У аршанскім музеі Ул. Караткевіча працуе выстава жывапісу са збораў Нацыянальнага музея ў Варшаве. Гэта 30 палотнаў—факсімільныя копіі знакамітых польскіх мастакоў канца 18-га пачатку 20-га стагоддзяў: Юліўша Косака. Яна Разэна, Фелікса Шэўчыка і іншых. На усіх палотнах коні і коннікі.
Галоўны акцэнт выставы пастаўлены на творчасць Юліўша Косака. Яго творы ведаюць у Польшчы, бо ен выразней паказаў папулярную тэму коней, увязваючы з ей культуру шляхецкай Рэчы Паспалітай, рыцарскія традыцыі таго часу, калі шляхта абавязана была ўставаць на абарону Айчыны. Дарэчы, выява каня на выставе — у розных жыццевых сітуацыях: конь – удзельнік бітвы, а коннік— вядомы палкаводец. Тут есць і бытавыя сцэны, і паляванне.
Выстава польскіх жывапісцаў– гэта завочнае падарожжа наведвальнікаў музея Ул. Караткевіча ў іншую краіну. Такога кшталту падарожжы тут наладжваюць нярэдка. Летась выстаўляліся рэчы, якія характарызавалі культуру і быт Японіі, а таксама цікавыя выставы з Расіі. Плануецца выстава мастакоў з Італіі.
|