Главная** PLEASE DESCRIBE THIS IMAGE ** Регистрация ** PLEASE DESCRIBE THIS IMAGE ** Вход

:: Сделать Стартовой Избранной :: Пятница, 22 Ноября 2024, 16:41

Меню сайта
  • Наша Орша

Мини чат


Опросы
На что вы готовы, чтобы пережить трудные времена?
Всего ответов: 2336

Герои сайта

Главная » 2008 » Февраль » 15 » Цудоўны дух даўнiны

Цудоўны дух даўнiны

У этнаграфічным музеі "Млын” падзея — выстава майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Традыцыйныя рамёствы ў ХХІ стагоддзі”. Не памылюся, калі выкажу меркаванне, што аматары прыкладнога мастацтва самых розных накірункаў змогуць знайсці сярод прадстаўленых работ творы на любы густ. Заходзячы ў выставачную залу, адразу трапляеш у асобую атмасферу – тут быццам вітае цудоўны дух даўніны. Гэтае адчуванне дапаўняецца народнай музыкай, якая гарманічна ўплятаецца ў агульны настрой. А калі погляд нарэшце спыняецца на творы сапраўднага майстра…

Сярод такіх майстроў трэба адзначыць Святлану Ула-дзіміраўну Міранкову – прадстаўніцу Дома рамёстваў г.Светлагорска. На выставе прадстаўлена больш за 50 яе твораў. Назвы работ заварожваюць сваёй меладычнасцю: "Пяшчотныя кветкі”, "Матылькі на ружах”, "Вясновы букет”, "Валошкавае поле”, "Жар-птушка”. Гледзячы на гэтыя аплікацыі, быццам апынаешся на веснавой паляне сярод кветак, і забываецца нават, што за вокнамі зімовыя маразы. Прысутнічаюць у экспазіцыі майстра аплікацыі, прысвечаныя гарадскім пейзажам – "Мінск”, "Капліца”, "Горад”. Усе без выключэння работы Святланы ўражваюць разнапланавасцю ўвасаблення сюжэту, глыбінёй вобразу, разнастайнасцю і неверагоднай прыгажосцю, рэалістычнасцю. Толькі як след угледзеўшыся ў аплікацыі, разумееш, што гэтая прыгажосць зроблена са звычайнай саломы.
 
Цікавыя работы, выкананыя ў тэхніцы саломапляцення, прадстаўлены аматарскім аб’яднаннем "Скарбніца”, што працуе пры Горацкім раённым Доме рамёстваў. Трэба падкрэсліць, што калектыў аб’яднання праводзіць вялікую работу па адраджэнні і прапагандзе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, развіцці традыцый свайго народа. А ў маі 2005 года аб’яднанню "Скарб-ніца” прысвоена званне народнага аматарскага калектыву. Я і ўявіць сабе не магла, колькі твораў можна вырабіць з дапамогай саломкі, колькі цікавых вобразаў увасобіць у гэтым сонечным матэрыяле, пакуль не ўбачыла іх на ўласныя вочы. Разнастайныя куфэрачкі, шкатулкі, падсвечнікі і нават такія рэчы, як самавар або карабель, казачны замак або чароўная папараць-кветка – усяго і не пералічыш, нават і расказваць складана: гэта трэба бачыць.
 
Каля экспазіцыі майстра разьбы па дрэве Івана Міхайлавіча Кірыенкава адразу трапляеш у свет добра знаёмых казак і народнага фальк-лору. Разьбой Іван Міхайлавіч заняўся, калі выйшаў на пенсію, ён самастойна вывучыў неабходную літаратуру, асвоіў тэхніку разьбы, і пайшлі творы адзін за адным. Здзіўляешся толькі: адкуль у 92-гадовага майстра, інваліда Вялікай Айчыннай вайны столькі сіл і энергіі, столькі творчых ідэй і сюжэтаў. Многія работы майстра насычаны гумарам. Гледзячы, напрыклад, на мя-дзведзя і зайца, якія мірна гуляюць на лясным пяньку ў даміно, або на таго ж касога, які наставіў пісталет на злога ваўка, нельга стрымаць усмешку. Ёсць у Івана Міхайлавіча і работы на патрыятычную тэматыку, а таксама замалёўкі, створаныя па матывах літаратурных твораў: "Бандароўна”, "Асветнік”, "Казка пра рыбака і рыбку”, "Воўк і журавель”. Кожны з твораў майстра – гэта цэласны вобраз, які нясе пэўную ідэю, цікавую думку, незвычайнае бачанне навакольнага асяроддзя.

Пераходзім да наступнай кампазіцыі, і можна смела смакаваць гарбату. Для гэтага майстры аматарскага аб’яднання "Лазінка” прыгатавалі ўсё неабходнае: самавар, вазу з печывам, кружку са сподкам, але з невялікай агаворкай – усе гэта выканана… з лазы. Лозапляценне – адзін з самых старажытных відаў традыцыйных беларускіх рамёстваў, і гэта не выпадкова – лаза вельмі пластычны і паслухмяны матэрыял, якому магчыма надаць амаль што любую форму. Таму гэты від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва дазваляе ства-раць цудоўнай прыгажосці рэчы, якія адначасова з’яўляюцца і карыснымі ў дамашняй гаспадарцы.

Расказваць пра выставу можна не адну гадзіну, але, як гаворыць народная мудрасць, лепей адзін раз убачыць… Тым больш, што наведвальнікі этнаграфічнага музея маюць магчымасць не толькі паглядзець на творы майстроў, але і набыць некаторыя з іх.

 
С. ЛАЎРУШКІНА.
Категория: Культура |
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Форма входа





Пользователи

Всего: 127685
Новых за месяц: 0
Новых за неделю: 0
Новых вчера: 0
Новых сегодня: 0



Категории
Бизнес
Бомонд
Здоровье, экология
Даты
Дожинки-2008
Культура
Новости этого сайта
Образование
Общество
Оршанский район
Пресс-служба горрайотдела МЧС по г. Орша
Пресс-служба оршанского ГОВД
Пресс-служба ИМНС РБ по г. Орша
Проиcшествия, криминал
Связь
Слухи
Спорт
Транспорт


Сегодня с нами
Сегодня с нами были:



Новые объявления




Случайное фото



При использовании материалов сайта указание авторов и ссылка на источник материала обязательна! Мнение администратора сайта может не совпадать с мнением авторов статей. За объявления несут ответственность рекламодатели. © 2006-2024
Яндекс.Метрика