Главная** PLEASE DESCRIBE THIS IMAGE ** Регистрация ** PLEASE DESCRIBE THIS IMAGE ** Вход

:: Сделать Стартовой Избранной :: Пятница, 22 Ноября 2024, 21:03

Меню сайта
  • Наша Орша

Мини чат


Опросы
На что вы готовы, чтобы пережить трудные времена?
Всего ответов: 2336

Герои сайта

Главная » 2009 » Май » 27 » Менеджэр ад зямлi

Менеджэр ад зямлi

На Аршаншчыне зарэгістравана 27 фермерскіх гаспадарак. Быццам бы нямала. Але, як паведамілі ў райсельгасхарчы, пасля заканчэння трохгадовага перыяду работы, калі фермеры карыстаюцца падатковымі льготамі, многія з іх мяняюць свой статус на прадпрымальніцтва ці наогул ліквідуюцца. Вось і зараз аб спыненні існавання сваіх гаспадарак у раёне заявілі 12 фермераў. Нялёгка гаспадарыць на зямлі і жыць з прыбытку ад яе.

У ліку тых, каму гэта ўдаецца, Уладзімір Васілёнак са Смальян. Да фермерства ён доўгі час працаваў шафёрам у мясцовым аднайменным сельгаспрадпрыемстве. Гадоў восем таму, убачыўшы, што ёсць попыт на агародніну, пасеяў на прысядзібным участку пяць сотак морквы. Затраты і праца акупіліся: рэалізаваў моркву выгадна. У наступныя гады гэтак жа «эксперыментаваў» з капустай і буракамі. І толькі калі цвёрда вызначыў, што можна з такой працы мець толк, няхай сабе і мінімальны прыбытак, падаў заяву на рэгістрацыю фермерскай гаспадаркі.

Цяпер у Васілёнка 31 гектар зямлі, якая за тры гады яго фермерства прыведзена ў парадак: пустазелле знішчаецца нават абапал палеткаў, каб не трапляла на ворыва. Уладзімір Вячаслававіч купіў тры трактары «Беларус», новую сеялку. Паўразбураную будыніну, набытую ў сельгаспрадпрыемстве, пераабсталяваў у сучаснае агароднінасховішча. Бульба, морква, буракі, якія захоўваюцца тут да новага ўраджаю, чыстыя, крамяныя, упакаваны ў спецыяльную тару.

На працягу трох год у Васі-лёнка стабільна шэсць рабочых месц для агароднікаў (зарабляюць не менш 600-700 тыс. рублёў у месяц), на ўборку наймае дадаткова сезонных работнікаў. Але больш за ўсіх працуе сам: у адной асобе ён і аграном, і інжынер, і бухгалтар, і менеджэр.

Дарэчы, менеджменту Васілёнак надае вялікую ўвагу: загадзя шукае рынкі збыту, заключае дагаворы на пастаўкі прадукцыі і ў першую чаргу імкнецца са свайго боку дакладна выканаць усе ўмовы. Ім даражаць як пастаўшчыком, бо, рэалізуючы прадукцыю па фіксаванай цане, вызначанай аблвыканкамам, ён забяспечвае партнёраў агароднінай у маі і чэрвені, калі ў іншых на складах ужо пуста.

І яшчэ адна выснова, да якой Уладзімір Вячаслававіч прыйшоў за гады фермерства: важна дакладна прагназаваць, на якую прадукцыю будзе попыт. Вось, напрыклад, сельгаспрадпрыемствы скарачаюць плошчы пад бульбу. Значыць, фермеру трэба іх пашыраць. І сёлета Васілёнак пасадзіў ужо 20 гектараў бульбы – на 7 больш, чым летась.

З гэтага года Уладзіміру Вячаслававічу ўжо трэба плаціць падаткі. Ён упэўнены, што ў сілах гэта зрабіць і развіваць сваю гаспадарку далей. А вось наколькі шпаркімі тэмпамі – залежыць ад многіх абставін.

У. Васілёнку хацелася б, каб такім як ён аднаасобнікам удзялялі больш увагі. Напрыклад, у іншых абласцях трактар, машыну, пасяўны агрэгат фермер можа набыць па лізінгу, як і дзяржаўныя гаспадаркі. На Віцебшчыне гэта пакуль не практыкуецца.

І крэдыт у банку цяжка ўзяць. У. Васілёнак аднойчы паспрабаваў – не атрымалася: працэнт за карыстанне крэдытам аказаўся для яго непад’ёмным. А льготныя крэдыты для фермераў не прадугледжаны. Мінеральнымі тукамі, гербіцыдамі іх па дзяржзаказу не забяспечваюць. Сёлета Уладзімір Вячаслававіч сам ездзіў у Гродна на азотны камбінат і дамаўляўся аб пастаўках. На думку У. Васілёнка, прыйшла пара мець у вобласці цэнтр для фермераў і гаспадароў сядзіб, дзе можна было б заказаць тыя ж мінеральныя ўгнаенні, гербіцыды, атрымаць кансультацыі спецыя-лістаў-аграхімікаў і іншыя платныя паслугі.

Пакуль усяго гэтага няма, фермеру выжыць цяжка. Вось той-сёй і ліквідуецца ці пераарыентоўваецца на звычайны бізнес купі-прадай. А між тым паспяховы фермер выгадны дзяржаве: вырошчвае звычайна тую прадукцыю, якой мала пастаўляюць дзяржаўныя гаспадаркі, плаціць падаткі, прадастаўляе дадатковыя рабочыя месцы. Можна з боку дзяржавы такому фермеру і плячо падставіць, каб самыя гаспадарлівыя ўкараніліся на зямлі. Прынамсі, Уладзімір Васілёнак, калі будзе такая падтрымка, справу сваю гатоў пашырыць.

Вольга Шутава, фота аўтара

Категория: Оршанский район |
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Форма входа





Пользователи

Всего: 127685
Новых за месяц: 0
Новых за неделю: 0
Новых вчера: 0
Новых сегодня: 0



Категории
Бизнес
Бомонд
Здоровье, экология
Даты
Дожинки-2008
Культура
Новости этого сайта
Образование
Общество
Оршанский район
Пресс-служба горрайотдела МЧС по г. Орша
Пресс-служба оршанского ГОВД
Пресс-служба ИМНС РБ по г. Орша
Проиcшествия, криминал
Связь
Слухи
Спорт
Транспорт


Сегодня с нами
Сегодня с нами были:



Новые объявления




Случайное фото



При использовании материалов сайта указание авторов и ссылка на источник материала обязательна! Мнение администратора сайта может не совпадать с мнением авторов статей. За объявления несут ответственность рекламодатели. © 2006-2024
Яндекс.Метрика