Главная** PLEASE DESCRIBE THIS IMAGE ** Регистрация ** PLEASE DESCRIBE THIS IMAGE ** Вход

:: Сделать Стартовой Избранной :: Пятница, 22 Ноября 2024, 20:47

Меню сайта
  • Наша Орша

Мини чат


Опросы
На что вы готовы, чтобы пережить трудные времена?
Всего ответов: 2336

Герои сайта

Главная » 2009 » Август » 18 » SMS-карусель: вынiкi першага праекту "ОРША-STAR"

SMS-карусель: вынiкi першага праекту "ОРША-STAR"

Вось і скончыўся першы праект "Орша-STAR”. Многія з аршанцаў дасылалі свае СМС-паведамленні за артыстаў, што ім палюбіліся падчас выступу. Прыйдзе час, і мы будзем параўноўваць пачатковую версію "Орша-STAR” з наступнымі. Тое, што праект будзе існаваць і надалей сумневаў няма — арганізатары распачынаюць другі ў верасні сёлета.

Мне было вельмі цікава даведацца напярэдадні апошняга канцэрту, ці шырока вядома людзям, што такое "Орша-STAR” наагул і ці ведаюць звычайныя гараджане аб праекце. На жаль, натыкнуўся на шэраг непаразуменняў: А што гэта, фірма?”, "Не ведаю, не чула”. "Іншыя ўяўленне мелі і маглі назваць пару-тройку прозвішчаў ці назваў калектываў, што удзельнічаюць, альбо хаця б бачылі назву конкурсу ў праграме тэлеперадачаў тэлеканалу СКІФ. Але, безумоўна, былі і тыя, хто сачыў за праектам ад пачатку, і нават дасылаў смскі за таго, хто спадабаўся. Сустрэўся я напярэдадні і з некаторымі ўдзельнікамі рашаючага канцэрту, каб зразумець, чаго чакаюць яны, наколькі добрыя ці кепскія іхнія ўражанні ад задумы арганізатараў ладзіць падобнае. Яны пагадзіліся адказаць на пытанні. 
 
Бахрак Ігар Сямёнавіч: "Задума спадабалася. Я ўпершыню ўдзельнічаю ў такім праекце, гэта даволі цікава. Пакуль, праўда, ні з кім з удзельнікаў не знаёмы. Прадстаўлю гледачам песні Разэнбаўма, бо люблю ягоную творчасць, а спяваць буду, натуральна, пад гітару, прычым гітара такая ж, як у самога Разэнбаўма, такую цяпер ужо не выпускаюць, мадэль вельмі старая, рарытэт, паглядзім, што атрымаецца. Ці іграю я яшчэ на якіх-небудзь інструментах? Так, калісці скончыў музычную школу па класе баяна, аднак, "стасункі” з баянам не склаліся, і я адставіў яго ў бок. Я аршанец, двадцаць сем год жыў тут, цяпер сем гадоў жыву ў Ізраіле. Ці адрозніваецца жыццё тут і там? Істотна. Але я заўжды з задавальненнем прылятаю сюды.

Ганна Брынчык (кіраўнік малодшай групы школьнага бальнага танцу "Сузор’е”): «Задума распачаць конкурс правільная, мажліва, дзесці якія-небудзь нюансы можна дапрацаваць, але ўвогуле "Орша-STAR” цікавы для гораду. Спадзяюся, у наступных праектах "Орша-STAR” будзе задзейнічана больш нумароў, аршанцы возьмуць больш актыўны ўдзел у іх. Шчыра сказаць, стартавая версія ўдалая».

Ляховіч Аляксандр ("Сузор’е”): «Я цалкам згодны з кіраўніком свайго калектыву. На праекце прысутнічае як дух дружбы, так і дух суперніцтва».

Крушнік Міхаіл ("Сузор’е”): «Мне падабаюцца такія мерапрыемствы, атрымоўваю задавальненне выступаць на іх і хочацца змагацца за першае месца».

Вось так. Хто проста хацеў паўдзельнічаць, а хто і перамогі хацеў. Нават у рамках аднаго калектыву.

Фінальны канцэрт "Орша-STAR” адбыўся ў залі Дому культуры чыгуначнікаў у апошні дзень ліпеня. Дуэт вядучых Таццяны Цярэнцьевай і Васіля Скрагі кожны нумар, як і прынята на ўрачыстасцях абвяшчалі якімсці жартам, каб падрыхтаваць гледача і пры гэтым крыху насмяшыць яго. Распачалі праграму сваім выступам "Ві-за-ві”, а працягвалі паўфіналісты, фіналісты і госці. Людзі слухалі-слухалі, смяяліся з маналогу адного з малодшых удзельнікаў, які дайшоў да паўфіналу, а самі тым часам гадалі, хто будзе пераможцам. Хаця, напэўна, многім гэта было не асабліва цікава, бо яны куплялі квіткі на канцэрт дзеля таго, каб падзівіцца, наколькі якасна спяваюць выступоўцы, а не дзеля таго, каб разважаць затым з сям’ёй на кухні, што і ім трэба выйграць немінуча вадкакрысталічны тэлевізар. Зазначым, што ў залі не было бясконцых авацыяў, але тое можа быць выклікана тым, што беларусы заўсёды сціпла паводзяць сябе на канцэртах, ды і не моладзь спрэс сабралася ў залі, а людзі розных узростаў, так што скакаць пад столь аніхто не жадаў. Затое атмасфера прыязнасці, здавалася, не сыходзіла з залі ад пачатку. У госця з Ізраілю Ігара Бахрака, відаць, нешта здарылася з гітарай, на каторай ён збіраўся іграць, такім чынам, выступаў ён без яе і праспяваў наўпрост з мікрафонам. Яшчэ адзін госць, якому па прызнанні людзей, пасавалі сцэнічныя касцюмы, якія ён абраў для выступу, Канстанцін Цяўрызаў меў дадатковую радасць, бо літаральна напярэдадні канцэрту стаў ён студэнтам.

Нарэшце, надышоў час распавесці пра пераможцаў. Трэцяе месца заняў калектыў бальнага танцу "Сузор’е”. Калектыў набраў 331 голас. Другое месца дасталася Іне Пруднікавай, якая спявала пад гітару, і, напэўна, больш за астатніх хвалявалася падчас конкурсу. Яна набрала 783 балы. Танцавальны калектыў "Саміра”, па ўсім відно, заваяваў сэрца Васіля Скрагі. Але "Саміра” засталася без п’едэсталу, затое была ўзнагароджана за выхад у фінал. Аляксандру Захараву дастаўся прыз "За волю да перамогі”. Справа ў тым, што гэты спявак, які выконваў вядомую "Раёны-кварталы”, набраў вялікую колькасць галасоў у сваёй падгрупе, аднак супернікі апынуліся крыху вышэй. Крыўдна, тым не менш Захараў без увагі не застаўся. Хто ж пераможца? А пераможцам стаў Леанід Рызой з песняй у стылі танга. Напэўна, у сваіх словах па заканчэнні спадар Леанід усё-ж-такі павёў сябе сціпла, кажучы пра тое, што не чакаў выйгрышу, бо на пачатку канцэрту, калі распачыналі імпрэзу вядучыя, ён нечакана абсалютна для ўсіх выбег на сцэну, а потым схамянуўся ды вярнуўся за кулісы. Так што, прадчуваў, дакладна прадчуваў будучы пераможца свой выйгрыш!

Такім чынам, першы праект "Орша-STAR” скончаны, чакаем другога, чакаем новых талентаў у Оршы!

А. Сізінцаў. Фота С. Сляпцова. Газета "Тэлеком-экспрэс”

Категория: Культура |
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Форма входа





Пользователи

Всего: 127685
Новых за месяц: 0
Новых за неделю: 0
Новых вчера: 0
Новых сегодня: 0



Категории
Бизнес
Бомонд
Здоровье, экология
Даты
Дожинки-2008
Культура
Новости этого сайта
Образование
Общество
Оршанский район
Пресс-служба горрайотдела МЧС по г. Орша
Пресс-служба оршанского ГОВД
Пресс-служба ИМНС РБ по г. Орша
Проиcшествия, криминал
Связь
Слухи
Спорт
Транспорт


Сегодня с нами
Сегодня с нами были:



Новые объявления




Случайное фото



При использовании материалов сайта указание авторов и ссылка на источник материала обязательна! Мнение администратора сайта может не совпадать с мнением авторов статей. За объявления несут ответственность рекламодатели. © 2006-2024
Яндекс.Метрика