Трэба было бачыць, як свяціліся вочы ў пацыентаў
Рэспубліканскага шпіталя інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны, што размешчаны ў
Юрцаве Аршанскага раёна, калі да іх з дабрачынным канцэртам прыехалі самадзейныя
артысты калектыву «Наша песня» яўрэйскага цэнтра «Хасдэй-Давід» з Віцебска. А
фундатарам праекта «Тэатр на колах» стаў нямецкі фонд «Памяць, адказнасць і
будучыня» ў супрацоўніцтве з міжнародным грамадскім аб’яднаннем
«Узаемаразуменне». Праграма разлічана ў першую чаргу на тое, каб абудзіць у
пажылых адзінокіх людзей цікавасць да жыцця шляхам правядзення культурных
мерапрыемстваў у такіх месцах, як шпіталь, інтэрнат і г. д.
Самае цікавае,
што і «Наша песня» (у яе ўвахо-дзяць 25 спевакоў і танцораў) складаецца
пераважна з людзей у гадах. Праўда, старэйшы ўдзельнік ансамбля 84-гадовы былы
франтавік Аркадзь Шалк (на фота ў цэнтры) і сёння дасць фору
любой маладой «псеўдазорцы» эстрады ў жывым вакале. Добры дзесятак песень ён
праспяваў і ў Юрцаве, у паўзах радуючы прысутных дасціпным канферансам, пажадаў
усім дажыць да 150 гадоў «на радасць сваякам і Айчыне і на разарэнне райсабеса».
Нікога не пакінуў абыякавым прачытаны ім верш Веры Інбер «Ни черта, дойдем!».
Упершыню з гэтым творам Аркадзь Юр’евіч выступіў у маі 1945 года ў Венгрыі перад
байцамі-дэсантнікамі 202-й гвардзейскай Хабараўскай дывізіі…
На канцэрце
гарманічна спалучаліся франтавыя кампазіцыі з яўрэйскімі танцамі і спевамі.
Гледачы, многія з якіх прыйшлі на мыліцах, каб паслухаць заезджых артыстаў, з
аднолькавым захапленнем сустракалі і «Смуглянку» з «Журавлями», і нацыянальныя
«Сем сорак» і «Тум-балалайка». Хтосьці і сам выходзіў да мікрафона, каб
прачытаць уласны патрыятычны верш. Калі ж напрыканцы грымнуў «День Победы»,
прысутныя ў адзіным парыве ўсталі са сваіх месцаў, каб аддзячыць за падораныя
хвіліны шчырага мастацтва.
Наступнае выступленне «Нашай песні» запланавана ў
Мінску, куды гэты цікавы калектыў завітае ўжо на наступным тыдні. Вы хотите обновить фасад здания? Тогда вам понадобится акриловая фасадная краска оптом от производителя. Алесь Бынькоў, фота аўтара, «НС».
|