Главная** PLEASE DESCRIBE THIS IMAGE ** Регистрация ** PLEASE DESCRIBE THIS IMAGE ** Вход

:: Сделать Стартовой Избранной :: Пятница, 22 Ноября 2024, 15:26

Меню сайта
  • Наша Орша

Мини чат


Опросы
На что вы готовы, чтобы пережить трудные времена?
Всего ответов: 2336

Герои сайта

Главная » 2009 » Март » 12 » Як ардэнаносцы жывуць на пенсii?

Як ардэнаносцы жывуць на пенсii?

На Аршаншчыне заслужаных людзей шмат. Гэта і мужчыны, і жанчыны, якія дабіваліся ў свой час нялёгкай працай рэкордных надояў, ўраджаю збожжавых, ільну і караняплодаў. Прадстаўнікі мясцовай улады віншуюць іх па святах, жадаючы здароўя і дабрабыту. Аб чым думаюць, што робяць у пенсійным узросце і чаго зычаць сваім унукам ардэнаносцы, я высвятляла ў вёсцы Дубраўка. Сярод нешматлікіх яе жыхароў ажно два ўладальнікі дзяржаўных узнагарод.
 
Валянціна Іванавіча Шпака ў пачатку 90-х узнагародзілі ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі за тое, што, узначальваючы механізаванае звяно бульбаводаў эксперыментальнай базы «Межава», на працягу многіх гадоў дабіваўся высокай ураджайнасці гэтай культуры.

Аднавяскоўцы лічаць, што Валянцін Іванавіч у пенсійныя гады заслужыў яшчэ адзін ордэн. Калі б была ўведзена ўзнагарода за чалавечнасць, спагадлівасць у звычайных жыццёвых умовах, то яна б дасталася В. Шпаку.

На працягу 15 гадоў ён даглядаў жонку, якую хвароба прыкавала да ложка. Увесь гэты час мыў бялізну, гатаваў ежу, насіў жонку ў лазню і ні разу не пакрыўдзіў яе словам. Ён прыдумваў і майстраваў розныя прыстасаванні каля ложка, каб жонцы лягчэй было бавіць час. Яна, каб аддзячыць, іншы раз спявала яму песні.

«Мы ажаніліся ў свой час па каханні. І калі здарылася бяда, то дзялілі яе на дваіх, інакш не магло быць. Каб былі дочкі, можа, лягчэй было б. А ў нас сыны. І я ўпраўляўся адзін», – распавядаў гаспадар.

Усе 15 гадоў з хворай жонкай на руках у яго была аптымістычная тактыка жыцця. Засяваў агарод, трымаў карову і каня. Каля дамашняй скаціны, вядома, хапала клопату. Да таго ж яшчэ нанава ашаляваў свой дом, адначасова дапамагаў сяльчанам рабіць рамы і дзверы, бо славіцца добрым цесляром.

Жонка летась памерла. І як бы страціў сэнс жыцця мужчына. Быццам не трэба ўжо працаваць за дваіх. Хутка пасля яе смерці збыў каня і карову. Але толькі на кароткі час выбіўся з раўнавагі. А потым зноў унушыў сабе, што трэба з аптымізмам сустракаць наступны дзень.

Цяпер у яго на падворку чатыры козачкі, куры, сабака, кот. Ён з імі, як з людзьмі, вядзе размову. А калі трэба абмеркаваць, што ў свеце дзеецца, то ідзе да вяскоўцаў на пася­дзелкі. Па восені гаравалі, што лішкі бульбы, вырашчанай на прысядзібным участку, цяжка рэалізаваць: нясі прадаваць куды хочаш – хоць на сваім гарбу. Шкада, што адказныя асобы кідаюць вяскоўцаў сам-насам з гэтай праблемай.

На восьмым дзесятку жыцця радасць для дзеда – прыезд унучкі, якая любіць маляваць. У час сваіх летніх наездаў дзяўчынка размалявала яму сцены хаты і веснічкі. «Каб табе, дзядуля, весялей было зімой, то глядзі на зайку, буслоў і лебедзяў», – сказала развітваючыся.

Яшчэ адзін ардэнаносец і цяперашні старэйшына вёскі Дубраўка – Яўген Ягоравіч Копікаў. Ён хутка адзначыць 70-гадовы юбілей. Усё жыццё працаваў брыгадзірам у паляводстве і жывёлагадоўлі. У васьмідесятых быў лепшым у раёне. Ураджайнасць збожжавых у яго брыгадзе дасягала 50 цэнтнераў з гектара, што было тады рэкордам. У тыя гады яго і ўзнагародзілі ордэнам Пашаны. У скарбонцы ўзнагарод – і некалькі медалёў з ВДНГ.

Цяпер на пенсіі Яўген Ягоравіч аб’ядноўвае грамаду сваёй вёскі, каб прыбраць вуліцу, абкасіць летам падворкі, разабраць старыя будыніны, што прыйшлі ў нягоднасць. Ён сочыць, каб аўталаўка ў вёску своечасова прыязджала, каб дарогу чысцілі і шмат чаго яшчэ было для нармальнага жыцця сяльчан.

Яўген Копікаў расказаў пры сустрэчы, што дом ён пабудаваў, сын у яго ёсць і сад вырасціў – усё зрабіў, што патрабуецца ад мужчыны. Цяпер вось мінулай восенню ў вольны час пасадзіў 220 бярозак за вёскай. З цягам часу будзе бярозавы гай. А побач на свае грошы (заплаціў з пенсіі экскаватаршчыку 200 тысяч рублёў) выкапаў вадаём, дзе можна будзе адпачываць летам і вяскоўцам, і яму.

Жонка Ягоравіча памерла год дзесяць назад. Жыве ён цяпер з дачкой, зяцем, унукамі. Абсталяваў сабе асобны пакой, каб маладых не турбаваць. Тут жа, у Дубраўцы, пасяліўся і сын, працуе ў «Межаве» аграномам. Сялянскія карані Я. Копікава адчуваюцца і ва ўнуках. Старэйшы вучыцца ў сельскагаспадарчай акадэміі, малодшы плануе стаць аграномам. Словам, усе яго родныя людзі тут, у вёсцы.

Вось і зяць па вечарах заходзіць да яго у пакой, каб падзяліцца планамі і думкамі. Ён, ваенны пенсіянер, спрабуе стаць на ногі як фермер ці хутаранін – можна назваць па-рознаму, а сэнс адзін. У зяцевай гаспадарцы – тры каровы і цялушка. Яшчэ б большы статак развёў, але не хапае кармоў. Каб атрымаць іх больш, летась уключыў у севазварот пакінутыя вясковыя прысядзібныя ўчасткі, што зараслі пустазеллем.

Так што моцныя карані пусцілі дубраўскія ардэнаносцы. Глядзіш на іх нашчадкаў і разумееш, што з гэтых людзей могуць выйсці і сапраўдныя хутаране, і добрыя спецыялісты для калектыўнай гаспадаркі. Трэба толькі ўсёй дзяржаўнай палітыкай падтрымліваць іх настрой на працу на зямлі. А то дбайных мужыкоў у вёсцы і так бракуе. Трэба такім даваць волю і прастору.
 
Вольга Шутава, фота аўтара
Категория: Оршанский район |
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Форма входа





Пользователи

Всего: 127685
Новых за месяц: 0
Новых за неделю: 0
Новых вчера: 0
Новых сегодня: 0



Категории
Бизнес
Бомонд
Здоровье, экология
Даты
Дожинки-2008
Культура
Новости этого сайта
Образование
Общество
Оршанский район
Пресс-служба горрайотдела МЧС по г. Орша
Пресс-служба оршанского ГОВД
Пресс-служба ИМНС РБ по г. Орша
Проиcшествия, криминал
Связь
Слухи
Спорт
Транспорт


Сегодня с нами
Сегодня с нами были:



Новые объявления




Случайное фото



При использовании материалов сайта указание авторов и ссылка на источник материала обязательна! Мнение администратора сайта может не совпадать с мнением авторов статей. За объявления несут ответственность рекламодатели. © 2006-2024
Яндекс.Метрика