Главная** PLEASE DESCRIBE THIS IMAGE ** Регистрация ** PLEASE DESCRIBE THIS IMAGE ** Вход

:: Сделать Стартовой Избранной :: Пятница, 22 Ноября 2024, 21:48

Меню сайта
  • Наша Орша

Мини чат


Опросы
На что вы готовы, чтобы пережить трудные времена?
Всего ответов: 2336

Герои сайта

Главная » 2009 » Сентябрь » 24 » Цiкава працаваць, калi шукаеш штосьцi новае

Цiкава працаваць, калi шукаеш штосьцi новае

У аддзеле адукацыі Аршанскага гарвыканкама давялося пачуць: бацькі цяпер выбіраюць для сваіх дзяцей не школу, а настаўніка. Маўляў, няхай сабе школа добра абсталяваная і дырэктар дасведчаны, але калі яркіх асобаў у педкалектыве няма, жадаючых аддаць сваё дзіця ў такую школу будзе няшмат. І наадварот: усе імкнуцца туды, дзе ёсць педагогі ў поўным сэнсе гэтага слова.

У СШ №19 Оршы сярод такіх настаўнікаў – прызёр абласнога тура конкурсу «Настаўнік года» Святлана Емяльянава (на фота). Яна працуе ў пачатковых класах 24 гады. І сёлета зноў вучыць першакласнікаў. Бацькі запісвалі сваіх дзяцей да яе ў клас яшчэ мінулай восенню. І вадзілі на заняткі ў так званую суботнюю школу, дзе настаўніца сустракалася з дзецьмі адзін раз на тыдні, каб бліжэй пазнаёміцца з будучымі першакласнікамі.

Здавалася б, педагог з такім стажам можа рухацца па наезджанай каляіне, але, як сцвярджаюць яе калегі, С. Емяльянава працуе так, быццам толькі пачынае сваю педагагічную дзейнасць. Падчас сустрэчы са Святланай Пятроўнай я пацікавілася, як ёй гэта ўдаецца? Што трэба рабіць, каб так надоўга захаваць энтузіязм?

Высветлілася, што ў тонусе маю субяседніцу трымае пастаянны пошук новага: ездзіць у Мінск на курсы па развіваючаму навучанню, не ўпускае магчымасці наведаць міжнародныя канферэнцыі па пытаннях інавацыйных тэхналогій, удзельнічае ў эксперыментальнай праграме «Выхаванне дзяцей на праваслаўных традыцыях беларускага народа».

Тое з убачанага і пачутага, што палічыць карысным, спрабуе прымяніць у сябе. Напрыклад, на апошняй міжнароднай канферэнцыі вядомыя педагогі-наватары білі трывогу: дзеці, якія праводзяць у школе доўгія гадзіны седзячы, нажываюць ад гэтага шэраг хвароб. Трэба зрабіць так, каб вучні стаялі хоць палову заняткаў. І Святлана Пятроўна загарэлася гэтай ідэяй. Праўда, пакуль не прыдумала, дзе ўзяць для сваіх першакласнікаў невялікія кафедры-канторкі. А пакуль, каб зрабіць працэс навучання больш актыўным, практыкуе на ўроках рухомыя гульні, у якіх разумовая дзейнасць спалучаецца з фізкультурай.

А як заахвоціць сучасных дзяцей чытаць? Яны ж замяняюць кнігу тэлевізарам ды камп’ютэрам!

– З першых дзён вучобы мае першакласнікі вядуць дзённік чытача, – расказвае С. Емяльянава. – Кожны дзень правяраю, што дзеці дадаткова прачыталі. Усіх пахвалю, заўважу поспехі кожнага, няхай сабе ён прачытаў усяго тузін слоў. А з трэцяга класа дзеці ўжо самі вядуць у дзённіку дыяграму свайго росту па літаратурнаму чытанню.

Невыпадкова, заканчваючы пачатковую школу, вучні Святланы Пятроўны любяць чытаць мастацкія творы, спраўляюцца з насычанай праграмай па літаратуры ў старэйшых класах. Што тычыцца матэматыкі, то настаўніца заахвочвае дзяцей шукаць нестандартнае рашэнне задач, вучыць іх спрачацца і даказваць свой пункт гледжання. І бачыць, што пры такой методыцы дзецям падабаецца вучыцца.

Зрэшты, пераканана Святлана Пятроўна, адзнакі ў дзённіку – яшчэ далёка не ўсё. Калі Лёша пакуль слаба чытае і піша з памылкамі, дык ён адзіны ў класе, хто ўступіў дзяўчынцы сваё месца на ранішніку. Абавязкова трэба гэта заўважыць, пахваліць.

На бацькоўскія сходы да Святланы Емяльянавай мамы і таты прыходзяць дружна. І не толькі, каб даведацца, як вучацца сын ці дачка, але і параіцца наконт выхавання дзіцяці. Прачытаўшы шмат літаратуры па псіхалогіі, С. Емяльянава заўсёды можа падказаць бацькам штосьці слушнае. Напрыклад, хіба не цікава ведаць, што псіхолагі рэкамендуюць размаўляць з малодшым школьнікам, апусціўшыся да яго росту і гледзячы малому ў вочы? Тады ён пачуе заўвагу. Прычым хлопчыку галоўнае трэба сказаць за некалькі секунд. Калі пачнеце натацыю, ён усе вашы словы прапусціць міма вушэй. Дзяўчынка будзе ўважліва слухаць крыху больш часу.

Псіхолагі раяць адпраўляць хлопчыка ў школу з сямі гадоў, а дзяўчынак – з шасці. У гэтым выпадку ў класе дзеці будуць аднолькава гатовы да вучобы. С. Емяльянава праверыла гэта на практыцы. Згодна яна і з тымі псіхолагамі і педагогамі, якія выступаюць за раздзельнае навучанне хлопчыкаў і дзяўчынак. Лічыць, што ў гэтым сапраўды ёсць сэнс. Хлопчыкі пульсуюць ідэямі, ім трэба часта мяняць віды дзейнасці, рухацца, доўга ўседзець у адной позе яны не могуць. Дзяўчынкі больш цярплівыя. І гэта таксама трэба ўлічваць у працэсе выхавання.

Акрамя асноўных прадметаў, С. Емяльянава яшчэ вучыць дзяцей маляваць (сама добра малюе), возіць на экскурсіі па знакамітых мясцінах Оршы і ўсёй краіны. Паездкі, заняткі па інтарэсах для развіцця мастацкага густу, на думку настаўніцы, садзейнічаюць цікавасці да вучобы. Немалаважна і тое, што ў час экскурсій дзеці вучацца сябраваць. Усё гэта ім потым таксама спатрэбіцца ў дарослым жыцці.

Вольга Шутава, фота аўтара, «НС»

Категория: Образование |
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Форма входа





Пользователи

Всего: 127685
Новых за месяц: 0
Новых за неделю: 0
Новых вчера: 0
Новых сегодня: 0



Категории
Бизнес
Бомонд
Здоровье, экология
Даты
Дожинки-2008
Культура
Новости этого сайта
Образование
Общество
Оршанский район
Пресс-служба горрайотдела МЧС по г. Орша
Пресс-служба оршанского ГОВД
Пресс-служба ИМНС РБ по г. Орша
Проиcшествия, криминал
Связь
Слухи
Спорт
Транспорт


Сегодня с нами
Сегодня с нами были:



Новые объявления




Случайное фото



При использовании материалов сайта указание авторов и ссылка на источник материала обязательна! Мнение администратора сайта может не совпадать с мнением авторов статей. За объявления несут ответственность рекламодатели. © 2006-2024
Яндекс.Метрика