Главная » 2007»Декабрь»23 » У Віцебску, Оршы, Наваполацку пройдуць кастынгі прыгажунь
У Віцебску, Оршы, Наваполацку пройдуць кастынгі прыгажунь
У пятнаццаці гарадах краіны пасля навагодніх і калядных святаў пройдуць кастынгі на ўдзел у конкурсе прыгажосці "Міс Беларусь-2008”. Першы кастынг запланаваны на 9 студзеня ў Гродне. На Віцебшчыне самых прыгожых дзяўчат будуць шукаць у Оршы 1 лютага, у Віцебску – 2 лютага, і ў Наваполацку – 3 лютага. Апошні кастынг пройдзе 10 лютага ў Мінску.
Да ўдзелу ў кастынгах запрашаюцца дзяўчаты 18-24 гадоў, ростам не ніжэй за 175 сатыметраў, незамужнія і якія не маюць дзяцей. Грамадзянства Беларусі абавязкова. Прыйсці трэба зусім без касметыкі, пры сабе мець пашпарт, купальнік (бікіні), туфлі на высокім абцасе (ад 7 см), гумку для валасоў, партфоліо (калі ёсць).
При использовании материалов сайта указание авторов и ссылка на источник материала обязательна! Мнение администратора сайта может не совпадать с мнением авторов статей. За объявления несут ответственность рекламодатели.