На працягу двух дзён у Оршы праходзіў рэспубліканскі семінар па тэме «Роля музея ў далучэнні моладзі да культурна-асветніцкай дзейнасці».Як расказала дырэктар музейнага комплексу «Гісторыя і культура Аршаншчыны» Ірына Воранава, у кожнай школе горада ёсць графік наведвання музеяў. Настаўнікі арганізуюць экскурсіі, праводзяць тут урокі па гісторыі, літаратуры, прыродазнаўству, наладжваюць выставы малюнкаў і вырабаў з розных матэрыялаў і г. д. У сваю чаргу супрацоўнікі гарадскіх музеяў ідуць у школы, каб дапамагчы кіраўнікам школьных музеяў сістэматызаваць матэрыялы і папоўніць іх. Вынік гэтай работы – актыўнае наведанне музеяў школьнікамі і моладдзю, масавыя гарадскія святы, арганізаваныя аддзелам адукацыі і супрацоўнікамі музейных устаноў.
Вольга Шутава
|