Главная** PLEASE DESCRIBE THIS IMAGE ** Регистрация ** PLEASE DESCRIBE THIS IMAGE ** Вход

:: Сделать Стартовой Избранной :: Четверг, 02 Мая 2024, 07:33

Меню сайта
  • Наша Орша

Мини чат


Опросы
На что вы готовы, чтобы пережить трудные времена?
Всего ответов: 2335

Герои сайта

Главная » 2009 » Февраль » 27 » Як зацiкавiць моладзь рабочымi прафесiямi?

Як зацiкавiць моладзь рабочымi прафесiямi?

На пасяджэнні прэзідыума Аршанскага гарадскога Савета дэпутатаў пры аналізе ходу рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі дэпутаты прапанавалі начальніку аддзела па справах моладзі гарвыканкама Алегу Смірноўскаму адразу сканцэнтравацца на самай актуальнай тэме. Як ідзе падрыхтоўка рабочых кадраў для прадпрыемстваў у навучальных установах горада? Ці ведаюць у аддзеле, якімі прынцыпамі кіруюцца сучасныя падлеткі, выбіраючы прафесію?

Алег Смірноўскі адказаў, што летась аддзел моладзі правёў апытанне якраз па такой тэматыцы: «На якія каштоўнасці арыентуецца моладзь Оршы?». Адказалі на яго анкеты 350 навучэнцаў ліцэяў, школ і каледжаў. Амаль 80 працэнтаў апытаных выказалі жаданне атрымаць вышэйшую адукацыю. Такі шлях яны бачаць для сябе, каб стаць талковымі спецыялістамі, быць у далейшым жыцці матэрыяльна забяспечаным і рухацца па службовай лесвіцы. З гэтай колькасці амаль 30 працэнтаў выказалі гатоўнасць паступаць і на наступны год, калі першы раз не адолеюць планку ў вышэйшую навучальную ўстанову.

Рабочыя ж прафесіі і вучоба ў прафтэхвучылішчах у выпускнікоў школ далека не такія папулярныя. На гэта ёсць шэраг прычын. Аплата працы пасля заканчэння прафесійнага вучылішча, ліцэя і каледжа нізкая. Да таго ж, на іх погляд, на прадпрыемствах няма павагі да маладога чалавека рабочай прафесіі ў параўнанні з выпускніком вышэйшай навучальнай установы. А яшчэ матэрыяльная база прафтэхвучылішчаў і ліцэяў не дазваляе набыць добрыя веды і практыку менавіта рабочага высокай кваліфікацыі.

Што ў такой сітуацыі будзе рабіць аддзел моладзі, каб змяніць сітуацыю да лепшага? Алег Смірноўскі расказаў, што плануецца шэраг конкурсаў прафесійнага майстэрства па 20 спецыяльнасцях: токар, фрэзероўшчык, слесар, зваршчык,прадавец, цырульнік, сантэхнік, бармэн і г. д. Яны аб’яднаны пад назвай «Залатыя рукі Аршаншчыны». Сумесна з гарадскім аддзелам адукацыі і цэнтрам занятасці запланавана і правядзенне акцыі «Кірмаш вакансій» для выпускнікоў школ, каб падлеткі адчулі ўвагу гарадскіх улад да іх працаўладкавання.

У час летніх канікулаў будуць актыўна прыцягваць моладзь да некваліфакаванай працы ў будаўнічых атрадах па ўкладцы тратуарнай пліткі, упарадкаванню горада. Аб,ектаў, дзе патрабуюцца рабочыя рукі, у Оршы дастаткова, і моладзь зможа зарабіць такім чынам на кішэнныя расходы. Ды і правапарушэнняў будзе менш.

Дэпутаты дапоўнілі лідара моладзі сваімі прапановамі. Неабходна канкрэтызаваць абавязкі базавага прадпрыемства ў адносінах да прафесійнага вучылішча ці ліцэя, каб забяспечыць навучанне моладзі па рабочых спецыяльнасцях на сучасным абсталяванні. Варта было б вярнуць аплочваемае настаўніцтва вопытных рабочых высокага разраду. А сёлетніх выпускнікоў школ арыентаваць канкрэтна на тыя спецыяльнасці, якія адкрываюцца на новых і адноўленых прадпрыемствах горада. Напрыклад, запрацуе камбінат панельнага домабудаўніцтва, там спатрэбяцца работнікі – па шэрагу спецыяльнасцяў.

У прынятай пастанове дэпутаты запісалі, што варта вызначыць, якія пасады і на якіх прадпрыемствах прапанаваць студэнтам, якія вучацца ў вышэйшых навучальных установах. Гэта неабходна, каб яны вярнуліся ў родны горад.


Вольга Шутава

Категория: Общество |
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Форма входа
Логин:
Пароль:





Пользователи

Всего: 127685
Новых за месяц: 0
Новых за неделю: 0
Новых вчера: 0
Новых сегодня: 0



Категории
Бизнес
Бомонд
Здоровье, экология
Даты
Дожинки-2008
Культура
Новости этого сайта
Образование
Общество
Оршанский район
Пресс-служба горрайотдела МЧС по г. Орша
Пресс-служба оршанского ГОВД
Пресс-служба ИМНС РБ по г. Орша
Проиcшествия, криминал
Связь
Слухи
Спорт
Транспорт


Сегодня с нами
Сегодня с нами были:



Новые объявления




Случайное фото



При использовании материалов сайта указание авторов и ссылка на источник материала обязательна! Мнение администратора сайта может не совпадать с мнением авторов статей. За объявления несут ответственность рекламодатели. © 2006-2024
Яндекс.Метрика