Главная** PLEASE DESCRIBE THIS IMAGE ** Регистрация ** PLEASE DESCRIBE THIS IMAGE ** Вход

:: Сделать Стартовой Избранной :: Воскресенье, 13 Октября 2024, 15:22

Меню сайта
  • Наша Орша

Мини чат


Опросы
На что вы готовы, чтобы пережить трудные времена?
Всего ответов: 2336

Герои сайта

Главная » 2008 » Апрель » 6 » Пра помнік Караткевічу, “Дажынкі” і гарадскі статус

Пра помнік Караткевічу, “Дажынкі” і гарадскі статус

Горад з больш чым стотысячным насельніцтвам сёння мяняе не толькі вонкавае аблічча, але, у пэўнай ступені, — і сацыяльны статус. Быць чарговай, дванаццатай, сталіцай Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі "Дажынкі” і пашанотна, і адказна. Неаспрэчна, што апошняе заўжды пераважае над першым.
 
Орша, як колісь Бабруйск, Рэчыца ды іншыя нашы малыя і сярэднія гарады, жыве цяпер у напружаным рытме абнаўлення. Гаворка не толькі пра ўсебаковае і ўжо звыклае добраўпарадкаванне вуліц, пляцаў і рэканструкцыю будынкаў: справа ў карэнным пераглядзе сацыяльнага прызначэння мясцовых устаноў культуры і мастацтва.
 
Ірына Мігаль, начальнік аддзела культуры Аршанскага гарвыканкама, упэўнена, што ў прамысловым горадзе, які не мае сваіх ВНУ, але знакаміты старадаўняй гісторыяй, слыннымі творцамі кшталту Уладзіміра Караткевіча, "духагорадаўтваральнымі” павінны стаць менавіта аршанскія бібліятэкі, музеі, клубы і карцінная галерэя. Спрачацца не выпадае, бо гэтая ідэя закладзена ў культурніцкую частку і штогадовай падрыхтоўкі да "Дажынак”, і комплекснай дзяржпраграмы развіцця гарадоў Беларусі. Таму будынак аршанскага езуіцкага калегіума ператворыцца да восені ў Культурна-адміністрацыйны цэнтр, колішняя бурса — у Дом рамёстваў з салонам па продажы твораў народнага мастацтва, Паркавы пляц — у галоўную канцэртную пляцоўку "Дажынак-2008”, а сам горад стане больш прывабным і ўтульным і для жыхароў, і для турыстаў.

Помнік пісьменніку будзе перанесены

Гэты артыкул меў бы, напэўна, крыху іншы змест, каб не ліст, дасланы шасцю аршанцамі ў "Культуру” 11 сакавіка, у якім гаворыцца, што за дваццаць метраў ад помніка Караткевічу ў прыдняпроўскім парку будуецца аб’ект грамадскага карыстання, несумяшчальны з успрыняццем нечага ўзвышанага, прынамсі, паэзіі і яе творцы. Даруйце за змылены журналісцкі штамп: гэты ліст і паклікаў у дарогу. Шчыра кажучы, на ўсім шляху да Оршы муляла душу думка: а раптам мясцовыя ўлады сапраўды штосьці недагледзелі, праігнаравалі, забыліся?..
 
— Ды хіба ж маглі мы на гэта пайсці? — ледзь не абурылася начальнік аддзела ідэалагічнай работы гарвыканкама Іна Хамутоўская. — Караткевіч і Орша — паняцці непадзельныя. Ёсць у нас музей імя пісьменніка, вуліца і дзіцячая бібліятэка таксама названы ў гонар Уладзіміра Сямёнавіча, а помнік творцу работы Ігара Голубева ўшаноўваецца як адна з гарадскіх славутасцей... Так што пра нейкую ганьбу знакамітага празаіка, паэта, драматурга і крытыка нават гаворкі быць не можа!
 
А намеснік старшыні гарвыканкама па сацыяльных пытаннях Мікалай Саксонаў прапанаваў прадоўжыць размову ў непасрэднай блізкасці ад помніка. Маўляў, узнятая ў лісце праблема — праблемай не з’яўляецца, а рэканструкцыя прыдняпроўскага парку — адзін з красамоўных фрагментаў агульнай карціны гарадскога абнаўлення...
Неўтаймоўны Днепр, вясновы парк на правым узбярэжжы і помнік ля асфальтавай дарожкі, што дзеліць паркавую зону ўздоўж. Побач — катлаван, дзе вядзецца мантаж падмурка, з другога боку — прыватная кавярня. Сапраўды: у такім атачэнні бронзавы бюст глядзіцца не надта.
 
— А мы яго будзем пераносіць у адпаведнасці з планам рэканструкцыі ў іншую частку парку, — тлумачыць Мікалай Віктаравіч. — Тут, побач з Дняпром, узвядзём амфітэатр — адну з канцэртных пляцовак "Дажынак”. Ад яго шырокая лесвіца прывядзе ад берага да парку і помніка Караткевічу, што размесціцца ў тым баку, дзе і стаяў калісьці дом, у якім нарадзіўся пісьменнік.
 
А што з’явіцца на месцы катлавана? Гандлёвая кропка, як кажа Мікалай Саксонаў, дзе, натуральна, будзе і прыбіральня. Менавіта тут наяўныя інжынерныя камунікацыідазваляюць правесці будаўніцтва без асаблівых матэрыяльных затрат. А прыватны рэстаран гарадскія ўлады збіраюцца выкупляць. Тут плануюць адкрыць кавярню для дзяцей, бо парк, на рэканструкцыю якога выдаткавана аж 18 мільярдаў рублёў, мяркуецца перайменаваць менавіта ў Дзіцячы...
 
Нягледзячы на спрадвечную журналісцкую скептычнасць, мне распрацоўкі віцебскага "Грамадзянпраекта” спадабаліся. Парк будзе спалучаны з гарадскім стадыёнам і насычаны атракцыёнамі.
 
Крама з’явіцца побач з кавярняй. Непадалёк ад гэтай, так бы мовіць, камерцыйна-прагматычнай зоны з’явіцца зона духоўная: амфітэатр, помнік. Перанос яго на якія 20-30 метраў не нанясе, як падаецца, аніякай маральнай шкоды. Штогадовыя Караткевічаўскія чытанні, спадзяюся, застануцца па-ранейшаму цікавымі і знакавымі для Оршы. А ліст у рэдакцыю, як зазначыла начальнік аддзела культуры, выкліканы літаральна першым каўшом выкапанай з катлавана зямлі і, нягледзячы на тлумачэнні, — людской недасведчанасцю і неабгрунтаванай трывогай за лёс роднага горада.
 
Штабны расклад жыцця
 
Абласным штабам падрыхтоўкі горада да "Дажынак” кіруе намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Віктар Пятруша, гарадскім — старшыня Аршанскага гарвыканкама Мікалай Лісоўскі. Штаб пачаў дзейнічаць, як расказвае начальнік аддзела культуры Аршанскага гарвыканкама Ірына Мігаль, яшчэ напрыканцы 2006-га. Натуральна, былі пасяджэнні тады разавымі, бо вызначалі толькі стратэгічныя кірункі дзейнасці. У актыўным штабным рэжыме горад пачаў жыць у 2007 годзе. Агульнае абмеркаванне самых розных "пераддажынкавых” праблем вынесена на суботы, а выязныя штабы на канкрэтных аб’ектах ладзяцца па меры неабходнасці. Кожны намеснік старшыні гарвыканкама курыруе канкрэтныя пытанні, якія вырашаюцца з зайздроснай хуткасцю.
 
У комплексны план падрыхтоўкі да "Дажынак” увайшло каля 500 аб’ектаў, з іх 16 належаць сферы культуры. Гэта не толькі будынкі, прызначаныя для рэканструкцыі, рэстаўрацыі і капітальнага рамонту з мадэрнізацыяй, але і аб’екты набыцця, у першую чаргу — разборны сцэнічны комплекс. Такім чынам, рамантаваць і даводзіць да ладу трэба 10 будынкаў. Кошт работ — каля 10,5 мільярда рублёў. Летась выкарыстоўваліся сродкі мясцовага бюджэту, сёлета аб’яднаны магчымасці рэспубліканскага інвестфонду, абласнога і гарадскога крэдытавання.
 
Натуральна, пэўны арганізацыйны досвед быў пераняты ў кіраўнікоў Бабруйска, Рэчыцы. Але "Дажынкі” ў Оршы рыхтуюцца, як кажуць, досыць эксклюзіўныя. Усіх сакрэтаў мне, безумоўна, не раскрылі, бо сцэнарый агульнадзяржаўнага мерапрыемства — у стадыі распрацоўкі. Рацыянальныя і ірацыянальныя прапановы па самым разнастайным аздабленні хлебаробскага свята паступаюць і абмяркоўваюцца на абласным і гарадскім штабах ледзь не штодня. Напрыклад, ёсць задумкі ўзнавіць у дрэве сёе-тое з забудоў на месцы аршанскага замчышча, адкрыць фантанарый на рэчцы Аршыца, усталяваць кінетычную скульптурную кампазіцыю ў выглядзе вадзянога млынавага кола з адмысловай падсветкай ля этнаграфічнага музея "Млын”... Што сапраўды будзе рэалізавана, пакуль невядома.
 
А вось тое, што ў "Дажынках” будуць задзейнічаны ўсе гарадскія творчыя сілы — відавочна, як дзень. А гэта 1740 чалавек. Як паведамляе Ірына Мігаль, свята разгорнецца на 6-ці сцэнічных пляцоўках, размешчаных у цэнтры Оршы. На Цэнтральным пляцы будзе працаваць "Горад майстроў”. З мінулага года горад закупляе камплекты апаратуры для ўсіх пляцовак, на якіх запланаваны выступленні самадзейных і прафесійных артыстаў. На гэта аддзел культуры затраціў летась каля 80 мільёнаў уласных грошай. Сёлета за 250 мільёнаў будзе закуплены ўжо згаданы разборны сцэнічны комплекс, які стане прыдатным не толькі для "Дажынак”, але і для будучых гарадскіх мерапрыемстваў, напрыклад, для штогадовых культурных дэкад з нагоды Свята горада. Словам, грошы ў гарадскога аддзела культуры ёсць: летась мясцовыя ўстановы перавыканалі план па аказанні платных паслуг і зарабілі 353 мільёны рублёў, 16 працэнтаў з якіх выкарыстаны на патрэбы горада.
 
А з красавіка ў Оршы будзе абвешчаны конкурс на лепшую сцэнарную распрацоўку мерапрыемстваў да "Дажынак” сярод усіх дзяржаўных устаноў культуры горада. Не сумняваюся, што ўсе цікавыя прапановы знізу будуць улічаны самым сур’ёзным чынам.
 
Што такое музейная педагогіка?
 
Начальнік аддзела культуры Ірына Мігаль скончыла ў свой час Інстытут культуры па спецыяльнасці "арганізацыя і методыка культасветработы”. Яна цудоўна арыентуецца ў сённяшніх рэаліях аршанскага жыцця, добра разумее адказнасць гарадской сферы культуры за фарміраванне адмысловага духоўнага асяроддзя, якое і вызначае статус горада высокай культуры. Што для гэтага робіцца? Многае. Шчыра кажучы, з пэўнымі новаўвядзеннямі я сутыкнуўся ўпершыню.
 
Напрыклад, на базе ГЦК утрымліваюцца і фінансава падтрымліваюцца два буйныя і знакавыя ўжо для Оршы аматарскія калектывы: з 1999 года — духавы аркестр, з 2003-га — тэатр. Штомесячна аддзел выплачвае кожнаму з трыццаці духавікоў па дзве базавыя велічыні, кожнаму з сямі акцёраў — па тры. Дый самі калектывы няблага зарабляюць на платных паслугах. Прынамсі, на шыкоўныя сцэнічныя касцюмы сродкаў хапае. Хтосьці скажа: гэткія грошы — дый ва ўмацаванне б матэрыяльнай базы ўкласці. Аршанцам ёсць што на тое запярэчыць: менавіта тэатр і духавы аркестр ствараюць непаўторную ауру духоўнасці ў антуражы старажытных аршанскіх муроў...
 
Што тут запярэчыш?!
 
Больш за тое, задоўга да Рэспубліканскай акцыі "Мы — дзецям” 12 гадоў таму ў Оршы былі распачаты дабрачынныя мерапрыемствы. Сіламі гарадскіх аматарскіх калектываў ствараюцца адмысловыя казкі-мюзіклы для аршанскіх дзяцей і іхніх бацькоў...
 
Пра работу музейнага комплексу з пяці ўстаноў (музеі Караткевіча, Заслонава, народнага разьбяра Шаўрова, гісторыі і культуры Оршы, этнаграфічны) — гаворка асобная. Дырэктар Музейнага комплексу горада Ірына Ліпінская паведаміла, што музейшчыкі Оршы даўно і планамерна займаюцца музейнай адукацыяй, праводзяць сярод экспазіцый заняткі з дзецьмі, якія ніякім чынам не паўтараюць школьныя ўрокі па сусветнай мастацкай культуры, а цалкам заснаваны на багатым мясцовым гісторыка-духоўным матэрыяле. Ліпінская ўпэўнена, што музейная педагогіка сёння рыхтуе, так бы мовіць, прафесійнага і гарантаванага заўтрашняга наведвальніка, што, як і заўзяты тэатрал, не ўяўляе свайго жыцця без духоўнасці і мастацтва. Таму ў Музеі гісторыі і культуры, які сёння капітальна рамантуецца, з’явіцца па восені яшчэ і інтэрактыўная экспазіцыя "Сярэднявечная кузня”. А ў Музеі Караткевіча інтэрактыўная экспазіцыя дзейнічае ўжо даўно.
 
У своеасаблівым навукова-даследчым цэнтры, што месціцца пасярод выставачнай залы, любы жадаючы можа папрацаваць за камп’ютэрам: адшукаць любыя звесткі пра слыннага пісьменніка ў выглядзе дакументаў, кінафільмаў, фотаздымкаў. Гэта тое, што ёсць. А што запланавана на бліжэйшую восеньскую перспектыву?
 
Заўтрашні дзень аршанскай культуры
 
У будынку калегіума езуітаў — помніку архітэктуры XVII стагоддзя, які цяпер рэканструюе віцебская фірма "Вектар-А”, адкрыецца Культурна-адміністрацыйны цэнтр. Там размесцяцца дзіцячая бібліятэка імя Уладзіміра Караткевіча (сёння яна працуе ў адным будынку з гарадской бібліятэкай, які таксама рамантуецца), аддзел культуры, мастацкая галерэя з пастаяннай экспазіцыяй, дзе мяркуецца выставіць і палотны народнага мастака Беларусі Віктара Грамыкі, які калісьці жыў на аршанскай зямлі і ў час вайны быў тут падпольшчыкам, і з залай зменных экспазіцый жывапісных твораў сучасных аршанскіх мастакоў, у тым ліку Барыса Іванова, Анатоля Жураўлёва, Анатоля Марышава і МікалаяТаранды. Безумоўна, вернісажы прымеркаваны да "Дажынак”.
 
З’явяцца ў новым Культурна-адміністрацыйным цэнтры і памяшканні для правядзення прэс-канферэнцый і прэзентацый, а таксама дзіцячая кавярня, якая ўзведзена на падмурку былой трапезнай. А ў адрамантаваны будынак колішняй бурсы пераедзе Гарадскі дом рамёстваў, які месціцца сёння ў састарэлым і не надта прыстасаваным памяшканні. Пераезд дазволіць майстрам-рамеснікам значна пашырыць сферу творчай дзейнасці. Да такіх кірункаў развіцця традыцыйнай культуры, як ганчарства, лозапляценне, вышыўка, работа з бяростай, разьба па дрэве, далучацца кавальская справа, ткацтва, гістарычны строй, іншыя віды рамёстваў старадаўняй Аршаншчыны.
 
Капітальна рамантуюцца гарадская бібліятэка імя Аляксандра Пушкіна ды Музей гісторыі і культуры. Мадэрнізуецца дзіцячая школа мастацтваў: тут будзе адкрыта яшчэ адна камерная зала больш чым на 200 глядацкіх месцаў. На аб’ектах культуры горада гэтымі днямі працуе 170 будаўнікоў...
 
Безумоўна, "Дажынкі” істотна падштурхнулі сацыякультурную эвалюцыю Оршы. Гарадскі цэнтр культуры, два ДК (плюс адпаведныя ведамасныя ўстановы), Дом рамёстваў, ЦБС, музейны комплекс з пяці музеяў, школы мастацтваў, дзякуючы новаму абліччу і новым формам працы, стануць, без сумневу, асновай для далейшых сацыяльных пераўтварэнняў Оршы, якая ўжо цяпер мае славу не толькі прамысловага, але і культурнага цэнтра Віцебшчыны.
 
Андрэй СТАРЖЫНСКІ
Категория: Дожинки-2008 |
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Форма входа





Пользователи

Всего: 127685
Новых за месяц: 0
Новых за неделю: 0
Новых вчера: 0
Новых сегодня: 0



Категории
Бизнес
Бомонд
Здоровье, экология
Даты
Дожинки-2008
Культура
Новости этого сайта
Образование
Общество
Оршанский район
Пресс-служба горрайотдела МЧС по г. Орша
Пресс-служба оршанского ГОВД
Пресс-служба ИМНС РБ по г. Орша
Проиcшествия, криминал
Связь
Слухи
Спорт
Транспорт


Сегодня с нами
Сегодня с нами были:



Новые объявления




Случайное фото



При использовании материалов сайта указание авторов и ссылка на источник материала обязательна! Мнение администратора сайта может не совпадать с мнением авторов статей. За объявления несут ответственность рекламодатели. © 2006-2024
Яндекс.Метрика