Сховішча радыеактыўных адкідаў пабудуюць на фундаментай пліце 4-га энергаблока Смаленскай атамнай электрастанцыі, якая знаходзіцца ў трох кіламетрах ад Дзеснагорска, што зусім недалёка ад беларускай мяжы.
Рашэнне аб будаўніцтве на Смаленшчыне сховішча цвёрдых радыеактыўных адкідаў прынятае Федэральным агенцтвам па атамнай энергіі Расійскай Федэрацыі: "Вследствие отказа от строительства энергоблоков с РБМК и невозможностью размещения на действующей площадке Смоленской АЭС энергоблока с другим типом реакторной установки, для эффективного использования фундаментной плиты незавершенного строительством энергоблока №4 целесообразно размещение на ней хранилища для твердых радиоактивных отходов I и II групп с объемом хранения около 10 200 куб.м. Высокая степень строительной готовности площадки (наличие фундаментной плиты, стенового ограждения с трех сторон и помещений деаэраторной этаженрки), а также возможность использования существующих инженерных сетей и транспортных коммуникаций энергоблока № 3 позволяют существенно снизить стоимость сооружения хранилища”.
Аднак, як паведамляе тое ж агенцтва працы па ўзвядзенню комплексу пачаліся яшчэ ў 2001 г. Гэты комплекс будзе прызначаны для прыёму, сартыроўкі, перапрацоўкі і захоўвання перапрацаваных вадкіх і цвёрдых радыеактыўных адкідаў.
У 2007 годзе у Брусэлю адбыўся тэндар на абсталяванне па чатырох накірунках: суперпрэс, радыехімічная лабараторыя, сістэма кіравання для установак цэментавання і абсталяванне тэхналагічнага кантроля. Пераможцамі сталі кампаніі Fontijne Grotnes (Нідэрланды), ALL TRADE (Італія), BIS (Латвія) і AREVA (Германія).
Суперпрэс для прэсавання бочак з нізкаактыўнымі цвёрдымі радыеактыўнымі адкідамі набудуць у Fontijne Grotnes B.V. за 3 885 000 еўра. Радыехімічная лабараторыя абыйдзецца ў 1 954 899,33 еўра і паставіць яе ALL TRADE SrL. Сістэму аўтаматычнага кантролю кіравання будзе літоўскай, каштуе яна 1 702 550 еўра, і будзе вырабленая Baltijos informaciones sistemos. Абсталяванне тэхналагічнага кантроля набудуць за 80 953 еўра ў кампаніі AREVA NP GmbH.
Пасля заключэння гэтых тэндэраў можна сказаць што рэалізацыя праекта ўвайшла ў прамысловую фазу. Абсталяванне будзе пастаўленае ў канцы 2008 і 2009 гадоў.
Будаўніцтвам сховішча радыеактыўных адкідаў выклікае вялікую занепакоенасць у насельніцтва Смаленшчыны. Асабліва хвалюе грамадскасць таямнічасць і закрытасць працаў. Журналістам мясцовай газеты "Первая газета Заднепровья” удалося адтымаць копію цікава службовага дакумента Смаленскай АЭС: " Из служебной записки начальникам цехов Смоленской АЭС № 796 от 23 августа 2007 года: "В настоящее время ведутся работы по подготовке необходимых материалов для проектирования объекта "Смоленская АЭС. Комплекс по обращению с радиоактивными отходами. Хранилище твердых радиоактивных отходов”. Размещаться данное ХТРО будет на фундаментной плите 4-го энергоблока САЭС. В соответствии с ФЗ об использовании атомной энергии для сооружения подобных объектов необходим опрос общественного мнения. Направляю Вам опросные листы о строительстве указанного объекта. Прошу в кратчайший срок сформировать данные листы в коллективе Вашего цеха”.
Чыноўнікі ад атамнай энергетыкі спрабуюць заспакоіць насельніцтва хаця б тым, што сховішча прызначаецца толькі для адкідаў САЭС. Аднак шэраг незалежных экспертаў адзначаюць, што будаўніцтва такога аб’екта задарагое і нявыгаднае для адной атамнай станцыі і адкіды будуць звозіцца з іншых станцый, якія не маюць спецыялізаваных сховішчаў. Калі ж расіяне пажадаюць падзарабіць на захоўванні радыеактыўных матэрыялаў з еўрапейскіх АЭС то смертаносны груз пойдзе транзітам праз Беларусь.
Сяржук Серабро
На заметку: Сеть ателье в Москве "Стильный дом" предлагает сделать заказ пошива штор в любом из ателье и получить уникальные предметы интерьера. Изделия удивят ваших гостей, и они обязательно оценят ваш вкус!
|