Главная** PLEASE DESCRIBE THIS IMAGE ** Регистрация ** PLEASE DESCRIBE THIS IMAGE ** Вход

:: Сделать Стартовой Избранной :: Суббота, 20 Апреля 2024, 15:32

Меню сайта
  • Наша Орша

Мини чат


Опросы
На что вы готовы, чтобы пережить трудные времена?
Всего ответов: 2335

Главная » Статьи » История города » Знаменитые и известные оршанцы

На строме часу

Пісьменніцкае імя Яўгена Пятровіча Васілёнка ўпершыню з'явілася ў літаратурным жыцці рэспублікі ў 1954 годзе і адразу звярнула на сябе ўвагу шматлікіх чытачоў і крытыкі. Апавяданні маладога літаратара, якія раней друкаваліся ў часопісах “Беларусь”, “Советская отчизна”, “Работніца і сялянка”, “Маладосць”, “Полымя” і шматлікіх газетах, былі сабраны ў адной кніжцы “Зялёныя агні”. Большасць апавяданняў, дапрацаваных і палепшаных, расказвалі аб адказпай і сумленнай працы беларускіх чыгуначнікаў.

У рэцэнзіі на толькі што выдадзены зборнік крытык М. Паслядовіч падкрэсліваў творчыя здольнасці Васілёнка і назваў яго першую кнігу добрым поспехам. Сапраўды, творчых знаходак у кнізе шмат. Безумоўна, да іх можна аднесці і апавяданне "Сёмае акно". Яго галоўная гераіня Ганна Мікалаеўна - звычайны паштовы работнік - па-мастацку выкананы вобраз. Адзін з наведвальнікаў пошты просіць яе напісаць тэкст тэлеграмы да маці: "Значыць так, — спяшаючыся, загаварыў ён, — пішыце. Орша, Дэпоўская, сто дваццаць тры, Чупраковай Анастасіі".
Аўтар не выпадкова ўклаў у вусны наведвалынкаў пошты гэты алрас. Справа ў тым, што пісьменнік нарадзіўся і доўгі час жыў на гэтай аршанскай вуліцы. Яго бацькі да Кастрычніцкай рэвалюцыі па розных прычынах апынуліся ў Таліне. У гэтым далёкім ад Віцебшчыны горадзе яны знайшлі адзін аднаго. Пагроза захопу Таліна пемцамі (ішла першая сусветпая вайна) прымусіла іх шукаць больш спакойнае месца, бо маці была ўжо цяжарнай. У Оршы, на чыгунцы, працаваў малодшы бацькаў брат Фёдар. Таму і знайшла тут прытулак маладая сям'я.

13 снежня 1917 года ў прыстанцыйным пасёлку "плач толькі што народжанага хлопчыка зліўся з гудком праходзячага побач паравоза ў адзін гук". Бацькоўскую хату на Дэпоўскай вуліцы Яўген Васілёнак успамінаў усё жыццё. Помніў ён і імёны жыўшых тут машыністаў, качагараў, слесараў, вагоннікаў, капдуктараў. Гэта былі "паважаныя, сур'ёзныя людзі, якія любілі сваю работу і ведалі сабе цану". Потым, калі быў ужо сталым і вядомым пісьменнікам, далёкія дзіцячыя назіранні ўвасобіў у вобразах герояў сваіх апавяданняў і аповесцей. Гудкі паравозаў, свісткі сцэпшчыкаў, бразгат буфераў, скрыгат тармазоў, непаўторны пах вялікіх вакзалаў і маленькіх прыпынкаў, дзе цягпікі стаяць не болын хвіліны, трывала ўвайшлі ў жыццё пісьмен ніка. Пазней ён піша: "Яны (гукі - І. Я.) і цяпер, як дзе начую, — да болю блізкія і родныя".

Бацька будучага пісьменніка па сённяшніх мерках быў вялікім прагматыкам. Калі суседзі, знаёмыя, сябры звязвалі лёс сваіх дзяцей з чыгункай, што для Оршы, якая была буйнейшым чыгуначным вузлом рэспублікі, было натуральна, дык Пётр Васілёнак вёў сябе інакш. Чаму ж так? Сам пісьменнік лічыць, што "бацька, як толькі я нарадзіўся, заявіў, што я абавязкова буду інжынерам, і не якім-небудзь, а інжынерам-электрыкам, што было ў ягоным разуменні чамусьці найвышэйшай годнасцю чалавека".

Яўген імкнуўся апраўдаць надзеі бацькоў і дзядзькі, які таксама жадаў унесці важкі ўклад у яго выхаванне. Сын і пляменнік імкнуўся не падвесці сваякоў. Блізкія і далёкія суседзі з вуліцы Дэпоўскай, а часам, жыхары з іншых вуліц і завулкаў, прыходзілі паглядзець на антэну, якая ўзнялася над іх дахам. Праз сотні кіламетраў, у Оршы на вуліцы Дэпоўскай, у хаце бацькоў Яўгена можна было пачуць урачыстыя словы: "Увага, гаворыць радыёстанцыя імя Камінтэрна".

Але ж спадзяванні бацькоў і сваякоў хлапчука ўбачыць яго інжынерам-электрыкам не збыліся. Нечакана ў вучня аршанскай чыгуначнай школы Васілёнка адкрыліся здольнасці да малявання. Малюнкі, выкананыя ім, падабаліся ўсім, і яго прапанавалі мастаком у школыіую насценную газету. Адбылося так, што гэта месца было ўжо занята больш таленавітым мастаком Сярожкай Селіханавым - будучым знакамітым скульптарам, Народным мастаком БССР. Яўгену прыйшлося згадзіцца на пасаду рздактара. А паколькі "ніхто заметак у насценную газету не піша, — успаміпаў пазней Я. Васілёнак, — іх даводзілася пісаць самому рэдактару". Пачынаў наш зямляк з вершаў. Напісаў іх шмат. I напэўна. добрых, бо "на адным з конкурсаў нават атрымаў прэмію - экскурсійную пуцёўку на Днепрабуд". 1х ахвотна друкавалі часопісы і газеты. На вялікі жаль, даследчыкі знайшлі толькі два друкаваныя творы Васілёнка-паэта. Выяўленыя вершы "Свиданне" і "Поэма о счастье" былі надрукаваны ў лістападзе 1936 года газетай "Рабочий". Гэта, да незадавальнення бацькоў, вызначыла далейшы лёс Яўгена. Юнак паступае на літфак Магілёўскага педагагічнага інстытута. Аднак цяжкае захворванне ўнесла ў яго жыццё і творчасць істотныя карэктывы. Прыйшлося спыніць вучобу і пэўны час папрацаваць у рэдакцыях газет Барысава, Шклова, роднай Оршы, іншых раённых цэнтраў. Захаваўся пажоўклы ліст паперы, выдраны са звычайнага школьнага сшытку. Гэта характарыстыка, выдадзеная члену саюза Я. П. Васілёнку Багушэўскім РК камсамола 24 жніўня 1937 года. Ёсць у ёй наступныя радкі: "за час знаходжання ў камсамоле ён праявіў сябе як здольны, ініцыятыўны арганізатар грамадскасці, быў дысцыплінаваны ў выкананні ўсіх даручэнняў".

У 1939 годзе, узняты агульным працоўным парывам, юнак з маленькага беларускага горада паехаў на буйнейшыя будоўлі краіны, якія вяліся на яе далёкаўсходніх ускраінах. Пабегла "за даллю даль. Незнаёмыя станцыі, гарады, паселішчы... Вось яны, гарады-мары: Хабараўск, Усурыйск, Уладзівасток..!" Тысячы юнакоў і дзяўчат, маючыя патрэбныя будоўлям гэтага дзівоснага і рамантычнага краю прафесіі, прыбылі сюды з усіх канцоў Савецкага Саюза. Як высветлілася, у хлопца, які прыехаў з Беларусі, была практыка журналісцкай работы. У гэтых краях такія людзі былі вялікім "дэфіцытам". Прапаноў было шмат. Спыніўся на чыгуначнай газеце "Прыморская магістраль". Усё астатняе жыццё Яўген Пятровіч захоўваў, як каштоўную рэліквію, пасведчанне за нумарам 07054, выдадзенае 5 ліпеня 1940 года Прыморскай чыгункай аб тым, што ён з'яўляецца літаратурным супрацоўнікам чыгуначнай газеты". Здольнага журналіста прыкмецілі, і ў далейшым ён працаваў карэспандэнтам ТАСС і "Настаўніцкай газеты". Гэтыя пасады давалі магчымасць убачыць самыя "экзатычныя" месцы. Яго матэрыяпы ў пізетах і радысрэпартажы выклікалі шчыры інтарэс. Усё складвалася добра. Аб гэтым марыў яшчэ ў дзяцінстве. Праўда, углядаючыся ў мутныя воды ракі Раздольнай, усё часцей і часцей успамінаў Днепр, Оршу, бацькоў, сяброў, проста знаёмых. Пісаў шмат лістоў. Атрымліваў не менш. I ўсё ж вельмі хацелася пабачыцца.

У першы адпачынак паехаў на Беларусь. Колькі было сустрэч. Не перадаць! Ад’язджаў з Оршы 21 чэрвеня 1941 года. На пероне чыгуначнага вакзала маці плакала адкрыта. Але чаму хаваў вочы бацька? Ён быў далёка не слабак. Ужо ў Маскве даведаўся аб тым, што пачалася вайна. Цягнік імчаў далей, на Усход. Пасля вайны Я. Васілёнак прыгадае, што на адной са станцый пачуў па радыё: "Немцы бамбілі Оршу. Не ведаў я тады. што адна з фашысцкіх бомб пацэліла ў схованку, якую зрабілі ў садзе бацькі разам з суседзямі". У адначассе стаў сіратой. Суседства з чыгункай у час вайны было небяспечным.

Хвароба наглуха перакрыла шлях у дзеючую армію. Толькі ў 1943 годзе выклікалі ў Маскву і прызначылі карэспандэнтам рэдакцыі дывізійнай газеты "Баецпатрыёт". Пайшлі бясконцыя франтавыя дарогі, цяжкія, шчодра палітыя крывёй і потам савецкага салдата. Радавала толькі тое, што ўсе яны мелі заходні напрамак. Дэмабілізаваўся наш зямляк у канцы 1945 года. Марыў вярнуцца на Беларусь. Але ў Маскве ўпрасілі крыху папрацаваць карэспандэнтам газеты "Гудок" на Турксібе. Зноў "пачаліся новыя паездкі, а з імі новыя сустрэчы, знаёмствы". I, вядома ж, артыкулы, нарысы, карэспандэнцыі. Толькі ў 1948 годзе Яўген Пятровіч вярнуўся ў Мінск. Працаваў карэспандэнтам газеты "Труд" па Беларусі, потым на розных пасадах у часопісе "Маладосць". Амаль дзесяць год узначальваў рэдакцыю часопіса "Нёман".

Дзе б ні жыў і чым бы ні займаўся Яўген Пятровіч, ён шмат пісаў. Чытач не паспеў яшчэ забыць першую кніжку нашага земляка, як у 1956 годзе выйшаў з друку другі зборнік - "Прызванне". У ім аўтар прапанаваў чытачу больш чым паўтара дзесятка сваіх новых апавяданняў і нарысаў. Большасць з іх, як і ў першым зборніку, была прысвечана рабочай тэме. Адразу пасля выхаду новай кніжкі пісьменніка літаратуразнаўца I. Кудраўцаў адзначаў: "У творах пісьменніка дзейнічаюць простыя, "будзённыя" людзі, і справы іх нібыта будзёныя. Але гэта людзі вельмі цікавыя ў сваіх жыццёвых імкненнях, у сваіх працоўных буднях. Без шуму і звону робяць яны вялікія справы, лічачы гэта сваім звычайным абавязкам". А праз год! Адразу два зборнікі апавяданняў "Выпадковы прыпынак" і "Розныя дарогі".

Апавяданне - даволі працаёмкі жанр. Праз дэталь убачыць цэлае, у малым - вялікае - сведчанне таленту мастака. Гэтым Бог че абдзяліў літаратара. Нават у дэталях ён імкпуўся быць максімальна дакладным і праўдзівым. Пісаў пра тое, што добра ведаў. Героі яго апавяданняў і нарысаў пададзены такімі, якія яны ёсць без прыхарошвання. Паказальнае ў гэтых адносінах апавяданне "Нараджэнне чалавека", у якім расказваецца, як у "дзень свяшчэннадзейства", гэтак у рэдакцыі газеты называлі дзень выплаты ганарару, быў парушаны традыцыйны парадак. Адбылося, па мерках творчага калектыву, "надзвычайнае здарэнне". Жонка фельетаніста Сямёна Лазавіка апынулася ў радзільным доме. Ніхто ўжо не чакаў, як раней, "касірку" з банка. Усе напружана ўглядаліся ў маўчаўшы тэлефонны апарат. I раптам ён дзынкнуў! "Сямён кінуўся да апарата, але трубка была ўжо ў Санечавых руках... Скачы, чарцяка! - загадаў збялеламу Лазавіку Хвядос Сапега. Сямён Лазавік стаяў нерухома, усхваляваны, разгублены". I раптам прыйшла "касірка". "Дачка?... — затаіўшы дыханне, спытала яна і прыціснула да грудзей свой раздуты партфель. Сапега пагрозліва паківаў пальцам. - Ну, ну! Сын у нас!". Вось так радасць аднаго чалавека ператварылася ў свята ўсяго калектыва.

У апавяданнях Яўгена Васілёнка ёсць шмат эпізодаў глыбока псіхалагічных і па-мастацку выразных. Герой апавядання "Туманная раніца" Міхась Мальчэўскі ў апошні момант даведваецца, што ў топцы яго цягніка вываліўся адзін з каласнікоў. "Да адыходу заставаліся лічаныя мінуты. Міхась адшукаў вачыма Івана Крукава. Памочнік Мальчэўскага, чырвоны, як рак, глядзеў на топку". I раптам Крукаў "падбег да Мальчэўскага і нешта сказаў яму". Ён прапанаваў машыністу план хуткага выпраўлення пашкоджання. План вельмі рызыковы і нават фантастычны. Папярэдне выкінуўшы з топкі жар, абліты вадой, памочнік падышоў да распаленай топкі. "Мала, зусім мала часу спатрэбілася Крукаву на тое, каб праз адчыненыя дзверцы ўсунуцца ў топку, паставіць на сваё месца каласнік і зноў выскачыць назад". I не было ужо туманнай раніцы. "Бег па рэйках паравоз. Чыстае і празрыстае паветра стварала неабсяжны далягляд. Відаць было далёка-далёка... 3 блакітаў ліў і ліў дождж залатых праменняў сонца".

У 1964 годзе ўбачыла свет чарговая кніжка пісьменніка "Таццяна Ларына". Аматары беларускай прозы і літаратуразнаўцы зразумелі, што ўжо прызнаны майстра апавядання звярнуўся да жанра аповесці. Як і чакаў чытач, першая аповесць новага выдання "Першы сустрэчпы" была прысвечана адказнай і паважанай працы чыгуначнікаў. 3 Таццянай Ларынай, гераіняй аднайменнай аповесці, чытач знаёміцца ў той дзень, калі касманаўт нумар два - Герман Цітоў — адпраўляецца ў космас. За адны суткі ён семнаццаць разоў абляцеў вакол планеты. За гэты час адбываюцца ўсе падзеі аповесці. Дынамізм дзеяння даволі зайздросны. Не памыліўся літаратурны крытык Уладзімір Лаўроў, калі выказаў думку, што "чытач палюбіць Таццяну за яе прыгожую душу, адкры тую мілую наіўнасць". Кожная сустрэча гераіні, а іх за кароткі тэрмін адбылося шмат, са знаёмымі і незнаёмымі людзьмі дае ёй доказы неабходнасці верыць людзям, у чым яна раней сумнявалася.

Двума гадамі раней Яўген Пятровіч паспрабаваў свае сілы ў драматургіі. П'еса "Каралеўскі гамбіт" першапачаткова была надрукавана ў часопісе "Полымя". Літаратурны крытык А. Скібнеўскі выказаў думку, што яна "сведчыць пра несумненны галент аўтара. Пісьмепнік удала будуе сюжэт, дыялогі. Мова дзеючых асоб дынамічная і выразная. Аўтар стварыў шэраг жывых характараў. Васілёнак - назіральны чалавек. Ён удала падаў шмат складаных жыццёвых сітуацый". Асобнымі выданнямі п'еса выйшла ў Мінску і Ленінградзе.

Пасля "Каралеўскага гамбіта" былі створаны кнігі "Вячэрняя размова", "Сімфонія са спагнаннем", "Забыты вензель", "На перагоне". Пры жыцці пісьменніка толькі ў выдавецтвах пашай рэспублікі ўбачылі свет дзесяць яго кніжак. Акрамя гэтага, творы нашага земляка выдаваліся ў Расіі і іншых рэспубліках СССР. Што і казаць, зайздросная літаратурная актыўнасць. А да ўсяго гэтага трэба дадаць прафесійную дзейнасць, вялікую грамадскую работу. I заўжды знаходзіў час, каб аддацца свайму юнацкаму захапленню. Ён успамінаў, што "ўменне слясарыць і сталярыць, любоў да радыётэхнікі - засталіся ў мяне на ўсё жыццё. Нават і цяпер у маім кабінеце два рабочыя месцы. Адно - гэта пісьмовы стол з усім тым, без чаго не абысціся літаратару. Другое - стол-шафа, дзе можна знайсці дзесяткі два напільнікаў самых розных форм і памераў, пасаціжы і кусачкі, цісочкі і шведскі ключ, пілкі па дрэву і металу.., а яшчэ ў адным сховішчы столькі радыёдэталяў, што іх хопіць на некалькі канструкцый. Дарэчы, з іх я нядаўна зманціраваў сабе тэлевізар, і мой сусед Раман Сабалепка сцвярджаў, што той працуе лепш за ягоны фабрычны".
Вядомы на Беларусі і за яе межамі літаратар памёр на 56-м годзе жыцця ў росквіце творчых сіл. Да 60-годдзя пісьменніка ў выдавецтве "Мастацкая літаратура" ўбачыў свет двухтомнік яго твораў. Апавяданні і аповесці. уключаныя ў выданне, даюць адносна поўнае ўяўленне аб творчым шляху пісьменніка, аб яго мас тацкіх інтарэсах і сімпатыях. Аматары творчасці цашага земляка змаглі яшчэ раз перакапацца, што сваё сапраўднае прызванне Яўген Пятровіч знайшоў у жанры апавядання.

ДАВЕДКА
Яўген Васілёнак, нарадзіўся 26.12.1917 г. у горадзе Оршы ў сям'і чыгуначніка.
Сярэднюю адукацыю атрымаў у Аршанскай чыгуначнай школе. У 1934-1935 гг. вучыўся ў Магілеўскім педагагічным інстытуце на літаратурным факультэце. Працаваў у шклоўскай раённай газеце «Прамень камунізма», у рэдакцыях раённых і гарадскіх газет Барысава, Багушэўска, Оршы. У 1939 г. накіраваны на журналісцкую працу на Далёкі Ўсход (працаваў у Хабараўску, Усурыйску, Уладзівастоку). У 1943-1945 гг. - у радах Савецкай Арміі, служыў у рэдакцыі дывізійнай газеты «Боец-патриот», у 1945-1948 гг. - карэспандэнт маскоўскай газеты «Гудок» у Алма-Аце. З 1948 г. жыў у Мінску - быў рэдактарам БелТА, карэспандэнтам газеты «Труд» па Беларускай ССР, загадчыкам аддзела публіцыстыкі часопіса «Маладосць». У 1958-1966 гг. - галоўны рэдактар часопіса «Неман». Сябра СП СССР з 1953 г.
Узнагароджаны медалямі.
Памёр 23.09.1973 г.

У друку спачатку апублікаваў вершы (1936), потым прозу (1939). Выйшлі зборнікі аповесцей і апавяданняў «Зялёныя агні» (1954), «Прызванне» (апавяданні і нарысы, 1956), «Выпадковы прыпынак» (1957), «Розныя дарогі» (1957), «Таццяна Ларына» (1964), «Вячэрняя размова» (1968), «Сімфонія са спагнаннем» (1969), «Забыты вензель» (1970), «На перагоне» (1973) і драма «Каралеўскі гамбіт» (1959). У 1977 г. выдадзены Выбраныя творы ў 2 тамах.
Пераклаў на беларускую мову аповесць І.Пятрова «Нончына каханне» (1961), кнігу Л.Касіля «Пра жыццё зусім добрае» (1961), раманы С.Улуг-задэ «Абноўленая зямля» (1973) і А.Ірасека «Скалакі» (з М.Татурам, 1961), а таксама творы іншых пісьменнікаў.
З кнігі "Вёрсты пройзденных дарог" І.А.Яршоў, В.М.Сіднякова
Категория: Знаменитые и известные оршанцы | Добавил: asket (17 Мая 2009)
Просмотров: 2172 | Теги: Яўген Васілёнак, Евгений Василёнок | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Форма входа
Логин:
Пароль:





Пользователи

Всего: 127685
Новых за месяц: 0
Новых за неделю: 0
Новых вчера: 0
Новых сегодня: 0



Категории
Бизнес
Бомонд
Здоровье, экология
Даты
Дожинки-2008
Культура
Новости этого сайта
Образование
Общество
Оршанский район
Пресс-служба горрайотдела МЧС по г. Орша
Пресс-служба оршанского ГОВД
Пресс-служба ИМНС РБ по г. Орша
Проиcшествия, криминал
Связь
Слухи
Спорт
Транспорт


Сегодня с нами
Сегодня с нами были:



Случайное фото

Новые статьи





При использовании материалов сайта указание авторов и ссылка на источник материала обязательна! Мнение администратора сайта может не совпадать с мнением авторов статей. За объявления несут ответственность рекламодатели. © 2006-2024
Яндекс.Метрика