Главная** PLEASE DESCRIBE THIS IMAGE ** Регистрация ** PLEASE DESCRIBE THIS IMAGE ** Вход

:: Сделать Стартовой Избранной :: Пятница, 22 Ноября 2024, 14:33

Меню сайта
  • Наша Орша

Мини чат


Опросы
На что вы готовы, чтобы пережить трудные времена?
Всего ответов: 2336

Герои сайта

Главная » 2010 » Март » 26 » Песні, якія кранаюць сэрца

Песні, якія кранаюць сэрца

Завяршыўся абласны конкурс патрыятычнай песні "Песні юнацтва нашых бацькоў”. Два дні на сцэне Дома культуры чыгуначнікаў вялося музычнае спаборніцтва сярод вакалістаў і вакальных гуртоў Віцебшчыны.

Па ўмовах конкурсу прэтэндэнты на перамогу выконвалі дзве песні: патрыятычную і шлягер, якія былі напісаны ў перыяд з 1930 па 1992 гады. Але перад тым, як трапіць на гала-канцэрт, яны прайшлі тры ступені адборачных тураў: гарадскія і раённыя і два занальныя. І толькі 19 вакалістам і 6 вакальным гуртам было прадастаўлена права ўдзелу ў заключным туры.

Начальнік аддзела па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Валерый Кунашка лічыць, што Аршаншчына ўзгадавала шмат таленавітай моладзі. У розныя гады на абласным конкурсе патрыятычнай песні "Песні юнацтва нашых бацькоў” пераможцамі і лаўрэатамі неаднойчы былі нашы маладыя "зорачкі”.

Пераможцы конкурсу вызначаліся па двух намінацыях – "Вакальныя ансамблі” і "Вакалісты”. У першай – месцы размеркаваліся наступным чынам: трэцяе – трыо з Наваполацка, другое падзялілі паміж сабой вакальны ансамбль Віцебскага дзяржаўнага музычнага каледжа Салярцінскага і народная студыя эстрадных спеваў "Крэатыў” (Орша), а першае журы вырашыла не прысу-джаць нікому.

Сярод вакалістаў гран-пры і першае месца аддадзена вакалістам з Наваполацка і Віцебска Максіму Еўсюкову, Алене Віткоўскай і Настассі Амбразевіч. Другое месца падзялілі паміж сабой аршанка Кацярына Ранцанс і Аляксандра Баўдзіно. На трэцім месцы Ілья Гумінскі з Аршанскага раёна. Яшчэ адзін спецыяльны прыз глядацкіх сімпатый узяла "наша” вакалістка Святлана Русецкая.

Заснавальнікамі мерапрыемства выступілі ўпраўленне культуры, аддзел па справах моладзі аблвыканкама, ДУ "Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы”, Аршанскі гарвыканкам.


Н. ТУРОК
"АГ"
Категория: Культура |
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Форма входа





Пользователи

Всего: 127685
Новых за месяц: 0
Новых за неделю: 0
Новых вчера: 0
Новых сегодня: 0



Категории
Бизнес
Бомонд
Здоровье, экология
Даты
Дожинки-2008
Культура
Новости этого сайта
Образование
Общество
Оршанский район
Пресс-служба горрайотдела МЧС по г. Орша
Пресс-служба оршанского ГОВД
Пресс-служба ИМНС РБ по г. Орша
Проиcшествия, криминал
Связь
Слухи
Спорт
Транспорт


Сегодня с нами
Сегодня с нами были:



Новые объявления




Случайное фото



При использовании материалов сайта указание авторов и ссылка на источник материала обязательна! Мнение администратора сайта может не совпадать с мнением авторов статей. За объявления несут ответственность рекламодатели. © 2006-2024
Яндекс.Метрика