Главная** PLEASE DESCRIBE THIS IMAGE ** Регистрация ** PLEASE DESCRIBE THIS IMAGE ** Вход

:: Сделать Стартовой Избранной :: Суббота, 23 Ноября 2024, 00:58

Меню сайта
  • Наша Орша

Мини чат


Опросы
На что вы готовы, чтобы пережить трудные времена?
Всего ответов: 2336

Герои сайта

Главная » 2009 » Февраль » 2 » «Аршыца» – за альтэрнатыўнае мастацтва

«Аршыца» – за альтэрнатыўнае мастацтва

Цэнтр сучаснага мастацтва прапануе выставу альтэрнатыўнага абстрактнага мастацтва ўдзельнікаў творчага аб’яднання "Аршыца”. Выстава прымеркаваная да 90-годдзя адкрыцця Віцебскага мастацкага вучылішча.
 
"Аршыца” аб’яднае мастакоў з Віцебска, Оршы, Мінска і Баранавічаў: гэта Віктар Шылко, Антаніна Фалей, Аляксандр Фалей, Барыс Іваноў, Анатоль Жураўлёў, Уладзімір Федарэц, Уладзімір Макаркоў, Ігар Хадзянок і Галіна Васільева. Мастакі працуюць у розных тэхніках і напрамках, кожны з іх – індывідуальнасць і мае свой непаўторны твар. Генадзь Фалей, куратар праекта, прапанаваў інсталяцыі з драўляных дошак і скуры, пры ўспрыманні якіх трэба ўлічваць форму і колер, а таксама кампазіцыю з кратону са шматлікіх конусаў, якая накіроўвае гледача да роздумаў аб вышэйшым, патаемным. Пры стварэнні сваіх кампазіцый Г. Фалей традыцыйна выбірае вельмі складаныя па сваёй прастаце матэрыялы і стварае ў прасторы лёгкія мастацкія вобразы, аптымістычныя, крыху жартаўлівыя, блізкі да прыроды.

Ігар Хадзянок (Орша) прапанаваў цыкл філасофскіх жывапісных работ, у якіх упры дапамозе ліній і колеру ён адлюстроўвае свой шлях у пошуках адказу на пытанне пра сэнс жыцця. "Я малюю лініі лёсу, спрабую адказаць, для чаго мы прыйшлі на гэтую зямлю, разгадаць прызначэнне свайго жыцця”, – гаворыць Ігар Хадзянок.

Антаніна Фалей выставіла двухбаковыя карціны, выкананыя ў абстрактнай манеры. "Мае карціны "адарваліся” ад сцяны, выйшлі ў прастору і ператварыліся ў аб’екты, – расказвае мастачка. – У іх я паспрабавала аб’яднаць фактуру, якая асацыіруецца з прыроднымі, стыхіінымі матывамі, і знакавую інфармацыю – літары – як сімвал інтэлекту чалавека”. Антаніна Фалей эксперыментуе з матэрыяламі (жывапіс, тканіна, папера, пенапласт) і тэхнікамі (злучэнне склейванне розных матэрыялаў). "Аршыца”, якая існуе з 1990 года, калісьці аб’яднала людзей, якія хацелі перавярнуць свет і не баяліся эксперымента. Аб’яднанне ўзнікла як пратэст афіцыйна прызнанай школе ў мастацтве. І кожны з мастакоў дагэтуль змагаецца за альтэрнатыўнае мастацтва.
 
Категория: Культура |
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Форма входа





Пользователи

Всего: 127685
Новых за месяц: 0
Новых за неделю: 0
Новых вчера: 0
Новых сегодня: 0



Категории
Бизнес
Бомонд
Здоровье, экология
Даты
Дожинки-2008
Культура
Новости этого сайта
Образование
Общество
Оршанский район
Пресс-служба горрайотдела МЧС по г. Орша
Пресс-служба оршанского ГОВД
Пресс-служба ИМНС РБ по г. Орша
Проиcшествия, криминал
Связь
Слухи
Спорт
Транспорт


Сегодня с нами
Сегодня с нами были:



Новые объявления




Случайное фото



При использовании материалов сайта указание авторов и ссылка на источник материала обязательна! Мнение администратора сайта может не совпадать с мнением авторов статей. За объявления несут ответственность рекламодатели. © 2006-2024
Яндекс.Метрика