Главная** PLEASE DESCRIBE THIS IMAGE ** Регистрация ** PLEASE DESCRIBE THIS IMAGE ** Вход

:: Сделать Стартовой Избранной :: Пятница, 22 Ноября 2024, 21:13

Меню сайта
  • Наша Орша

Мини чат


Опросы
На что вы готовы, чтобы пережить трудные времена?
Всего ответов: 2336

Герои сайта

Главная » 2009 » Август » 31 » Будзьма беларусамi!

Будзьма беларусамi!

Жыхарка вёскі Зубава Аршанскага раёна Кацярына Фомчанка здавён мае хобі – збіраць артэфакты, якія сведчаць аб гісторыі і знакамітых людзях роднага краю. Да пенсіі яна працавала дырэктарам мясцовай школы і ўсяляк спрыяла папаўненню экспазіцыі тамтэйшага музея. Ды і пазней цікавасць да гісторыі не зменшылася. За некалькі гадоў назбіралася дастаткова экспанатаў, каб адкрыць у Зубаве яшчэ адзін музей.

Ініцыятыву К. Фомчанка падтрымалі старшыня Аршанскага райвыканкама Уладзімір Дзедушкін і старшыня СВК «Купалаўскі» Уладзімір Кавалёў. Апошні выдзеліў пакой у Доме механізатараў і ў лютым гэтага года на адкрыцці музея перарэзаў сімвалічную чырвоную стужку.

Экспазіцыя стваралася з дапамогай жыхароў навакольных вёсак. Сярод актыўных памочнікаў – старэйшына вёскі Лешча Аркадзь Пучкоў, Надзея Бярэзіна з Краснапольцаў (былая яе назва – Амерыка), Валянціна Лашчыноўская і многія іншыя. Тут сабраны матэрыялы па гісторыі сельгаспрадпрыемства, звесткі пра старшыняў калгаса. Не абмінулі ўвагай Янку Купалу, які меў дачу ў суседніх Ляўках, а таксама – Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку, які нарадзіўся ў дзесяці кіламетрах адсюль. Дарэчы, нядаўна ў Копысі знайшлі самаробную хакейную клюшку (такімі вясковыя хлопцы ў 1960-1970-х гадах гулялі ў хакей). Тут мяркуюць, што гэтая клюшка магла належаць аднаму з сапернікаў, а можа і самому сённяшняму Прэзідэнту, бо яго вёска Александрыя знаходзіцца на супрацьлеглым беразе Дняпра, лёд якога зімой часта станавіўся хакейнай арэнай для копыскіх і александрыйскіх падлеткаў.

Музей можа наведаць кожны, хто цікавіцца гісторыяй гэтых мясцін. Тут нават завялі кнігу водгукаў, у якой мелі гонар зрабіць запіс і карэспандэнты «Народнага слова».

У ліпені ў клубе аграгарадка Зубава даваў канцэрт вядомы беларускі спявак Зміцер Вайцюшкевіч. Ён падзякаваў Кацярыне Паўлаўне, якая і сама прыхільная да песні, за зберажэнне гісторыі, падарыў свой плакат з аўтографам ды льняную сумку з надпісам «Будзьма беларусамі!», што таксама цяпер знаходзяцца ў музеі.

Тым часам колькасць экспанатаў большае і месца ўжо не хапае. Напрыклад, няма куды паставіць старажытную скрыню і шафу. У кіраўніцтва гаспадаркі Кацярына Фомчанка просіць яшчэ адзін пакой, каб зрабіць у ім інтэр’ер вясковай хаты канца ХIХ – пачатку ХХ стагоддзя.

Сяргей Кавалеўскі

Категория: Культура |
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Форма входа





Пользователи

Всего: 127685
Новых за месяц: 0
Новых за неделю: 0
Новых вчера: 0
Новых сегодня: 0



Категории
Бизнес
Бомонд
Здоровье, экология
Даты
Дожинки-2008
Культура
Новости этого сайта
Образование
Общество
Оршанский район
Пресс-служба горрайотдела МЧС по г. Орша
Пресс-служба оршанского ГОВД
Пресс-служба ИМНС РБ по г. Орша
Проиcшествия, криминал
Связь
Слухи
Спорт
Транспорт


Сегодня с нами
Сегодня с нами были:



Новые объявления




Случайное фото



При использовании материалов сайта указание авторов и ссылка на источник материала обязательна! Мнение администратора сайта может не совпадать с мнением авторов статей. За объявления несут ответственность рекламодатели. © 2006-2024
Яндекс.Метрика