Главная** PLEASE DESCRIBE THIS IMAGE ** Регистрация ** PLEASE DESCRIBE THIS IMAGE ** Вход

:: Сделать Стартовой Избранной :: Пятница, 22 Ноября 2024, 15:12

Меню сайта
  • Наша Орша

Мини чат


Опросы
На что вы готовы, чтобы пережить трудные времена?
Всего ответов: 2336

Герои сайта

Главная » 2009 » Март » 6 » Сцежка жыцця павярнула на другое стагоддзе

Сцежка жыцця павярнула на другое стагоддзе

У лютым прымала віншаванні ад мясцовай улады, родных і знаёмых з нагоды дня нараджэння жыхарка вескі Пішчалава Аршанскага раёна Валянціна Пятроўна Грабекліс: ей споўнілася 100 гадоў.
 
Дапамагалі прыняць гасцей сын Роберт Уладзіміравіч і нявестка Вера Іванаўна (на здымку). А госці ўглядваліся ў твар пажылой жанчыны і стараліся зразумець, з якой крыніцы чэрпае яна сілы для даўгалецця.
 
Валянціна Пятроўна, як бы чытаючы іх думкі, запрасіла прыйсці да яе праз пяць гадоў: павінна дажыць, сказала пры гэтым, бо добра сябе адчуваю. А між тым па жыцці гэтай жанчыны бязлітасна прайшліся калёсамі самыя змрочныя перыяды гісторыі краіны.
 
Не паспела яна занявесціцца, як раскулачылі бацькоў. Толькі выйшла замуж за разумнага ды прыгожага хлопца, як яго ў 1937 годзе ноччу забралі як ворага народа. Было мужу ўсяго 25 гадоў. Больш яго не пабачыла. Толькі ў 1963-ім прыйшла звестка, што рэабілітаваны пасмяротна. Замуж яна больш не пайшла.
 
Цяжка было выжыць у час Вялікай Айчыннай вайны з малым дзіцем на руках. Галадала, заставалася некалькі разоў без жытла, але ж усе нягоды вытрымала. Працавала ў калгасе на тэрыторыі Беларусі, затым лёс закінуў у Забайкалле, Літву. І у пачатку новага стагоддзя пасялілася з сынам і нявесткай у Пішчалаве. Тут і адзначыла свой юбілей.
 
Па словах Валянціны Пятроўны, жыла яна і працавала дзеля адзінага сына, а потым, як ён стаў самастойным, падтрымліваў яе. Вось так і пражыла стагоддзе. Старшыня Пішчалаўскага сельсавета Таццяна Ждановіч, віншуючы Валянціну Грабекліс, не прамінула сказаць, што пажылая жанчына – прыклад раданачальніцы сям`і з глыбінных нашых вёсак, дзе нараджаюцца таленавітыя і моцныя духам беларусы, генафонд нацыі. Яе сын Роберт скончыў сярэднюю школу з залатым медалём, затым Маскоўскі універсітэт імя Ламаносава і стаў вучоным у галіне геалагічных навук. Двое ўнукаў і трое праўнукаў Валянціны Пятроўны атрымалі вышэйшую адукацыю і працуюць у розных галінах: сярод іх навукоўцы, менеджэры, педагогі. Усе стараюцца радаваць бабулю добрымі навінамі са свайго жыцця, а сын з нявесткай цяпер жывуць з ёй і клапоцяцца, каб яна жыла ў спакоі і дастатку.
 
Вольга Шутава, фота з сямейнага альбома
Категория: Даты |
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Форма входа





Пользователи

Всего: 127685
Новых за месяц: 0
Новых за неделю: 0
Новых вчера: 0
Новых сегодня: 0



Категории
Бизнес
Бомонд
Здоровье, экология
Даты
Дожинки-2008
Культура
Новости этого сайта
Образование
Общество
Оршанский район
Пресс-служба горрайотдела МЧС по г. Орша
Пресс-служба оршанского ГОВД
Пресс-служба ИМНС РБ по г. Орша
Проиcшествия, криминал
Связь
Слухи
Спорт
Транспорт


Сегодня с нами
Сегодня с нами были:



Новые объявления




Случайное фото



При использовании материалов сайта указание авторов и ссылка на источник материала обязательна! Мнение администратора сайта может не совпадать с мнением авторов статей. За объявления несут ответственность рекламодатели. © 2006-2024
Яндекс.Метрика