|
Главная » 2010 » Июнь » 20 » Свята спорту Аршанскага раёна
13:59 Свята спорту Аршанскага раёна |
Не так даўно ў аграгарадку Зубава адбыліся 44-я раённыя спартыўныя гульні, у якіх, акрамя шматлікіх балельшчыкаў, прыняло ўдзел больш за 250 чалавек, што ўвайшлі ў склад каманд ад працоўных калектываў раёна.
На чале каманд сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў былі кіраўнікі, іх намеснікі па ідэалагічнай рабоце, а таксама прафсаюзныя лідэры працоўных калектываў. Адметна, што ў адпаведнасці з традыцыяй, штогод прызы для гэтага відовішчнага спартыўнага свята выдзяляе прафкам работнікаў аграпрамысловага комплексу Аршанскага раёна пад старшынствам В. Мурашкі. Сёлетні год не стаў выключэннем. Забягаючы наперад адзначу: прыз за першае месца па ўдзелу ў 44-ых раённых спартыўных гульнях забрала каманда з РСУП СГЦ "Задняпроўскі”. Па выніках, падведзеных кампетэнтным складам журы, у ліку самых падрыхтаваных каманд у розных відах спорту па выбары аказаліся: па баскетболе – каманда ААТ "Птушкафабрыка Аршанская”, па міні-футболе – ААТ "Агракамбінат "Юбілейны”. Каманда мужчын гэтага прадпрыемства выйшла ў пераможцы па валейболе, а сярод жаночых каманд лідэрам стала каманда са Смальянскага агракаледжа. У перацягванні канату самымі моцнымі сталі спартсмены з ААТ "Агракамбінат "Юбілейны”, а вось у легкаатлетычнай эстафеце, як і ў гіравым спорце – работнікі РСУП СГЦ "Задняпроўскі”. Амаль штогод самым дужым чалавекам Аршанскага раёна прызнаецца Мікалай Васкрасенскі з гэтага працоўнага калектыва. У суботу Мікалай здолеў падняць гіру на памер выцягнутай рукі ажно 160 разоў!
 У агульнакамандным заліку перамогу для сваіх калектываў у напружанай, але цікавай барацьбе здолеліздабыць каманды РСУП СГЦ "Задняпроўскі”, другое месца заняла прадстаўнікі ААТ "Агаркамбінат Юбілейны”, трэцяе – каманда Смальянскага агранамічнага каледжа.
Арганізатарамі 44-х спартыўных гульняў выступілі: аддзел па фізічнай культуры, спорту і турызму Аршанскага райвыканкама, прафкам работнікаў АПК Аршанскага раёна і аддзел па справах моладзі Аршанскага райвыканкама.
Грунтоўную культурную праграму з удзелам самадзейных артыстаў, якая стала гарманічным дапаўненнем святу, падрыхтаваў аддзел культуры Аршанскага райвыканкама. Адметна, што на спартыўным мерапрыемстве было шмат дзетвары, якая, безумоўна, будзе рабіць усё дзеля таго, каб праз пэўны час выступіць за гонар адной з каманд Аршанскага раёна.
Л. Гатоўская
Вы увлекаетесь спортом и любите ездить на велосипеде, но у вас не хватает на это время? Тогда вы можете делать это дома, просто вам нужно велотренажер купить. Тем более, что сделать это можно, не выходя из дома, благодаря Shoptex.kiev.ua. С нашими тренажёрами вы будете в отличной форме! |
|
Категория: Спорт |
Просмотров: 329 |
Добавил: Gorec
| Рейтинг: 0.0/0 |
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи. [ Регистрация | Вход ]
|
|
| Форма входа |
Добро пожаловать, Гость! Зарегистрируйтесь и вам будет более интересно на сайте.
Сейчас на сайте:Онлайн всего: 3 Гостей: 2 Пользователей: 1
Статистика материалов: Новостей: 3858 Статей: 95 Файлов: 94 Фото: 2325 Тем на форуме: 570 Сообщений на форуме: 42371 Комментариев: 4257
Пользователи Всего: 3857 Новых за месяц: 135 Новых за неделю: 33 Новых вчера: 7 Новых сегодня: 2
|
| Сегодня с нами |
Сегодня с нами были:
 Поздравляем с Днем Рождения! - Clickaa(20), CoJIHbILLIkA(23), Змейка(23), hoichorgenito(46), Евгений(45), soresubbito(27), jirniytomas(49), LEX(23), Pavlenych(34), Erultcetquara(23), Hjuhyyuhy(26), Turbbiskspulp(24), Douttdids(25)
|
| Афиша |
Для размещения здесь информации сайта
|
|