Главная** PLEASE DESCRIBE THIS IMAGE ** Регистрация ** PLEASE DESCRIBE THIS IMAGE ** Вход

:: Сделать Стартовой Избранной :: Пятница, 22 Ноября 2024, 17:27

Меню сайта
  • Наша Орша

Мини чат


Опросы
На что вы готовы, чтобы пережить трудные времена?
Всего ответов: 2336

Герои сайта

Главная » 2007 » Ноябрь » 28 » Iмпрэза памяці Караткевіча

Iмпрэза памяці Караткевіча

25 лістапада а 15 гадзіне ў музэі Караткевіча адбылася традыцыйнае святкаванне Дню Народзінаў пісьменніка. Напярэдадні ў музэі сустрэліся аднакласнікі Караткевіча, а ў нядзелю туды завіталі прыхільнікі яго творчасці з Полацку, Мінска, Магілеўшчыны й Гомельшчыны. Гэта ўжо трэцяя імпрэза памяці Караткевіча ў Воршы, якую сумеснымі сіламі ладзяць студэнты,  выкладчыкі й маладыя спэцыялісты розных гарадоў Беларусі.

Праграма свята распачалася для часткі ўдзельнікаў свята ад самага ранку з наведваньня знакавых для жыцця Караткевіча й гісторыі Беларусі мясцін - Аршанскага замчышча, касцёла, дзе захоўваецца копія карціны "Бітва на Крапіўне", этнаграфічнага музея, помніка Караткевічу, школы, дзе ён вучыўся, хаты, дзе жыў пасьля вайны.

Тым часам арганізатар свята, бард Мікола Рудакоўскі з Рэчыцы, і  нязменны вядоўца імпрэзы, полацкі паэт Алесь Замкоўскі, разам з супрацоўнікамі музэя Караткевіча рыхтавалі музэйныя залі да імпрэзы.

Музычна-літаратурны канцэрт складаўся з чатырох частак адпаведна чатыром вялікім тэмам творчасці Караткевіча: Радзіма, Гісторыя, Паўстанне, Каханне... Пад канец імпрэзы нечакана дадалася яшчэ адна -  гумарыстычная тэма.

Гучалі вершы й паэмы Караткевіча, урыўкі з яго празаічных твораў, песьні на яго словы. Маладыя паэты (Віталь Ананіч і Юлія Шастак з Мінска, Ганна Чумакова з Рагачова, Алесь Замкоўскі з Полацка) чыталі ўласныя творы. Адкрыцьцём сёлетняга святу стаўся выступ Юліі і Рамана Яраша, якія выканалі народныя аўтэнтычныя сьпевы й “Казку” Караткевіча. На завяршэньне імпрэзы павесялілі залю іранічныя вершы магілеўскай паэткі Тацяны Барысік і песні Рамана Абрамчука з Менску.

Пасьля афіцыйнай часткі на сцэну былі запрошаныя ўсе ахвотныя выступіць і сказаць свае словы пра Караткевіча, а затым супрацоўнікі музэя правялі экскурсію па музэйнай экспазіцыі.

Святкаванне дню народзінаў Караткевіча адбываецца штогод, у бліжэйшую нядзелю да яго дня народзінаў. Запрашаем усіх аршанцаў да удзелу ў наступным годзе!
 
Наталька
 

Мікола Рудакоўскі

Выступае Ганна Чумакова з Рагачова

Алесь Замкоўскі з Полацку

Віталь Ананіч

Категория: Культура |
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Форма входа





Пользователи

Всего: 127685
Новых за месяц: 0
Новых за неделю: 0
Новых вчера: 0
Новых сегодня: 0



Категории
Бизнес
Бомонд
Здоровье, экология
Даты
Дожинки-2008
Культура
Новости этого сайта
Образование
Общество
Оршанский район
Пресс-служба горрайотдела МЧС по г. Орша
Пресс-служба оршанского ГОВД
Пресс-служба ИМНС РБ по г. Орша
Проиcшествия, криминал
Связь
Слухи
Спорт
Транспорт


Сегодня с нами
Сегодня с нами были:



Новые объявления




Случайное фото



При использовании материалов сайта указание авторов и ссылка на источник материала обязательна! Мнение администратора сайта может не совпадать с мнением авторов статей. За объявления несут ответственность рекламодатели. © 2006-2024
Яндекс.Метрика