Пажылая жанчына з вёскі Казловічы на Аршаншчыне цяпер на ўсё жыццё пераканалася, што каровы – жывёлы з норавам і вельмі не любяць раздражнёных гаспадынь.
Традыцыйная вячэрняя дойка скончылася тым, што карова некалькі разоў баднула жанчыну рагамі ў жывот у адказ на тое, што яна са злосцю замахнулася на яе пугай.У бальніцу пенсіянерку даставілі з рвана-колатай ранай жывата і пашкоджаннем органаў брушной поласці. Дарэчы, пакуль бабуля не прыйшла ў прытомнасць, дактары і міліцыянеры думалі, што яна пацярпела ў выніку п’яных сямейных разборак, піша газета "Народнае слова”.
При использовании материалов сайта указание авторов и ссылка на источник материала обязательна! Мнение администратора сайта может не совпадать с мнением авторов статей. За объявления несут ответственность рекламодатели.