Главная** PLEASE DESCRIBE THIS IMAGE ** Регистрация ** PLEASE DESCRIBE THIS IMAGE ** Вход

:: Сделать Стартовой Избранной :: Суббота, 23 Ноября 2024, 06:45

Меню сайта
  • Наша Орша

Мини чат


Опросы
На что вы готовы, чтобы пережить трудные времена?
Всего ответов: 2336

Главная » Статьи » История города » Вторая мировая война 1939-1945 гг

Орша пад нямецкай акупацыяй (1941-1944 гг.)

Даследванне арганізацыі і дзейнасці паліцыі, іншых ваенізаваных падраздзяленняў калабарантаў на акупіраванай тэрыторыі з’яўляецца адной з самых складаных тэмаў гісторыі вайны. 

Дзесьці ў жніўні 1941 года ў Оршы была створана райгарпаліцыя. Але, як ужо адзначалася вышэй, увесь час акупацыі немцы пастаянна мянялі сістэму мясцовага кіравання. Падвяргалася рэарганізацыі і служба аховы парадку. Так, ў сакавіку 1942 года, у сувязі з рэарганізацыяй Аршанскай раённа-гарадской управы паліцыя была падзелена на гарадскую і раённую. Нас цікавіць першая. 
 
Згодна "Настаўленням бургамістрам” ад 12 верасня 1941 года, чыны аховы павінны былі мець на рукаве белую павязку з надпісам "Оrdnungdienst” і з парадкавым нумарам. Пры сабе таксама мець пасведчанне. Пасля заканчэння службы і павязку, і пасведчанне трэба было здаваць на захоўванне пад замком у вартавое памяшканне. 
У снежні 1942 года ў гарадской паліцыі налічвалася 105 чалавек. Яе начальнікам быў М. П. Ясько, намеснікам С.Кірык. У ліпені 1943 начальнікам аховы парадку быў цугфюрэр Жастоўскі. 

Згадваюцца ў літаратуры і начальнік аршанскай паліцыі Яхантаў, яго намеснік В. Вартанян (сапраўднае Ісак Агаронін), начальнік разведвальнага аддзела паліцыі Л. Дэмброўскі. Першы асабіста ўдзельнічаў ў арэстах і допытах падпольшчыкаў, па-садысцкі збіваючы іх. Другі, былы лейтэнант Чырвонай Арміі, дайшоў да таго, што растраляў сялянскую сям’ю, якая прытуліла і выхадзіла яго, калі ён выйшаў з акружэння. У крыві патрыётаў былі і рукі апошняга. Восенню 1943 года гэта крывавая троіца трапіла ў партызанскую засаду і панесла заслужанае пакаранне. 

У 1942–1944 годах існаваў і Аршанскі атрад па барацьбе з партызанамі на чале з С. Ф. Якаўлевым. Колькасць яго увесь час мянялася: у дакументах называюцца лічбы ад 31 да 159 чалавек. Атрад быў пабудаваны па армейскаму ўзору, кожны баец меў адпаведнае воінскае званне. Асабісты склад атрада забяспечваўся нямецкім пайком ў памеры поўнай нормы нямецкага салдата. Забяспечваліся байцы і грашыма. Камандзір атрада атрымліваў 1000 руб., узвода – 600, аддзялення – 375 руб. Члены атрада мелі адпаведную ўніформу з сінімі пагонамі. 

Работа атрада заключалася ў ахове тэрыторыі Аршанскага раёна, барацьбе з партызанамі і ахове вайсковых і гаспадарчых аб’ектаў. Вядома ж, ён цесна кантактаваў у гэтым з нямецкімі вайсковымі фарміраваннямі. 

У дакументах адзначаецца нізкая дысцыпліна сярод байцоў атрада. Бо сярод іх былі не толькі ідэйныя праціўнікі савецкай улады і бальшавікоў, але і дэкласіраваныя, крымінальныя элементы, якія атрымалі магчымасць за паёк карыстацца атрыманай ад акупантаў уладай ды рабаваць сваіх землякоў. Адзін з начальнікаў так тлумачыў адсутнасць адпаведнай дысцыпліны сярод сваіх падначаленых: "Асабісты склад набраны большай часткай з моладзі, якая не прайшла ваеннай падрыхтоўкі, і не заўсёды на добраахвотных пачатках, а часу для страявых заняткаў і вывучэння дысцыплінарнага статута зусім мала ў сувязі з актывізацыяй партызан”.

У студзені 1943 года зноў адбылася рэарганізацыя раённага ўпраўлення аховы парадку. 1-ы крымінальны і 2-і – палітычны аддзелы са сваімі штатамі аб’ядналіся з аднайменнымі аддзеламі гарадскога ўпраўлення аховы парадку, "вылучыліся ў самастойную адзінку па метаду казарміравання” і адышлі ў непасрэднае распараджэннем СД і размясціліся па вуліцы Першамайскай, д.72 у Оршы. 3-і – ахова парадку і 4-ы – асобы – аддзелы перамясціліся на тэрыторыю ільнокамбіната (барак № 4) і паступілі ў непасрэднае распараджэнне фельдкамендатуры і ГФП. У штаце асобага аддзела на 1 лютага 1943 года налічвалася 585 чалавек, якія былі сфарміраваны ў 8 атрадаў, якія размясціліся ў Оршы, Барані і навакольных мястэчках і вёсках. Трэба зазначыць, што на тэрыторыі пасёлка тэкстыльшчыкаў знаходзіўся ваенны гарадок Аршанскага гарнізона. Тут размясціліся і курсы байцоў па барацьбе з партызанамі, і курсы малодшага каманднага складу, вучэбная рота, гаспадарчы ўзвод, розныя майстэрні. 

Разам з харчовымі пайкамі байцам атрадаў па барацьбе з партызанамі і паліцэйскім выдавалі гарэлку. Архіўныя дакументы сведчаць, што шмат хто з "бобікаў” злоўжываў алкаголем і ў службовы час. З’яўленне паліцэйскіх у нецвярозым стане, па словах самога гарадскога галавы "…прынялі характар звычайнай з’явы”. Камандзіры ўзводаў "вялі неправільнае размеркаванне пайковай гарэлкі, сістэматычную выпіўку ў службовы час, растранжырванне канфіскаваных рэчаў і не выконвалі загады і распараджэнні…”. Начальнік аховы парадку неяк спрабаваў змагацца з п’янствам супрацоўнікаў, наказваючы іх 7-суткавымі арыштамі "за бязмернае ўжыванне алкаголю, у выніку чаго дэскрыдытавалася ахова парадку г. Оршы”. 

Праўда, у службы аховы парадку быў свой аркестр, які даваў канцэрты ў дні розных святаў. 

Нагадаю, што вуліца Карла Маркса была перайменавана ў Паліцэйскую, і не выпадкова. На ёй (у тым ліку і ў дамах, якія належылі раней яўрэям) пражывала шмат сем’яў паліцэйскіх (некаторыя былі з Украіны). Многія паліцэйскія жылі і па вуліцы Мінскай, 1-му і 2-му Мінскім завулкам. 

У цэнтры горада жыць было зручней, а галоўнае, бяспечней. Дарэчы, у выпадку смерці паліцэйскага ад рук партызанаў, яго жонцы і непаўналетнім дзецям, а з 1 лютага 1943 года і бацькам, выплачвалася грашовая кампенсацыя. 

Відаць, не ўсе ішлі служыць ў паліцыю дабраахвотна і свядома. Пра адзін з выпадкаў распавёў аўтару Леў Канстанцінавіч Цвяткоў (1936 г.н.), які пражываў у час вайны па вуліцы К. Маркса. "Летам 1942 або 1943 года, успамінае ён, пачуў стрэлы з боку Дняпра. А пасля, падбегчы, убачыў як на левы бераг на лодцы перапраўляецца паліцэйскі. А іншыя паліцаі страляюць у яго, і з берага, і з маста. Нарэшце паранілі яго ў галаву, а пасля паўжывога адвалаклі ў паліцэйскае ўпраўленне. Як потым даведаўся, гэты паліцэйскі ў двары ўпраўлення забіў ў прыбіральні свайго камандзіра і спрабаваў уцячы”. Дарэчы, у радах службы аховы парадку дзейнічалі і савецкія патрыёты. У справаздачы групы ГФП-723 за чэрвень 1943 года утрымліваюцца і наступныя запісы: "…На падставе даных, атрыманых ад аднаго добраахвотніка, нам ўдалося раскрыць у Оршы падпольную арганізацыю, якая займалася вярбоўкай людзей у атрад Хадорыка (партызанскі камандзір -В.Л.). Мы перахапілі яго сувязных па гораду Оршы і за яго межамі… Галавой цэнтра быў рускі ваеннапалонны Эрнц Міхаіл, які зарэкамендаваў сябе інвалідам (абедзве нагі адмарожаны, хадзіў на мыліцах). У такім выглядзе ён хадзіў паўсюль, уваходзіў у розныя ўстановы, збіраў рознабаковую інфармацыю… Эрнц знайшоў сабе надзейных памочнікаў у радах службы парадку, сярод якіх былі Казлоўскі Уладзімір – зондэрфельдфебель, які вербаваў сярод служачых парадку людзей і рыхтаваў іх да пераходу ў партызаны, дабываў у нямецкіх падраздзяленнях гранаты… 

Былы ваеннаслужачы Хлебчык – лейтэнант-лётчык – меў заданне ад Эрнца працаваць у якасці вярбоўшчыка. Ён арганізаваў сходы, на якіх рыхтаваў людзей для пераходу ў партызаны… Вышэйзгаданыя асобы па рашэнню ваеннага суда палявой камендатуры – растраляны”. 

Дарэчы, у канцы лютага 1943 года ўрад БССР у эвакуацыі (знаходзіўся ў гатэлі "Якар” у Маскве) выдаў адозву да паліцэйскіх аб амністыі пры ўмове пераходу на бок партызанаў. Гэта павялічыла лік перабежчыкаў сярод паліцаяў і "народнікаў”. 

У падпарадкаванні паліцыі знаходзіўся і гарадскі пашпартны стол. 

У час акупацыі функцыяніраваў і суд, які разглядаў звычайныя пабытовыя справы. Яны разглядаліся згодна германскаму заканадаўству з улікам мясцовых асаблівасцяў. Па ўспамінах сучаснікаў і ў цяжкае ваеннае ліхалецце працвіталі крадзяжы: кралі бялізну, прадукты харчавання, дровы. 

Аб адным з судовых працэсаў распавядала ў маі 1943 года на сваіх старонках газета "Новый путь”. На лаве падсудных апынуліся некаторыя работнікі элеватара, якіх абвінавацілі ў крадзяжы зерня. Галоўным арганізатарам названы загадчык элеватара Васіль Касай. Суд прыгаварыў яго да смяротнага пакарання. Прозвішча В. Касая ёсць у кнізе "Памяць” як ахвяры фашысцкага тэрору. Астатнія падсудныя былі прыгавораны да 5–10 гадоў турэмнага зняволення і штрафаў у памеры 10 тысяч рублёў. 

Як вядома, акупанты і іх прыспешнікі ўтварылі на тэрыторыі горада шматлікія месцы знішчэння нашых суайчыннікаў. Больш падрабязна пра гэта будзе ніжэй. Тым не менш, у студзені 1942 года быў выдадзены загад, згодна якога пад гарадскую турму вызвалілі ад жыльцоў дом № 6 па 2-му Мінскаму завулку. Яго хутка абсталявалі пад турму. Захаваўся ў Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці і план гэтай турмы. 

1-павярховыдом меў плошчу ў 95 кв.м. Пад камеры быў прызначаны і падвал дома. Начальнікам турмы ў снежні 1942 года быў М. Тарасаў, потым Л. Яшэнка, следчым М. Пачкаеў. На харчаванне зняволеных ў месяц прыпадала ў 1943 годзе 26 000 рублёў, бо "турма мела міжраённае значэнне”. 

Турма была разлічана на некалькі дзесяткаў чалавек. Тут, утрымлівалі як праціўнікаў акупацыйнага рэжыму, так і паліцэйскіх, якія правініліся (для іх была абсталявана асобная камера). 

"Рэжым у турме быў жудасны, апавядаў на судовым працэсе над ваеннымі злачынцамі 1946 года сведка І.Гладкоў. Пры допытах людзі падвяргаліся фізічнаму насіллю. Адзін мой знаёмы, Радкевіч, які трапіў у турму, пасля аднаго такога допыту ў турме павесіўся. Кожны тыдзень з турмы вывозілі частку арыштаваных на аўтамашынах "чорны крумкач” за горад, і назад гэтыя людзі не вярталіся…” Другі аршанец А. Скакун сведчыў: "Турма з’яўлялася для нашага мірнага насельніцтва як бы перасыльным пунктам ад жыцця на той свет. У турме быў жорсткі рэжым: збіццё гумавымі і драўлянымі палкамі, мардабой. Калі якімсьці чынам удавалася каму выбрацца з турмы, то ён з’яўляўся распаўсюджвальнікам тыфу ў горадзе”. 

Так, напрыклад, на 11 студзеня 1943 года ў турме налічвалася 33 зняволеных. Яны былі распісаны за СД, ГФП, Райупраўленнем. Сярод іх – А.Іваноў, Е. Чабатароў, Масаловіч. Цікава, што сярод архіўных дакументаў захоўваецца і папера з загадам палявога каменданта Оршы Ашэберга ўзяць пад варту начальніка Аршанскай турмы, які "лічыўся за СД” (?-В.Л.). На жаль, больш дакладнай інфармацыі пра гэта сустрэць не давялося. 
Дарэчы, будынак турмы быў знесены ў 2008 годзе, і, наогул, ад Мінскіх завулкаў цяпер амаль нічога не засталося. 

Віктар Лютынскі, газета «Тэлеком-экспрэс».

ФОТА:

1. Паліцэйскія (з павязкамі, у цэнтры)
2. Удзельнікі пранямецкіх вайсковых фарміраванняў. Фота перыяду акупацыі.
3. Ахвяры фашысцкага тэрору ў Оршы. Фота 1942 г.
4. Вуліца Мінская. Фота 1970-х гг. Дом на пярэднім плане знесены ў 2008 г.


Источник: http://www.skif.by
Категория: Вторая мировая война 1939-1945 гг | Добавил: admin2 (09 Марта 2010)
Просмотров: 3310 | Теги: ахова парадку, немцы, турма, акупацыя, суд | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Форма входа





Пользователи

Всего: 127685
Новых за месяц: 0
Новых за неделю: 0
Новых вчера: 0
Новых сегодня: 0



Категории
Бизнес
Бомонд
Здоровье, экология
Даты
Дожинки-2008
Культура
Новости этого сайта
Образование
Общество
Оршанский район
Пресс-служба горрайотдела МЧС по г. Орша
Пресс-служба оршанского ГОВД
Пресс-служба ИМНС РБ по г. Орша
Проиcшествия, криминал
Связь
Слухи
Спорт
Транспорт


Сегодня с нами
Сегодня с нами были:



Случайное фото

Новые статьи





При использовании материалов сайта указание авторов и ссылка на источник материала обязательна! Мнение администратора сайта может не совпадать с мнением авторов статей. За объявления несут ответственность рекламодатели. © 2006-2024
Яндекс.Метрика