Главная** PLEASE DESCRIBE THIS IMAGE ** Регистрация ** PLEASE DESCRIBE THIS IMAGE ** Вход

:: Сделать Стартовой Избранной :: Суббота, 23 Ноября 2024, 01:30

Меню сайта
  • Наша Орша

Мини чат


Опросы
На что вы готовы, чтобы пережить трудные времена?
Всего ответов: 2336

Герои сайта

Главная » 2009 » Май » 9 » Даглядаюць магiлу лётчыка вяскоўцы

Даглядаюць магiлу лётчыка вяскоўцы

Жыхары вёскі Анібалева Аршанскага раёна ў Дзень Перамогі абавязкова прыйдуць на вясковыя могілкі, каб пастаяць каля магілы лётчыка Івана Яўсеевіча Клімава, які загінуў у гэтых мясцінах пры вызваленні Віцебшчыны.

Пра тое, што тут адбывалася, калі наступалі савецкія войскі, анібалеўцы ведаюць з пераказу самых старэйшых жыхароў акругі, сведкаў тых падзей. Іх засталіся адзінкі. У самой жа вёсцы ўжо толькі 15 жылых хат і 28 жыхароў. Няма ў жывых ніводнага ветэрана Вялікай Айчыннай вайны і нават людзей, якія былі ў той час у падлеткавым узросце.

Старэйшыне вёскі Надзеі Малахоўскай (на здымку) хутка споўніцца 70 год. У 1944-м, калі вызвалялі Анібалева ад немцаў і фронт каціўся далей на Захад, ёй было пяць год. Памяць захавала ўрыўкі падзей, якія вельмі ўразілі. Яна ўспамінае, як падбіралі вакол вёскі целы нашых салдат, што пры наступленні загінулі ў баі. Іх пахавалі ў адной магіле тут жа, на могілках. А потым праз некалькі гадоў перазахавалі ў брацкай каля вёскі Андрэеўшчына.

Яна памятае і той момант, калі гарэў самалёт над Анібалевам. Лётчык паспеў пакінуць палаючую машыну, але ворагі расстралялі яго ў небе. Калі яны адступілі за вёску, лётчыка вяскоўцы пахавалі асобна. З той пары тут стаіць сціплы абеліск з надпісам: пахаваны старшы лейтэнант Іван Яўсеевіч Клімаў. І гады жыцця: 1922-1944.

Іван Клімаў родам з Украіны. Пасля вайны на магілу брата прыязджалі сёстры. Апошняе пісьмо ў Анібалеве атрымалі ад іх гады два назад. Родныя героя пісалі, што не ў сілах ужо прыехаць і таму вельмі прасілі вяскоўцаў даглядаць магілку блізкага ім чалавека.

Жыхары Анібалева кожную вясну да Радуніцы фарбуюць помнік, агароджу і першыя жывыя кветкі нясуць сюды. На Дзень Перамогі з бліжняй вайсковай часці прыходзяць салдаты, каб ушанаваць памяць загінуўшага лётчыка.

Летась старшыня Андрэеўшчынскага сельсавета Ніна Мядзвецкая паклапацілася пра новы штыкетнік для агароджы могілак. А вяскоўцы па просьбе старэйшыны сабраліся талакой ды паставілі яе, добраўпарадкавалі тэрыторыю вакол.

Старэйшына Надзея Малахоўская намагаецца вызначыць нешта важнае з той гісторыі для моладзі і сваіх дзяцей ды ўнукаў. У яе свядомасці захавалася, як адступалі ворагі і палілі хаты. Сцёрлі з твару зямлі амаль усю вёску. І бліжэйшы пасёлак спалілі, дзе жыла яе бабуля. Памятае Надзея Антонаўна, як прыйшоў бацька з фронту. Вайна яшчэ не скончылася, яго камісавалі з-за раненняў і хваробы. Пажыў бацька ўсяго паўгода, у 1945-м памёр, пакінуўшы на руках маці чатырох малых дзяцей. Ды не адна яна засталася без падтрымкі ў тыя гады: большасць анібалеўскіх мужыкоў не вярнулася з фронту. І жанчыны самі, як умелі, будаваліся і выжывалі.

Маці Надзеі Малахоўскай цяжка працавала, недаядала і недасыпала, але пражыла 90 гадоў. Надзея Антонаўна тлумачыць гэта сілай духу, глыбокай адказнасцю за дзяцей, якія без матчынай падтрымкі проста не выжылі б.

Сёння ўжо яна, старэйшына вёскі, стараецца жыць не толькі для сям,і, але і для іншых людзей. Увесь яе час заняты клопатамі пра вяскоўцаў: каб было асвятленне, гарэлі ліхтары на слупах восенню і зімой, была праезнай дарога. Імкнучыся дапамагчы дзецям і ўнукам, яна трымае разам з мужам на падвор,і каня і дзве каровы, удваіх апрацоўваюць звыш гектара зямлі.

Калі чалавек патрэбен іншым людзям, паглыбляецца крыніца жыццёвых сіл, лічыць жанчына. І ці не за кошт гэтага мелі сілы змагацца, гінуць і выжываць людзі ў Вялікую Айчынную вайну?

Вольга Шутава, фота аўтар

Категория: Общество |
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Форма входа





Пользователи

Всего: 127685
Новых за месяц: 0
Новых за неделю: 0
Новых вчера: 0
Новых сегодня: 0



Категории
Бизнес
Бомонд
Здоровье, экология
Даты
Дожинки-2008
Культура
Новости этого сайта
Образование
Общество
Оршанский район
Пресс-служба горрайотдела МЧС по г. Орша
Пресс-служба оршанского ГОВД
Пресс-служба ИМНС РБ по г. Орша
Проиcшествия, криминал
Связь
Слухи
Спорт
Транспорт


Сегодня с нами
Сегодня с нами были:



Новые объявления




Случайное фото



При использовании материалов сайта указание авторов и ссылка на источник материала обязательна! Мнение администратора сайта может не совпадать с мнением авторов статей. За объявления несут ответственность рекламодатели. © 2006-2024
Яндекс.Метрика