Главная** PLEASE DESCRIBE THIS IMAGE ** Регистрация ** PLEASE DESCRIBE THIS IMAGE ** Вход

:: Сделать Стартовой Избранной :: Пятница, 22 Ноября 2024, 15:16

Меню сайта
  • Наша Орша

Мини чат


Опросы
На что вы готовы, чтобы пережить трудные времена?
Всего ответов: 2336

Герои сайта

Главная » 2009 » Февраль » 12 » Што рабiць, каб вясковец не пiў, а больш працаваў?

Што рабiць, каб вясковец не пiў, а больш працаваў?

Вёска Новае Сяло ў Аршанскім раёне прыцягнула ўвагу грамадскасці з-за крадзяжу з мясцовага магазіна. У навагоднія святы праз акно ў яго памяшканне залезлі два хлопчыкі, малодшаму з якіх дзевяць гадоў. Здзівіла тое, што дзеці ўзялі ў краме не цукеркі, а гарэлку і цыгарэты. Міжволі ўзнікла пытанне: хто ж малых так разбэсціў? Яны яшчэ не асвоілі як след чытанне і пісьмо ў школе, а ўжо за гарэлкай праз вокны. Ну ці не дзіва гэта?

«Дазнанне» па гэтаму выпадку вялі як супрацоўнікі міліцыі, так і самі вяскоўцы. Выявілі, што падсадзілі хлопцаў у акно магазіна дарослыя мужчыны, наказаўшы з памяшкання перадаць ім віно і цыгарэты. Называюць і прозвішча завадатара з дарослых, які падштурхнуў дзяцей на злачынства. Ён нідзе не працуе, швэндаецца па вёсцы без справы, сталуецца ў родзічаў.

І ўсё ж дзевяцігадовае дзіця звычайна ведае, што красці нельга, гэта яму тлумачаць бацькі. Ці ведалі тое малыя, якія лезлі ў магазін? Бацькі стаяць на ўліку ў сельсавеце як злоўжываючыя алкаголем, таму спадзявацца на іх складана...

А цяпер глянем на жыццё гэтага населенага пункта ў цэлым. Новае Сяло – адна з вёсак эксперыментальнай базы «Межава». Мікалай Пілецкі тут начальнік, можна сказаць, у трох асобах: ён загадчык жывёлагадоўчага комплексу, старэйшына вёскі і дэпутат Межаўскага сельскага Савета.

Мікалай Міхайлавіч расказвае аб працы і жыцці-быцці:

– На комплексе працуюць 33 жывёлаводы. Гэта даяркі, цялятніцы, фуражыры, слесары. Большасць жыве ў Новым Сяле. Зарабляюць кожны па працы. У даярак сярэдні заробак у месяц 400-500 тысяч рублёў. У жывёлаводаў на падмене, подвозцы кармоў і ўборцы памяшканняў – каля 300 тысяч. Усе разам абслугоўваюць 728 кароў і 500 цялят. Летась надаілі па 4277 літраў на карову.

Самае слабое месца – дысцыпліна. Ёсць сярод даярак і даглядчыкаў такія работнікі, што, атрымаўшы заробленыя грошы, па некалькі дзён п’юць горкую. І выхоўваем іх, і звальняем. А яны потым просяцца зноў на работу. Таго, хто яшчэ не зусім прапашчы, бяром у чарговы раз. Не пойдзем насустрач – стане яшчэ горш: будзе бадзяцца па вёсцы і красці. Ды і шукаць дзесьці работнікаў не даводзіцца. Вазіць іх тады прыйдзецца, траціць грошы. Надта дарагое будзе малако.

Дарэчы, беспрацоўных у Новым Сяле і так даволі. На комплексе працуюць тры дзесяткі жывёлаводаў, а працаздольных у вёсцы – 60. Усяго ж тут пражываюць 140 чалавек. З працаздольных дзесьці больш дзесятка бадзяюцца без работы. Сярод іх і тыя, хто звольнены з работы на комплексе за п,янку, і тыя, хто паспрабаваў ездзіць на заробкі ў Расію, але і там не змог прыстасавацца. Беспрацоўныя апускаюцца знешне, жывуць без мэты, дзень да вечара, і штодня шукаюць грошы на выпіўку. Гэта накладвае свой адбітак на жыццё ўсёй грамады.

Цяпер за беспрацоўных, алкаголікаў павінна адказваць мясцовая ўлада ў асобе старшыні сельсавета і старэйшыны ды супрацоўнікі міліцыі. Мы імкнемся павярнуць людзей да нармальнага ладу жыцця. Абыходжу, як старэйшына, хаты, праводжу сходы. Бывае, нават грукаю кулаком па стале ў доме, дзе бацькі п’юць горкую, патрабую, каб памылі падлогу ды бялізну, бо малыя коўзаюцца па гэтым брудзе. Толькі не надта ўсё гэта дзейнічае.

Пачнём з таго, што хвораму чалавеку, алкаголіку, трэба лячыцца. Каб звярнуцца да ўрача, патрэбны грошы на зборы, лячэнне, аплату транспартных расходаў. Бясплатнае ж лячэнне патрабуе афармлення мноства папер. Гэта тармозіць працэс.

Лічу, што пакуль людзі, асабліва моладзь, не змогуць зарабляць у сельскай гаспадарцы добрыя грошы, не будзе толку. Вось крыху павысілі закупачныя цэны на малако ад насельніцтва і ўжо адчуваецца нейкае ажыўленне сярод вяскоўцаў. Захацелася купіць карову на падворак, бо можна ж зарабіць на гэтым.

Гэтак жа і з мясам. У савецкі час наш саўгас здаваў дзяржаве 600 тон мяса за год і насельніцтва вырошчвала каля 200 тон. Вядома, састарэлі жыхары вёсак, няма ў многіх сіл трымаць жывёлу. Але гэта не галоўная прычына. Не заводзяць парася і бычка на падворку, бо камбікармы надта дарагія. І не будуць трымаць да той пары, пакуль не ўбачаць, што справа гэта прыбытковая. Калі ўбачаць, тады хаця б маладзейшыя жыхары будуць завіхацца каля бычка і каровы, а за здадзеную прадукцыю змогуць купіць аўтамабіль, камп’ютар і шмат чаго яшчэ. Дык няхай бы лепей працавалі да ночы на гаспадарцы, чым стаялі каля магазіна, каб выпіць.

...Развітаўшыся з Мікалаем Пілецкім, заглянула ў вясковую краму. Вокны будынка пасля таго крадзяжу замуравалі ледзь не пад самы дах. Такім чынам райспажыўтаварыства імкнецца ратавацца ад злодзеяў. А вакол магазіна ўжо з 11 гадзін раніцы як заўсёды шнуравалі асобы з чырвонымі тварамі, зморшчанымі і худымі, хоць узрост гэтых мужчын толькі перасягнуў трэці дзесятак гадоў...
 
Вольга Шутава
Категория: Оршанский район |
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Форма входа





Пользователи

Всего: 127685
Новых за месяц: 0
Новых за неделю: 0
Новых вчера: 0
Новых сегодня: 0



Категории
Бизнес
Бомонд
Здоровье, экология
Даты
Дожинки-2008
Культура
Новости этого сайта
Образование
Общество
Оршанский район
Пресс-служба горрайотдела МЧС по г. Орша
Пресс-служба оршанского ГОВД
Пресс-служба ИМНС РБ по г. Орша
Проиcшествия, криминал
Связь
Слухи
Спорт
Транспорт


Сегодня с нами
Сегодня с нами были:



Новые объявления




Случайное фото



При использовании материалов сайта указание авторов и ссылка на источник материала обязательна! Мнение администратора сайта может не совпадать с мнением авторов статей. За объявления несут ответственность рекламодатели. © 2006-2024
Яндекс.Метрика