Главная страницаРегистрацияВход
Пятница, 09 Январь 2009, 02:12

Логин:
Пароль:

Меню сайта

Баннерообмен


Друзья сайта

Наш опрос
Как по-вашему должно выглядеть наше среднее образование?
Всего ответов: 107

Баннерообмен



Поиск по каталогу
Категории
 


Пакроўскi манастыр (манастыр базыльянаў)
Пакроўскi манастыр  
(манастыр базыльянаў)

Гістарычная даведка.

Знаходзіцца ў г. Орша па адрасу Музейны завулак, дом 12, на правым беразе ракі Аршыцы. Пабудаваны ў 1758 - 1774 гг. як базыльянскі кляштар паводле жадання і на ахвяраванні аршанскага старосты Івана Лянькоўскага (пасля гэтага ён сам уступіў у ордэн, прыняўшы імя Іосіф, дасягнуў пасады архіепіскапа смаленскага. Памер у Оршы ў 1771 г. і пахаваны ў храме).

У 1832 г. комплекс перайшоў да праваслаўных і атрымаў назву Пакроўскага   манастыра. У жылым памяшканні размесцілася духоўнае вучылішча. У канцы 20-х гадоў ХХ ст. у колішным храме дзейнічаў сельскагаспадарчы музей, праводзіліся выставы, а ў 1930-х гг. тут быў створаны краязнаўчы музей, які хутка быў зачынены.

Ансамбль складаўся з царквы Апекі Маці Божай (1758 - 1774 гг. пабудовы, не     захавалася) і прыбудаванага да яе жылога корпусу. Царква была пабудавана з цэглы і ўяўляла сабой 3-нефаваю крыжова-купальную 2-вежавую базіліку. Была знішчана ў канцы 1960-х гадоў.

Жылы корпус - помнік архітэктуры барока. Уяўляе сабой 2-хпавярховы Г-падобны ў плане будынак, накрыты вальмавым дахам. Фасады расчлянёны прамавугольнымі вокнамі і плоскімі нішамі, вязкамі пілястраў у прасценках, руставанымі лапаткамі, міжпаверхавымі цягамі. Будынак галерэйнай паэтажнай планіроўкі з цыліндрычнымі і крыжовымі скляпеннямі памяшканняў падвальнага і 1-га паверхаў. У паўднева-ўсходнім крыле размешчаны міжпаверхавая лесвіца, трапезная і актавая зала. Помнік рэспубліканскага значэння.
 
Фотаздымак "Царква Апекi Мацi Боскай i манастыскiя жылыя памяшканнi (на пярэднiм плане - р. Аршыца)". Аўтар невядомы; 1950-я гады. З фондавых збораў Установы культуры "Музейны комплекс гiсторыi i культуры Аршаншчыны"
 
У.В. Кузубаў,
дырэктар Установы культуры
"Музейны комплекс гiсторыi i культуры Аршаншчыны"
 
Дополнительные фотографии и почтовые открытки в фотоальбоме.


Другие материалы по теме


Источник: http://З фондавых збораў Установы культуры "Музейны комплекс гiсторыi i культуры Аршаншчыны"
Категория: Монастыри и храмы | Добавил: admin (23 Апрель 2007)
Просмотров: 342 | Рейтинг: 0.0

Всего комментариев: 1
05 Октябрь 2007
1. CD
УВКузубаў НЕдырэктарУста-
НОвы ўжО,іРЭСПубліканск -АГАзначэньнЯнеЗАўВАЖНА!

Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]


При использовании материалов сайта указание авторов и ссылка на источник материала обязательна! Мнение администратора сайта может не совпадать с мнением авторов статей. За объявления несут ответственность рекламодатели. 
Alexandr Dubenkov © 2006
Используются технологии uCoz