Главная** PLEASE DESCRIBE THIS IMAGE ** Регистрация ** PLEASE DESCRIBE THIS IMAGE ** Вход

:: Сделать Стартовой Избранной :: Понедельник, 25 Ноября 2024, 12:08

Меню сайта
  • Наша Орша

Мини чат


Опросы
На что вы готовы, чтобы пережить трудные времена?
Всего ответов: 2336

Герои сайта

Главная » 2009 » Ноябрь » 29 » Да Караткевiча ў музей

Да Караткевiча ў музей

У Оршы апошні тыдзень лістапада прысвечаны памяці Уладзіміра Караткевіча. У мінулы чацвер, у дзень 79-х угодкаў знакамітага пісьменніка, прыхільнікі яго творчасці прыйшлі да помніка пісьменніку і ўсклалі кветкі.

Аршанцы шануюць памяць славутага земляка, ведаюць мясціны, дзе ён любіў бавіць час. Дасведчанасць гараджан пра жыццё і творчасць пісьменніка – вынік працы мясцовай інтэлігенцыі: супрацоўнікаў музейнага комплексу «Гісторыя і культура Аршаншчыны», бібліятэкараў, настаўнікаў.

Дырэктар музея Ул. Караткевіча Галіна Юркевіч расказала, што, прапагандуючы творчасць знакамітага земляка, супрацоўнікі ўстановы адначасова прапагандуюць і творчую эліту свайго горада і краіны. Напрыклад, аршанская моладзь удзячна музею за вечарыну  «Я сумую па Радзіме» з удзелам паэта і барда Зміцера Вайцюшкевіча. А на творчую сустрэчу з вядомым беларускім пісьменнікам Уладзімірам Арловым прыйшлі ў асноўным сталыя людзі, якія цікавяцца гісторыяй станаўлення беларускіх гарадоў: менавіта пра гэта пісьменнік напісаў шэраг артыкулаў і кніг.

Сёлета ў музеі адбыліся прэзентацыі кнігі «222 альбомы беларускага року» і дыска «Галасы У. Караткевіча, Л. Геніюш і Р. Барадуліна». Адзначылі тут 60-годдзе гурта паэтаў Оршы «Дняпроўскія галасы» і Цэнтра дзіцячай творчасці. Спадабалася аршанцам і выстава «Прайду па Фестывальнай», дзе былі прадстаўлены матэрыялы пра фестывалі, якія праводзіліся ў Оршы. Усе мерапрыемствы ў музеі праходзяць пры падтрымцы школ, бібліятэк, гарадскога Цэнтра культуры горада. Напрыклад, навучэнцы дзіцячых школ мастацтваў забяспечваюць музычнае суправаджэнне вечарын, выстаў і літаратурных чытанняў.

Есць і зваротная сувязь з удзельнікамі мерапрыемстваў у музеі. Так, скульптар Ю. Палякоў, выстава якога адкрылася напярэдадні тыдня, прысвечанага Ул. Караткевічу, падарыў музею невялікую драўляную скульптуру: пісьменнік сядзіць у берэце і глядзіць удалячынь, а ля ног трэцца кацяня. Такім чынам, у музеі стала больш яшчэ на адзін каштоўны экспанат. А вучні СШ №20 зрабілі для наведвальнікаў музея іншы падарунак: паказалі п’есу-казку «Брэменскія музыкі», пераклаўшы яе з рускай мовы на беларускую.

Ва ўгодкі Караткевіча традыцыйна ладзіць сваю імпрэзу і студэнцкая моладзь. І на гэты раз юнакі і дзяўчаты прыедуць у Оршу з Полацка, Віцебска і Мінска, будуць чытаць вершы і спяваць пад гітару для наведвальнікаў музея.
Прыходзьце, прыязджайце сюды: тут усім рады і ўсім бу­дзе цікава.

Вольга Шутава, «НС»
Фота: С. Сляпцоў
Категория: Даты |
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Форма входа





Пользователи

Всего: 127685
Новых за месяц: 0
Новых за неделю: 0
Новых вчера: 0
Новых сегодня: 0



Категории
Бизнес
Бомонд
Здоровье, экология
Даты
Дожинки-2008
Культура
Новости этого сайта
Образование
Общество
Оршанский район
Пресс-служба горрайотдела МЧС по г. Орша
Пресс-служба оршанского ГОВД
Пресс-служба ИМНС РБ по г. Орша
Проиcшествия, криминал
Связь
Слухи
Спорт
Транспорт


Сегодня с нами
Сегодня с нами были:



Новые объявления




Случайное фото



При использовании материалов сайта указание авторов и ссылка на источник материала обязательна! Мнение администратора сайта может не совпадать с мнением авторов статей. За объявления несут ответственность рекламодатели. © 2006-2024
Яндекс.Метрика