Аршанскі клуб народных майстроў у зале Віцебскага абласного цэнтра народнай творчасці прапануе выставу "Захапленне жыццём”.
Лепшыя вырабы аршанскіх майстроў вымушаюць захапляцца віртуознасцю чалавечых рук і багаццем беларускай культуры. Носьбіты сакрэтаў традыцыйных беларускіх відаў народнай творчасці прадставілі на выставе ўсю яе рознастайнасць. Тут можна ўбачыць усе віды рамёстваў: лазапляценне, разьба па дрэву, апрацоўка скуры, вышыўка, бісерапляценне, ткацтва.
Напэўна кожнага зацікавяць вобразныя скураныя "скульптуры” Наталлі Рамушкевіч, скрыначкі з бяросты Алега Шамро, маляваныя дываны Вольгі Ларчанка, мудрагелістыя вырабы з керамікі, саломкі і іншыя цудоўныя творы рук аршанскіх майстроў.
Каля 40 удзельнікаў клуба ужо больш за 30 год (а клуб існуе з 1975 года) папулярызуюць беларускую культуру, знаходзяць новыя напрамкі ў творчасці, тым самым вяртаючы свой народ да вытокаў, да каранёў.
При использовании материалов сайта указание авторов и ссылка на источник материала обязательна! Мнение администратора сайта может не совпадать с мнением авторов статей. За объявления несут ответственность рекламодатели.