Главная** PLEASE DESCRIBE THIS IMAGE ** Регистрация ** PLEASE DESCRIBE THIS IMAGE ** Вход

:: Сделать Стартовой Избранной :: Пятница, 22 Ноября 2024, 21:00

Меню сайта
  • Наша Орша

Мини чат


Опросы
На что вы готовы, чтобы пережить трудные времена?
Всего ответов: 2336

Герои сайта

Главная » 2009 » Август » 14 » Віня-Пых і ўсе-усе-усе

Віня-Пых і ўсе-усе-усе

22 ліпеня ў наш горад завітаў слынны перакладчык дзіцячых кніг Віталь Воранаў.

Сустрэча адбывалася ў музеі Уладзіміра Караткевіча. Весялосці дадало тое, што многія дзеці, якія прыходзілі на выставу экзатычных жывёлаў, каторая працягвае працу ў музеі, выказвалі сваё захапленне ці здзіўленне жывёлкамі досыць гучна. Спадар Воранаў прыехаў у Оршу не адзін, а з чальцом сакратарыяту Таварыства беларускай мовы Уладзімірам Кошчанкам, які прыняў актыўны ўдзел у імпрэзе ды парадаваўся, што нарэшце ў гэты прыезд лепей пазнаёміўся з Оршай, раней не выпадала.

Віталь Воранаў нарадзіўся на Глыбоччыне, але затым з бацькамі пераехаў у Польшчу. Таму ён і не лічыць сябе эмігрантам, матывуючы гэта адсутнасцю выбару, бо ягоны ўзрост тады не дазваляў вырашаць пытанні падобнага кшталту. У Польшчы такім чынам, будучы перакладчык вучыўся ўжо ледзь не з малых класаў. Падчас вучобы ў Познаньскім універсітэце згуртаваў у цэлую арганізацыю беларусаў. Зараз у Познані працуе беларускі культурна-асветніцкі цэнтр. Затым спадар Воранаў пераехаў у чэшскі Брно ─ адміністрацыйны цэнтр паўднёва-мараўскай вобласці, непадалёк ад каторага знаходзіцца знакамітае поле бітвы пры Аўстэрліцэ. Перакладчык жыве там і цяпер, і кажа, што застанецца ў Чэшскай рэспубліцы мінімум яшчэ на год.
 
Першай кнігай, якую пераклаў Віталь Воранаў пераклаў на беларускую мову, быў твор Сэмюэла Бэкета "У чаканні гадоў”. Спецыялізуецца спадар Воранаў на перакладзе дзіцячых кніжак. Вось і ў Оршу ён прыехаў з кнігай пра самага файнага дзіцягага героя ўсіх часоў, імя якому Віня-Пых. Так-так, менавіта Віня-Пых, а ніяк не іначай. І аўтар перакладу знакамітага твору вядомага ангельскага пісменніка Алана Мілна на нацыянальную мову беларусаў тут жа тлумачыць з-за чаго так, а не інакш. Рэч у тым, што ў арыгінале слова "Winny” абазначае жаночае імя. Пры перакладанні таксама было вырашана зрабіць гэтую частку жаночай. Артыкля "the” ці ягонага прыстасавання да нашае мовы ўстаўляць перакладчык не стаў, а слова "Пых” перакладзена ад "Pooh” з прычыны, што мядзведзь часта запыхваўся, то бок стамляўся ад якога-небудзь паходу або прыгоды. Як толькі перакладзеная на беларускую мову кніжка выйшла ў друк, гэта выклікала своеасаблівую рэакцыю ў расійскай агенцыі навінаў «Риа-новости», якое пасмяялася (дакладней, дало намёк сваім спажыўцам, што нібыта гэта вельмі смешна) над імёнамі герояў. Так, расіяне не маглі даўмецца чаму іхні "Крістафер Робін” у беларускім варыянце носіць імя Крыштусь, смяяліся і над Дзюдзям, які не адпавядае "Пятачку”, вясёлым падалося ім і імя галоўнага героя Віня-Пыху замест Віні-Пуху. Файнымі падаліся і іншыя імёны. Тут нашы суседзі ўжо забыліся на тое, што і іхняя версія знакамітага твору-гэта, уласна кажучы, ёсць тым жа перакладам, з ангельскай на расійскую, і тамака Барыс Захадэр таксама адаптаваў многія нюансы, бо кніжку для дзяцей тым болей трэба адаптаваць, улічваючы аўдыторыю чытачоў.

Распавёў спадар Воранаў і пра іншыя свае праекты, у якіх бярэ ўдзел, пра газету беларускай эміграцыі ў Амерыцы "Беларус”. Ёсць выданне, што злучае беларускіх пісменнікаў замежжа. Бясспрэчна, трэба, каб такі напрамак, як пераклад развіваўся ў беларускай літаратуры. Гэтага беларуская літаратура была пазбаўленая доўгія гады праз тое, што ў Савецкім Саюзе, як прыгадвае ў сваіх успамінах Ніл Гілевіч, чыноўнікі не разумелі мэтазгоднасці перакладу замежнай літаратуры на беларускую мову, і казалі штосці накшталт такога: "Усе людзі у Беларусі разумеюць расійскую, дык навошта ж нам перакладаць на беларускую?” Цяпер з такімі людзьмі, як Віталь Воранаў ёсць спадзеў, што нашы дзеці будуць знаёміцца з казкамі свету па-беларуску. Ды і не толькі дзеці, ды і не толькі з казкамі. Якраз гэта перадусім будзе спрыяць фармаванню чалавечай годнасці і ўсведамленню сябе саміх беларусамі.

Арцём Сізінцаў, газета"Тэлеком-экспрэс”.

Категория: Культура |
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Форма входа





Пользователи

Всего: 127685
Новых за месяц: 0
Новых за неделю: 0
Новых вчера: 0
Новых сегодня: 0



Категории
Бизнес
Бомонд
Здоровье, экология
Даты
Дожинки-2008
Культура
Новости этого сайта
Образование
Общество
Оршанский район
Пресс-служба горрайотдела МЧС по г. Орша
Пресс-служба оршанского ГОВД
Пресс-служба ИМНС РБ по г. Орша
Проиcшествия, криминал
Связь
Слухи
Спорт
Транспорт


Сегодня с нами
Сегодня с нами были:



Новые объявления




Случайное фото



При использовании материалов сайта указание авторов и ссылка на источник материала обязательна! Мнение администратора сайта может не совпадать с мнением авторов статей. За объявления несут ответственность рекламодатели. © 2006-2024
Яндекс.Метрика