Главная** PLEASE DESCRIBE THIS IMAGE ** Регистрация ** PLEASE DESCRIBE THIS IMAGE ** Вход

:: Сделать Стартовой Избранной :: Пятница, 22 Ноября 2024, 21:55

Меню сайта
  • Наша Орша

Мини чат


Опросы
На что вы готовы, чтобы пережить трудные времена?
Всего ответов: 2336

Герои сайта

Главная » 2008 » Сентябрь » 12 » Кніга пра бітву, якая стала нагодай для сьвята

Кніга пра бітву, якая стала нагодай для сьвята

"Аршанская бітва і Аршанскі фэст: гісторыя" – так называецца брашура, прысьвечаная падзеям 8 верасьня 1514 г. і сучасным традыцыям адзначаць Дзень беларускай вайсковай славы.

Кніжка, укладальнікам якой стаў аршанскі гісторык Юрый Копцік, выйшла дзякуючы падтрымцы аршанскага грамадзкага "Цэнтру Філона Кміты". А першымі чытачамі яе сталі ўдзельнікі й слухачы бардаўскага фэсту "Аршанская бітва- 2008", які прайшоў 6-7 верасьня каля вёскі Гацькаўшчына пад Воршай.

– Можна лічыць, што гэта быў 15-ты бардаўскі фэст, – гаворыць спадар Копцік, адзін з заснавальнікаў гэтай штогадовай імпрэзы, якая праходзіць на Аршаншчыне ад 1991-га. – Было ў гісторыі фэсту некалькі год, калі ён не праводзіўся зусім, або праводзіўся ў нейкім іншым фармаце, калі ён выглядаў як выключна партыйна-палітычнае мерапрыемства або часам ператвараўся ў простыя "сяброўскія пасядзелкі" ля вогнішча. Пра ўсё гэта – пра гісторыю фэсту ды пра асаблівасьці яго прывядзеньня ў розныя гады – і напісана ў кнізе. А яшчэ там сабраныя зьвесткі пра падзею, якая сталася нагодай для заснаваньня мастацкай імпрэзы – пра гістарычную Бітву пад Воршай, якая адбылася 8 верасьня 1514 году і сканчылася вялікай перамогай войскаў Вялікага Княства Літоўскага над расейцамі.

Паводле Юрыя Копціка, фундамэнтальнага дасьледаваньня гісторыі Аршанскай бітвы аўтарства беларускіх навукоўцаў няма. Зьвесткі пра 8 верасьня 1514 года не вывучаліся ў школах савецкай Беларусі, не ўключаліся ані ў тагачасныя энцыкляпэдыі. З-за панаваньня ва ўладных колах "інтэграцыйнай ідэі", вынікі гэтае бітвы, значныя для тагачаснай Эўропы, не папулярызуюцца і зараз, бо "нетактоўнасьць" палягае ў самой згадцы пра баявое супрацьстаяньне Расеі і старажытнай беларускай дзяржавы.

Тым ня менш, у 1992-м годзе дэмакратычная беларуская грамадзкасьць прапанавала абвясьціць 8-е верасьня Днём беларускай вайсковай славы. Але дзяржаўным сьвятам гэты дзень так і ня стаў.

Бадай што адзінай адпаведнай імпрэзай у цяперашняй Беларусі стаўся бардаўскі фэст "Аршанская бітва", які традыцыйна праводзіцца ў бліжэйшую да 8-га верасьня суботу і працягваецца ўсю ноч на нядзелю.

У мінулыя выходныя ён прайшоў чарговы раз, хаця хто-ніхто меркаваў,  што ўжо не адновіцца пасьля мінулагодняга міліцэйскага разгону. Тады  міліцыя распаўсюдзіла інфармацыю – на Крапівенскім полі, дзе зазвычай праходзіць імпрэза,  знайшлі міны і снарады. Нягледзячы на тое, што ні сапёраў, ні спэцтэхнікі для разьмініраваньня ў навакольлі ніхто ня бачыў ,  міліцыянты, у аўральным парадку зьвезеныя на Аршаншчыну з трох бліжэйшых раёнаў, загадвалі людзям з пляцакамі і гітарамі разварочвацца  і кіравацца дадому. Шмат актывістаў затрымалі, і гэта дала падставы меркаваць: міліцыя атрымала загад зьнішчыць мастацкую імпрэзу, якую нехта палічыў занадта ўжо апазыцыйнай.

– Мы здолелі захаваць наш, – кажа Юрый Копцік. – А гэта значыць, яго гісторыя ня скончаная і будзе мець працяг у якасьці ўспаміну пра колішніх мужных выяроў, якія тут, пад Воршай, змагаліся за волю і незалежнасьць.

Алена Штраль

Категория: Культура |
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Форма входа





Пользователи

Всего: 127685
Новых за месяц: 0
Новых за неделю: 0
Новых вчера: 0
Новых сегодня: 0



Категории
Бизнес
Бомонд
Здоровье, экология
Даты
Дожинки-2008
Культура
Новости этого сайта
Образование
Общество
Оршанский район
Пресс-служба горрайотдела МЧС по г. Орша
Пресс-служба оршанского ГОВД
Пресс-служба ИМНС РБ по г. Орша
Проиcшествия, криминал
Связь
Слухи
Спорт
Транспорт


Сегодня с нами
Сегодня с нами были:



Новые объявления




Случайное фото



При использовании материалов сайта указание авторов и ссылка на источник материала обязательна! Мнение администратора сайта может не совпадать с мнением авторов статей. За объявления несут ответственность рекламодатели. © 2006-2024
Яндекс.Метрика