Главная** PLEASE DESCRIBE THIS IMAGE ** Регистрация ** PLEASE DESCRIBE THIS IMAGE ** Вход

:: Сделать Стартовой Избранной :: Пятница, 22 Ноября 2024, 22:00

Меню сайта
  • Наша Орша

Мини чат


Опросы
На что вы готовы, чтобы пережить трудные времена?
Всего ответов: 2336

Герои сайта

Главная » 2009 » Июль » 30 » Да Купалы ў Ляўкi

Да Купалы ў Ляўкi

У мінулую суботу літаратурны музей Янкі Купалы ў Ляўках прымаў удзельнікаў абласнога свята паэзіі «У храме купалаўскага слова».

Паслухаць пісьменнікаў з Мінска, Віцебска і Оршы прыйшлі настаўнікі, бібліятэкары, супрацоўнікі музеяў і работнікі культуры Аршаншчыны, а таксама жыхары Ляўкоў і бліжэйшых вёсак. Адкрыў свята намеснік старшыні райвыканкама Ула­дзі­мір Хуцкі. З прыві­тальным словам да прысутных звярнуўся начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Мікалай Пашынскі.

Загадчыца музея Тамара Крына правяла для гасцей экскурсію, расказала пра гады жыцця вялікага паэта, якія ён правёў у Ляўках, пабудаваўшы дачу ў маляўнічым месцы на крутым беразе Дняпра. Янка Купала прыязджаў сюды на пачатку лета і жыў да глыбокай восені з 1935-га па 1941-ы гады.

На працягу ўсёй экскурсіі гучалі вершы паэта, напісаныя ў Ляўкоўскі перыяд. Адзін з найбольш вядомых – «Хлопчык і лётчык». Пад шклом у музеі – пісьмо маці першага касманаўта Юрыя Гагарына, у якім яна паведамляе, што гэты твор быў любімым вершам яе сына. Сярод каштоўных экспанатаў – кубак, з якога паэт любіў піць гарбату, і легкавы аўтамабіль даваеннага часу, на якім ён іншы раз падвозіў вясковую дзятву.

На ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак да помніка Янку Купалу старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамара Краснова-Гусачэнка адзначыла, што ўшанаванне паэта садзейнічае захаванню народных традыцый. Затым са сцэны на вольным паветры чыталі свае творы сучасныя паэты і празаікі. На свята з Мінска прыехалі Павел Саковіч, Андрэй Цяўлоўскі, Міхась Башлакоў, з Віцебска – Алена Крыклівец, Мікалай Намеснікаў, Барыс Бележэнка, з Оршы – Надзея Стаховіч, Канстанцін Нілаў, Анатоль Прохараў, Галіна і Сяргей Трафімавы.

Анатоля Прохарава, аўтара шэрага зборнікаў вершаў для дзяцей, на свяце павіншавалі з 60-годдзем, а мужу і жонцы Трафімавым, у якіх дзесяткі выдадзеных у Беларусі і Расіі кніг, вучэбных дапаможнікаў, уручылі членскія білеты Саюза пісьменнікаў Беларусі.

І з трыбуны, і між сабой удзельнікі ўрачыстасці абмяркоўвалі найбольш актуальныя праблемы. Шмат гаварылася пра лёс роднай мовы, пра неабходнасць больш дзейснай яе падтрымкі на дзяржаўным узроўні. Напрыканцы паэтычнага свята ў Ляўках пісьменнікі падсумавалі, што праводзяць такія мерапрыемствы, каб захаваць беларускі асяродак, прапагандаваць у паэзіі і прозе родную мову і літаратуру. 

Народныя ўмельцы з раённага Дома рамёстваў арганізавалі для ўдзельнікаў свята выставу-продаж сваіх вырабаў. Былі тут і кніжная выстава, і прысмакі беларускай кухні.

Вольга Шутава, фота аўтар

Категория: Культура |
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Форма входа





Пользователи

Всего: 127685
Новых за месяц: 0
Новых за неделю: 0
Новых вчера: 0
Новых сегодня: 0



Категории
Бизнес
Бомонд
Здоровье, экология
Даты
Дожинки-2008
Культура
Новости этого сайта
Образование
Общество
Оршанский район
Пресс-служба горрайотдела МЧС по г. Орша
Пресс-служба оршанского ГОВД
Пресс-служба ИМНС РБ по г. Орша
Проиcшествия, криминал
Связь
Слухи
Спорт
Транспорт


Сегодня с нами
Сегодня с нами были:



Новые объявления




Случайное фото



При использовании материалов сайта указание авторов и ссылка на источник материала обязательна! Мнение администратора сайта может не совпадать с мнением авторов статей. За объявления несут ответственность рекламодатели. © 2006-2024
Яндекс.Метрика