Главная** PLEASE DESCRIBE THIS IMAGE ** Регистрация ** PLEASE DESCRIBE THIS IMAGE ** Вход

:: Сделать Стартовой Избранной :: Пятница, 22 Ноября 2024, 21:40

Меню сайта
  • Наша Орша

Мини чат


Опросы
На что вы готовы, чтобы пережить трудные времена?
Всего ответов: 2336

Герои сайта

Главная » 2009 » Июнь » 5 » Браканьерам з сеткамi была жанчына — дырэктар школы

Браканьерам з сеткамi была жанчына — дырэктар школы

Такога, напэўна, не змогуць прыгадаць нават старажылы рыбаховы: за браканьерства затрымалi дырэктара сярэдняй школы. Кiраўнiком навучальнай установы была... жанчына.

Падрабязнасцi гэтага здарэння "Звяздзе" паведамiў дзяржiнспектар Аршанскай мiжрайiнспекцыi Алег Бахцiн, якi прымаў удзел у прыродаахоўным рэйдзе.

— Увечары ў 23.50 на водасховiшчы, што размешчана на рацэ Іржэўка ў Талачынскiм раёне, мы заўважылi плот на вадзе. На iм быў адзiн чалавек, якi даставаў з сетак рыбу. Потым высветлiлася, што гэта жанчына. На той момант мы яшчэ не ведалi, кiм яна працуе, але ўжо адно гэта моцна здзiвiла — слабы пол ноччу ловiць рыбу сеткамi. На наша пытанне, чаму яна так зрабiла, адказала, што ёй падабаецца лавiць рыбу, — расказаў Алег Мiкалаевiч.

У педагагiчнага работнiка 1957 года нараджэння канфiскаваныя дзве сеткi агульнай даўжынёй 50 метраў i 12 карасёў. Трэба дадаць, што ўсё гэта адбылося, калi яшчэ дзейнiчала забарона на лоўлю рыбы падчас яе веснавога нерасту. На дырэктара сярэдняй школы за парушэнне Правiлаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркi i рыбалоўства складзены адмiнiстрацыйны пратакол, якi перададзены для разгляду ў суд Талачынскага раёна. Што тут яшчэ можна дадаць?..

Хiба толькi яшчэ адну гiсторыю, як кажуць, па "школьнай тэме". На возеры Дварэцкае Глыбоцкага раёна дзяржiнспектары затрымалi грамадзянiна, якi разам з няпоўнагадовымi навучэнцамi 7 класа сярэдняй школы падчас дзеяння забароны на лоўлю рыбы i вузкапалага рака здабывалi iх брэднем. Налавiць паспелi 10 рыбiн i 28 ракаў, чым нанеслi прыродным рэсурсам урон у буйным памеры. Глыбоцкi РАУС разглядае пытанне аб узбуджэннi крымiнальнай справы.

Р.S. Дакладныя каардынаты школ у абодвух выпадках мы вырашылi не называць. Цi, магчыма, чытачы маюць iншае меркаванне? У тым сэнсе, што, можа, браканьерства стане менш, калi парушальнiкi не толькi матэрыяльна будуць кампенсаваць нанесены прыродзе ўрон, несцi крымiнальную адказнасць, але яшчэ i будуць ведаць: за свае супрацьпраўныя дзеяннi можна абняславiць уласнае прозвiшча i сваю сям'ю на ўсю краiну?..

Сяргей РАСОЛЬКА
Категория: Проиcшествия, криминал |
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Форма входа





Пользователи

Всего: 127685
Новых за месяц: 0
Новых за неделю: 0
Новых вчера: 0
Новых сегодня: 0



Категории
Бизнес
Бомонд
Здоровье, экология
Даты
Дожинки-2008
Культура
Новости этого сайта
Образование
Общество
Оршанский район
Пресс-служба горрайотдела МЧС по г. Орша
Пресс-служба оршанского ГОВД
Пресс-служба ИМНС РБ по г. Орша
Проиcшествия, криминал
Связь
Слухи
Спорт
Транспорт


Сегодня с нами
Сегодня с нами были:



Новые объявления




Случайное фото



При использовании материалов сайта указание авторов и ссылка на источник материала обязательна! Мнение администратора сайта может не совпадать с мнением авторов статей. За объявления несут ответственность рекламодатели. © 2006-2024
Яндекс.Метрика