Главная** PLEASE DESCRIBE THIS IMAGE ** Регистрация ** PLEASE DESCRIBE THIS IMAGE ** Вход

:: Сделать Стартовой Избранной :: Пятница, 29 Марта 2024, 13:28

Меню сайта
  • Наша Орша

Мини чат


Опросы
На что вы готовы, чтобы пережить трудные времена?
Всего ответов: 2335

Герои сайта

Главная » 2007 » Декабрь » 4 » Святая з Воршы: беатыфікацыя сястры Цэліны Бажэнцкай у Ватыкане

Святая з Воршы: беатыфікацыя сястры Цэліны Бажэнцкай у Ватыкане

Каля 250 вернікаў разам са святарамі з Беларусі на чале з гродзенскім біскупам А. Кашкевічам прынялі ўдзел у святой беатыфікацыйнай Імшы сястры Цэліны Бажэнцкай, заснавальніцы супольнасці Сёстраў-Змёртвыхпаўстанак, жыццё якой было звязана з зямлёй сучаснай Беларусі.

    Апрача вернікаў з Беларусі ва ўрачыстасцях удзельнічалі вернікі з Польшчы, Амерыкі, Балгарыі, а таксама прыбылі людзі з тых месцаў, дзе працуюць сёстры-змёртвыхпаўстанкі.

   Беатыфікацыйная ўрачыстасць адбылася ў базыліцы імя св. Яна на Лятэране, ад імя Папы кіраваў ёю прэфект Кангрэгацыі па Справах Кананізацыі кардынал Хосэ Сараіва Марцінс.

    Згодна з прынятым цырыманіялам беатыфікацыі вернікі ў базыліцы мелі магчымасць яшчэ раз праслухаць жыццяпіс Божай Слугі Цэліны, а таксама гісторыю яе беатыфікацыйнага працэсу. Ён быў прачытаны на дзвюх мовах: на італьянскай мове прачытаў кардынал Камілліё Руіні, папскі вікарый Рымскай дыяцэзіі, а па-польску - кардынал Станіслаў Дзівіш з Кракава.

    Здзіўляе яе 80-ці гадовы жыццёвы шлях, на якім яна была жонкай, маці, удавой ад 41 года жыцця і нарэшце заснавальніцай супольнасці Сёстраў-Змёртвыхпаўстанак.

    Цэліна Бажэнцкая з дому Хлюдзінскіх нарадзілася 29 кастрычніка 1833 г. у Антавілі недалёка ад Оршы. З дзяцінства яна расла ў атмасферы, дзе дбайна сцераглі каталіцкія і нацыянальныя традыцыі. У сям‘і землеўласнікаў яна атрымала стараннае выхаванне і адукацыю. Уплыў бацькоў садзейнічаў таму, што ў Цэліны з дзяцінства праявілася вялікая любоў да Бога, а малітоўнае пытанне: «Божа, што хочаш, каб я зрабіла са сваім жыццём» ніколі не пакідала яе. Цэліна, паслухмяная бацькоўскай волі і радзе спаведніка, якую прачытала як Божую волю для сябе, узяла шлюб у 1853 г. з Юзафам Бажэнцкім, уладальнікам Абрэмбшчызны каля Гродна (пар. Заневічы). З усім адданнем яна ўвайшла ў ролю жонкі, гаспадыні дому і маці. Цэліна перажыла смерць дваіх дзяцей-немаўлятак (Марыі і Казіміра), а пры жыцці засталіся 2 дачкі: Цэліна і Ядвіга.

    Цэліна, як гаспадыня дому, вяла дабрачынную працу сярод сельскіх жыхароў, а ў 1863 г. дапамагала паўстанцам, за што апынулася ў турме ў Гродне разам з Ядвігай, якая мела некалькі тыдняў. Пасля кароткага арышту яе выпусцілі.
    У Абрэмбшчызне чакала яе чарговае выпрабаванне лёсу. Праз 6 гадоў Ю. Бажэнцкі быў спаралізаваны, ён не мог хадзіць. Жонка даглядала мужа старанна ў яго доўгай і невылечнай хваробе. За некалькі тыдняў да смерці (1874 г.) Юзаф прадыктаваў старэйшай дачцы Цэліне завяшчанне, дзе ён сведчыў аб любові, гераічнасці, адвазе і прадбачлівасці сваёй жонкі.

    Пасля ўпарадкавання спраў з маёнткам Ц. Бажэнцкая прыбыла ў Рым у 1875 г. Там вярнулася да яе думка пра манаскае жыццё. Пад уплывам ксяндза-генерала змёртвыхпаўстанцаў Пятра Семяненькі яна вырашыла разам з дачкой Ядвігай заснаваць жаночае адгалінаванне гэтай супольнасці, як кантэмпляцынна-чыннае, заданнем якой было духоўнае адраджэнне жанчыны, дзякуючы навучанню і хрысціянскаму выхаванню дзяўчат. У 1891 г. прыйшло жаданае зацвярджэнне манаскай канстытуцыі Папам Львом XIII.

    У тым жа годзе Цэліна з сёстрамі адкрыла ў Кэнтах каля Бельска (Польшча) першы манаскі дом, у 1896 г. яна пачала апостальскую працу ў Балгарыі, у Чанстахове і Варшаве, а ў 1900 - у ЗША. Новая супольнасць развівалася дынамічна, што прымусіла сёстраў пашыраць свой харызмат, які праявіўся ў клопаце аб развіцці апасталату ў парафіях, (у шырокім разуменні) у экуменізме і хрысціянскім выхаванні свецкіх. Пры жыцці заснавальніцы паўсталі ў суме 22 суполкі. Яна памерла ў Кракаве 26 кастрычніка 1913 г.

    Папа Пій XII адкрыў у Рыме інфармацыйны працэс маткі Цэліны яшчэ ў 1944 г., а дэкрэт аб гераічнасці яе цнот падпісаў Ян Павел II у 1982 г. У 2002 г. у Кракаве духоўныя ўлады разам з медыкамі, адказныя за беатыфікацыю, даследавалі справу па мяркуемаму выздараўленню Андрэя Мехежынскага - Віктара, праўнука маткі Цэліны, які пасля малітвы аб заступніцтве Божай Слугі Цэліны быў цудоўным чынам вылечаны з цяжкага пашкоджання пазваночніка. Гэты цуд паскорыў заканчэнне беатыфікацыйнага працэсу. Дакументацыя па гэтай справе была перададзена Кангрэгацыі па Кананізацыйных Справах у Рым. 16 снежня 2006 г. Бенэдыкт XVI падпісаў дэкрэт, які зацвярджаў цудоўнае вылячэнне, дзякуючы заступніцтву Божай Слугі с. Цэліны.

    Пасля характарыстыкі постаці маткі Цэліны і інфармавання аб ходзе яе беатыфікацыйнага працэсу кардынал Хосэ Сараіва Марцінс звярнуў увагу падчас казання на чатыры выразныя этапы яе жыцця: жонкі, маці, удавы і манашкі. Ён падкрэсліў, што благаславёная Цэліна Бажэнцкая можа быць і сёння прыкладам святасці і адзінства ў выкананні Божай волі з усёй пакорай, схільнасцю і глыбокай малітвай.

    Кардынал Хосэ Сараіва Марцінс, спасылаючыся на пісьмы сястры Бажэнцкай, падкрэсліў, што «Благаславёная Цэліна старалася так выхаваць свае дочкі, каб пакора перад Богам была адзіным пунктам аднясення для іх жыцця, для іх росту ў святасці».«Яе беатыфікацыя, - дадаў, - садзейнічае таму, што мы становімся яшчэ больш удзельнікамі жыцця жанчыны, якая так сур‘ёзна ўспрыняла навучанне Езуса, што хацела Яго пераймаць, самым дасканалым чынам гераічна перажываючы хрысціянскія цноты і становячыся такім чынам годнай таго, каб яе імя было ўпісана ў лік благаславёных».


 
Категория: Общество |
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Форма входа
Логин:
Пароль:





Пользователи

Всего: 127685
Новых за месяц: 0
Новых за неделю: 0
Новых вчера: 0
Новых сегодня: 0



Категории
Бизнес
Бомонд
Здоровье, экология
Даты
Дожинки-2008
Культура
Новости этого сайта
Образование
Общество
Оршанский район
Пресс-служба горрайотдела МЧС по г. Орша
Пресс-служба оршанского ГОВД
Пресс-служба ИМНС РБ по г. Орша
Проиcшествия, криминал
Связь
Слухи
Спорт
Транспорт


Сегодня с нами
Сегодня с нами были:



Новые объявления




Случайное фото



При использовании материалов сайта указание авторов и ссылка на источник материала обязательна! Мнение администратора сайта может не совпадать с мнением авторов статей. За объявления несут ответственность рекламодатели. © 2006-2024
Яндекс.Метрика