Главная** PLEASE DESCRIBE THIS IMAGE ** Регистрация ** PLEASE DESCRIBE THIS IMAGE ** Вход

:: Сделать Стартовой Избранной :: Пятница, 22 Ноября 2024, 21:42

Меню сайта
  • Наша Орша

Мини чат


Опросы
На что вы готовы, чтобы пережить трудные времена?
Всего ответов: 2336

Герои сайта

Главная » 2009 » Сентябрь » 10 » Сваю мову трэба шанаваць

Сваю мову трэба шанаваць

Пачатак верасня ў Оршы прайшоў  пад знакам тыдня беларускай мовы з гучным лозунгам: «Не пакідайце ж мовы беларускай, каб не ўмёрлі». 

Ініцыятарам акцыі выступіла ўстанова «Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны». Ідэю падтрымалі аддзелы культуры і адукацыі гарвыканкама.

Дырэктар музейнага комплексу Ірына Воранава, выступаючы каля помніка Уладзіміру Караткевічу перад шырокай грамадскай аўдыторыяй, сказала, што ідэя правядзення тыдня звязана з тым фактам, што беларуская мова ўключана сёлета ў атлас ЮНЕСКА «Мовы свету ў небяспецы». І прыйшла пара прымаць меры, каб захаваць нашу непаўторную мову. У старажытнай Оршы дастаткова помнікаў пісьменства, што сведчаць аб высокай культуры народа. Вось толькі некалькі яскравых прыкладаў. Гэта Рагвалодаў камень з надпісам, ад даты якога пайшоў час на дзевятае стагоддзе. Гэта аршанскі «Буквар», выдадзены С. Собалем у 1631 годзе. У Оршы нарадзіўся вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч, які праславіў нашу мову далёка за межамі краіны.  Ірына Сяргееўна ў заключэнне свайго выступлення выказала спадзяванне, што наступны год стане Годам роднай мовы.

Тыдзень мовы быў багаты на мерапрыемствы. Кульмінацыяй яго стала чацвёртае верасня. У гэты дзень аршанцы збіраліся каля помніка У. Караткевічу, а ў амфітэатры дзіцячага парку адбылося свята беларускай песні «Дзівосная кветка народнай душы». Са сцэны гучалі беларускія песні ў выкананні фальклорных калектываў дарослых і дзяцей, рэжысёрам якога стаў мастацкі кіраўнік гарадскога драматычнага тэатра Васіль Мігаль. 

Дарэчы, тэатр уносіць важкі ўклад у адраджэнне беларускай мовы. Большасць яго пастановак – п,есы беларускіх драматургаў на роднай мове. Наладжаны творчыя сувязі з тэатрам імя Якуба Коласа. 4 верасня коласаўцы паказалі на сцэне Аршанскага гарадскога цэнтра культуры п,есу Фёдара Палачаніна «Пазычанае шчасце».

У гэты ж дзень урачыста адкрылі экспазіцыйную залу гарадскога Дома рамёстваў, які месціцца ў будынку бурсы калегіума езуітаў. Майстры народных промыслаў выставілі ўзоры вырабаў з розных прыродных матэрыялаў. Цяпер аршанцы і госці горада могуць заказаць тут рэчы ў нацыянальным беларускім стылі: прадметы інтэр,ера, гліняныя цацкі, мастацкую апрацоўку скураных прадметаў і шмат што іншае. Майстар мастацкай апрацоўкі дрэва Ігар Пахомчык задаволены тым, што часцей сталі заказваць самабытныя беларускія вырабы з дрэва ў стылі мінулых стагоддзяў. Увайшло ў моду ўпрыгожваць дом ці падворак статуэткамі, выявамі звяроў і птушак. Пабольшала цікавасці да мэблі з добрых парод дрэва накшталт той, што была ў багатых дамах беларусаў некалькі стагоддзяў назад.

На працягу тыдня беларускасці ў Оршы шэраг мерапрыемстваў правялі бібліятэкі, музеі, дамы культуры, школы. Гараджане сустракаліся з пісьменнікамі і паэтамі, удзельнічалі ў адкрытых музейных занятках, зрабілі экскурсіі па знакамітых мясцінах Оршы.

Вольга Шутава

Категория: Культура |
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Форма входа





Пользователи

Всего: 127685
Новых за месяц: 0
Новых за неделю: 0
Новых вчера: 0
Новых сегодня: 0



Категории
Бизнес
Бомонд
Здоровье, экология
Даты
Дожинки-2008
Культура
Новости этого сайта
Образование
Общество
Оршанский район
Пресс-служба горрайотдела МЧС по г. Орша
Пресс-служба оршанского ГОВД
Пресс-служба ИМНС РБ по г. Орша
Проиcшествия, криминал
Связь
Слухи
Спорт
Транспорт


Сегодня с нами
Сегодня с нами были:



Новые объявления




Случайное фото



При использовании материалов сайта указание авторов и ссылка на источник материала обязательна! Мнение администратора сайта может не совпадать с мнением авторов статей. За объявления несут ответственность рекламодатели. © 2006-2024
Яндекс.Метрика