Главная** PLEASE DESCRIBE THIS IMAGE ** Регистрация ** PLEASE DESCRIBE THIS IMAGE ** Вход

:: Сделать Стартовой Избранной :: Суббота, 23 Ноября 2024, 02:33

Меню сайта
  • Наша Орша

Мини чат


Опросы
На что вы готовы, чтобы пережить трудные времена?
Всего ответов: 2336

Герои сайта

Главная » 2009 » Апрель » 14 » "Орша", але "Аршанскi"

"Орша", але "Аршанскi"

Закон Рэспублікі Беларусь "Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” ўступае ў дзеянне з 1 верасня 2010 года. А "Народная газета” ўжо сёння распачынае праект для настаўнікаў, вучняў і ўсіх беларусаў, якія хочуць ведаць родную мову.

З гэтага дня і да канца года, па суботах, урокі для вас вядзе загадчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, прафесар, доктар філалагічных навук Віктар ІЎЧАНКАЎ (на здымку)

Зафіксаваныя ў Законе Рэспублікі Беларусь "Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” змены даўно патрабавалі афіцыйнага прызнання, так бы мовіць, ляжалі на далоні. У дзевяностыя гады мінулага стагоддзя ў нашу мову пранікла і пранікае зараз шмат лексічных запазычанняў. Тыя ж сродкі масавай інфармацыі пачалі называцца "медыямі”.

Адразу ж узнікае пытанне: як правільна пісаць новыя словы, ды і даўно вядомыя: трыё, трыо ці трыа? Таму ўзнікла патрэба прыгледзецца да працэсаў, што закранулі мову. Афіцыйнае прызнанне гэтай праблемы адбылося ў 1992 годзе, калі Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Акадэміі навук правёў канферэнцыю, прысвечаную беларускаму правапісу. Дыскусія перакінулася ў прэсу. Адгукнуліся амаль усе беларускамоўныя кафедры. Уносіліся прапановы, заўвагі. У 1993 годзе пастановай ўрада "Аб удакладненні правапісу беларускай літаратурнай мовы” была створана спецыяльная дзяржаўная камісія. Яна разгледзела агульныя праблемы і прызнала, што існуючыя правілы ў цэлым забяспечваюць функцыянаванне пісьмовай мовы і кардынальных змен не патрабуюць. Захаваць аснову і адрэагаваць на новыя з’явы ў мове — гэтыя патрабаванні і былі пакладзены ў аснову даручэння, якое было дадзена Акадэміі навук і Міністэрству адукацыі: падрыхтаваць новую рэдакцыю правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі.

Узгадаем, што больш за сто гадоў назад, дакладней кажучы, у 1905 годзе афіцыйна была знята забарона на ўжыванне беларускай мовы. Выйшла з падполля кнігадрукаванне, пачалі выдавацца па-беларуску газеты. Узнікла пільная патрэба ў граматыцы, якая б зафіксавала асноўныя асаблівасці функцыянавання мовы. І такія граматыкі з’явіліся. Іх было не дзве, не тры, а болей. Найбольш ужытковай, папулярнай, масавай стала граматыка, напісаная Браніславам Тарашкевічам. І яна адыграла важную ролю ў станаўленні беларускай літаратурнай мовы, таму што дала магчымасць стабілізаваць моўныя нормы. Гэтым Браніслаў Тарашкевіч унёс сваё імя ў гісторыю.

Змены ў правапісе — даволі далікатная рэч, бо датычаць кожнага носьбіта мовы. І як толькі штосьці ў ім мяняецца, то гэта не можа быць незаўважным для ўсяго грамадства. Трэба дадаць, што пытанне аб правапісе актуалізуецца, як правіла, падчас пэўных грамадскіх катаклізмаў, сацыяльных рэформ.

Пакаленні беларусаў, выхаваныя на творах Уладзіміра Караткевіча, Івана Шамякіна, Янкі Брыля, Івана Навуменкі, Сяргея Грахоўскага і іншых сучаснікаў, увабралі крынічную чысціню беларускага слова, выпеставалі ў сабе моўны густ, засвоілі законы пісьма. І адмовіцца ад гэтага мы проста не маем права. Калі не дзеля сябе, дык дзеля будучыні...

Беларуса пазнаюць па аканні, ці Урок першы

Правапіс літары "О"

У беларускай мове паводле традыцыі аканне (недысімілятыўнае) фіксуецца на пісьме. Гэтым наша мова адрозніваецца ад дзвюх усходнеславянскіх сясцёр-суседак — рускай і ўкраінскай. Параўнаем: молоко (рус.), молоко (укр.) і малако (бел.). Чаму так сталася? Мы амаль не маем рэдукаванасці галосных о, э, г. зн. іх своеасаблівага скарачэння ў ненаціскных пазіцыях: воды — вада, рэкі — рака. Тады калі ў рускай мове рэдукцыя — з’ява распаўсюджаная і нават вызначае традыцыю вымаўлення. Мы акаем, і "татальнае” аканне — гэта прыкмета нашай мовы. І ад яго нікуды не дзенешся. Сваім студэнтам, будучым журналістам радыё і тэлебачання, гавару: "Не лянуйцеся раскрываць рот, бо наша а — шчырае, адкрытае”. Гэтае а і вылучае беларусаў. Калі мы нават навучымся вымаўляць мяккія р, т і ч, то нас усё роўна пазнаюць па аканні.

Калі не зважаць на невялікую групу слоў, то і сёння можна пачуць: у беларускай мове о пішацца толькі пад націскам. Але ў існуючым правапісе маюцца выключэнні: трыо, адажыо, партфоліо і інш. Як бачым, перад намі запазычанні. Такіх слоў набярэцца няшмат.

Каб ліквідаваць разнабой, было ўдасканалена старое правіла:

1. Літара о пішацца толькі пад націскам: год, кот, скрозь, шоўк, колас, мова, доўга, посуд, арол, шолах, плячо, дарога, разгортваць, дапамога, дадаткова, жніво, дэпо, водар, оканне, ода, оптам, ордэн, офіс, опера, Об, Орша, Омск, Обнінск, Осла, Оксфард, Орск, Токіа, Ватэрлоа. Амаль нічога новага, акрамя двух апошніх слоў. Заўважу, што гаворка ідзе не пра складаныя словы, а простыя. У складаных і складанаскарочаных словах сітуацыя крыху іншая, пра што пагаворым пазней.

Напісанне слоў тыпу адажыа, арпеджыа, дызажыа, капрычыа, імпрэсарыа, сальфеджыа выклікала шмат дыскусій. Прапаноўвалася на канцы такіх слоў пісаць ё на манер слова радыё. Сапраўды, слова радыё з’яўляецца выключэннем, але яно мае сваю гісторыю. У свой час радыё як СМІ маланкава распаўсюдзілася па савецкай краіне, у Беларусі яго называлі і радыва, і радзіва, і радыё. З-за вельмі шпаркага распаўсюджання дыялектнае слова патрапіла ў літаратурную мову, стаўшы выключэннем. Але ж хіба можна з-за аднаго выпадку рабіць выключэннем цэлую групу слоў? Было прынята падстаўнае рашэнне пашырыць прынцып перадачы акання ў словах іншамоўнага паходжання. Паводле новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, трэба пісаць Антарыа, Антоніа, Байляньцзяа, Баа, Барнеа, Більбаа, Ваяа, Галілеа, Гаа, Даа, Лаа, Леа, Ляа, Мантэвідэа, Маа, Мінданаа, Мяа, Рамэа, Сяа, Таа,  Цаа, Цічаа, Цындаа, Цяа, Чаа, Чжаа, Чжаадаа, Чырчэа, Яншаа. Для большага ўяўлення, пра якія словы ідзе гаворка, працягнем гэты шэраг: Асорыа, Бакачыа, Бенволіа, Біа-Біа, Валенцыа, Грэгорыа, Д’Анунцыа, Еўстахіа, Капіа, Кастэліа, Кіа, Кліа, Лючэнцыа, Мазачыа, Меркуцыа, Нунцыа, Паладыа, Петручыа, Пінокіа, Тэлезіа, Фульвіа і інш.

Ёсць запазычаныя словы, у якіх канцавы галосны служыць своеасаблівым распазнавальнікам родавай прыналежнасці імя. Напрыклад, згодна з існуючым правілам, імя Атавіо пазначае асобу мужчынскага полу, а Атавія — жаночага. Паводле новага правіла, акцэнты зменяцца: Атавіа (ён) — Атавія (яна). Тое ж будзем назіраць і ў імёнах: Аўрэліа—Аўрэлія; Базіліа—Базілія; Эміліа—Эмілія; Эўгеніа—Эўгенія; Фабрыцыа—Фабрыцыя; Лючыа—Лючыя; Марыа—Марыя; Маурыцыа—Маурыцыя; Разарыа—Разарыя, Сільвіа—Сільвія і г.д.

Заўважым, словы, якія заканчваліся спалучэннем зычны + галосны, даўно падпарадкаваны агульнаму правілу: бельканта, лібрэта, ламента, інтэрмеца, брута, нета і інш. Рэалізуецца асноўнае беларускае правіла — літара о ў простых словах пішацца толькі пад націскам.

N.B. У "Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” (Мінск: Нац. цэнтр прававой інфарм. Рэсп. Беларусь, 2008. — 144 с.) наглядаем апячатку: на с. 42 замест Тао Юаньмінь трэба чытаць Таа Юаньмінь.


Категория: Образование |
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Форма входа





Пользователи

Всего: 127685
Новых за месяц: 0
Новых за неделю: 0
Новых вчера: 0
Новых сегодня: 0



Категории
Бизнес
Бомонд
Здоровье, экология
Даты
Дожинки-2008
Культура
Новости этого сайта
Образование
Общество
Оршанский район
Пресс-служба горрайотдела МЧС по г. Орша
Пресс-служба оршанского ГОВД
Пресс-служба ИМНС РБ по г. Орша
Проиcшествия, криминал
Связь
Слухи
Спорт
Транспорт


Сегодня с нами
Сегодня с нами были:



Новые объявления




Случайное фото



При использовании материалов сайта указание авторов и ссылка на источник материала обязательна! Мнение администратора сайта может не совпадать с мнением авторов статей. За объявления несут ответственность рекламодатели. © 2006-2024
Яндекс.Метрика