Главная** PLEASE DESCRIBE THIS IMAGE ** Регистрация ** PLEASE DESCRIBE THIS IMAGE ** Вход

:: Сделать Стартовой Избранной :: Пятница, 22 Ноября 2024, 21:21

Меню сайта
  • Наша Орша

Мини чат


Опросы
На что вы готовы, чтобы пережить трудные времена?
Всего ответов: 2336

Герои сайта

Главная » 2007 » Сентябрь » 8 » На Крапівенскім полі пад Воршай зноў спякотна (артыкул аднаўлен 12 верасня)

На Крапівенскім полі пад Воршай зноў спякотна (артыкул аднаўлен 12 верасня)

Хронiка падзей.
 
5 верасня 2007
На Крапівенскім полі пад Воршай адбудзецца традыцыйнае бардаўскае свята

Традыцыйны фестываль беларускай аўтарскай песні і паэзіі "Аршанская бітва-2007” сёлета адбудзецца 8 верасня. Пачатак а 20-й гадзіне.

Нагадаем, што гэты фестываль штогод праходзіць на месцы гістарычнай бітвы пад Воршай – на левым беразе Дняпра, дзе ў яго ўпадае рэчка Крапівенка. Менавіта тут, на Крапівенскім полі, 8 верасня 1514 года ваяры Вялікага княства Літоўскага пад кіраўніцтвам гетмана Канстанціна Астрожскага перамаглі ўтрая большае войска маскоўцаў.

Плануецца, што падчас свята адбудзецца адкрыццё памятнай шыльды ў гонар нашых продкаў, якія здабылі тут адну з самых бліскучых у беларускай гісторыі перамог. Як ужо паведамлялі "ННВ”, на шыльдзе з чорнага граніту па прапанове пісьменніка Уладзіміра Арлова высечаныя словы: "Вечная слава героям Аршанскай перамогі 8 верасня 1514”. Аўтар эскіза памятнага знака – вядомы мастак Алесь Пушкін. Па ягонай задуме, шыльда з надпісам і гербам "Пагоня”, які адпавядае стылю XVI стагоддзя, усталявана на прыродным помніку – вялікім камяні з чырвонага граніту, што ляжыць на беразе рэчкі Крапівенка. У вышыню валун дасягае амаль паўметра, а ў шырыню 80 сантыметраў.

У гэтым годзе фэст пройдзе ў сямнаццаты раз. Упершыню свята "Аршанская бітва” адбылося ў 1991 годзе. За гэты час на ім выступілі амаль усе вядомыя беларускія барды: Лера Сом, Алесь Камоцкі, Зміцер Бартосік, Віктар шалкевіч, Андрэй Мельнікаў і іншыя.

7 верасня 2007
Пад’езды да Крапівенскага поля перакрыты супрацоўнікамі ДАІ
 
Пра гэта паведаміў газеце «Наша ніва» аршанскі грамадзкі актывіст Ігар Казьмерчак. Паводле ягоных словаў, супрацоўнікі ДАІ кажуць, што на полі знайшлі артылерыйскі снарад, таму вядуцца працы па ягоным разбраеньні.
Нагадаем, што на Крапівенскім полі, што пад Воршай, заўтра павінны адзначацца чарговыя ўгодкі Аршанскай бітвы 1514 г.
 
8 верасня 2007
13:30
Міліцыя і сёння шукае снарады на Крапівенскім полі
 
Міліцыя і сёння шукае снарады на Крапівенскім полі пад Воршай, дзе ўвечары павінен пачацца традыцыйны фестываль беларускай бардаўскай песні і паэзіі «Аршанская бітва-2007».

«З учарашняга вечара тут знаходзяцца міліцэйскія пасты. На месца правядзення фестываля не прапускаюць ні транспарт, ні людзей. Як нам патлумачылі, у Дняпры, у тым месцы, дзе ў яго ўпадае рэчка Крапівенка, шукаюць нейкі снарад», — распавёў аршанскі краязнаўца Юрась Копцік. Па яго словах, супрацоўнікі ДАІ затрымалі машыну з людзьмі, якія вырашылі прыехаць на Крапівенскае поле загадзя, каб падрыхтаваць усё неабходнае да свята. Даішнікі патрабуюць ад іх «таварна-транспартныя накладныя на дровы, якія везлі для вогнішча».

На думку арганізатараў фестываля, свята павінна адбыцца пры любых абставінах, нават у тым выпадку, калі міліцыянты будуць шукаць снарады і ўвечары. Тады бардаўскі канцэрт перанясуць на іншае месца, непадалёк ад традыцыйнага.
 
21:10
На Крапівенскім полі – масавыя затрыманні
 
Як паведамілі «ННВ» з Крапівенскага поля пад Воршай, дзе сёння павінен быў пачацца традыцыйны фестываль аўтарскай песні і паэзіі, супрацоўнікі міліцыі затрымалі каля 40 чалавек, якія прыехалі сюды, каб паслухаць беларускіх бардаў. Сярод затрыманых вядомы мастак Алесь Пушкін і адзін з арганізатараў свята, аршанскі краязнаўца Юрась Копцік, а таксама сакратар аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакрытыя» Дзяніс Садоўскі і шмат маладафронтаўцаў. На Крапівенскае поле па-ранейшаму нікога не прапускаюць. На Аршанскім вакзале шмат міліцыі.

Нагадаем, што з вечара 7 верасня міліцыянты ачапілі падыходы да Крапівенскага поля. Як тлумачаць супрацоўнікі праваахоўных органаў, у Дняпры, там, дзе ў яго ўпадае рэчка Крапівенка, шукаюць боепрыпасы. Маладыя людзі, якія прыехалі на свята, распавялі, што рэйсавы аўтобус з Воршы нават не спыняўся ў вёсцы каля Крапівенскага поля, а праязджаў далей. Але людзі на месцы правядзення фэсту тым не менш збіраюцца невялікім групамі.

Мастака Алеся Пушкіна супрацоўнікі ДАІ затрымалі на падыходах да поля беларускай вайсковай славы. Мастак пачаў іграць на гітары і спяваць на дарозе, на тым месцы, дзе яго спынілі міліцыянты, і сабраў такім чынам натоўп людзей.
 
9 верасня
14:00

Як ужо паведамлялі «ННВ», на месцы гістарычнай бітвы пад Воршай учора адбыліся масавыя затрыманні моладзі, якая прыехала сюды на свята беларускай аўтарскай песні і паэзіі «Аршанская бітва-2007». Нягледзячы на міліцэйскі шмон, фэст усё ж такі адбыўся. Але сёння зранку міліцыянты зноў з’явіліся на Крапівенскім полі. Правяралі пашпарты, перапісвалі дадзеныя. У выніку ў Аршанскім РАУСе апынуліся яшчэ каля 20 чалавек.

Як паведамляе прэс-служба аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская дэмакратыя», сярод затрыманых мастак Алесь Пушкін, бард Андрэй Мельнікаў. Затрыманы ўчора сакратар аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Дзяніс Садоўскі будзе знаходзіцца ў пастарунку да заўтра, яго абвінавачваюць у хуліганстве. Па словах Паўла Севярынца, учора ў Оршы адбылася бойка паміж маладафронтаўцамі і міліцыянтамі. Канешне, гэта не было падобна на бітву нашых продкаў з маскоўцамі, тым не менш маладафронтаўцы, напэўна ж, ганарацца — аднаму з міліцыянтаў падрапалі руку. Садоўскі таксама атрымаў пашкоджанні.

Міліцыя затрымала нават машыну з дровамі, якія везлі для вогнішча на Крапівенскае поле. Як мы ўжо паведамлялі, ад кіроўцы патрабавалі таварна-транспартную накладную на гэтыя дровы. Машыну дагэтуль правяраюць і знаходзіцца яна ў Дуброўне.
 
14:30

Некалькім чалавекам, якіх затрымалі на Крапівенскім полі пад Оршай падчас фестываля бардаўскай песні, супрацоўнікі Аршанскага раённага аддзела міліцыі пагражаюць крымінальнымі справамі за знявагу дзяржаўных сімвалаў.

Калі частку затрыманых адпусцілі, нехта з іх убачыў у «ленінскім кутку» дзяржаўны сцяг і выкінуў яго ў вакно. Міліцыянты ўбачылі гэта, вярнулі з вуліцы раней адпушчаных людзей і зачынілі ўсіх у дзяжурцы.

Як паведамяе «Радыё Свабода», некалькі чалавек трымаюць у гарадскім аддзеле міліцыі, астатнія знаходзяцца ў райаддзеле. На аднаго з затрыманых ужо складзены пратакол за дробнае хулінганства. Не выключана, што заўтра будуць судзіць паводле аналагічнага абвінавачання яшчэ некалькі чалавек.
 
11 верасня
17:30
 
У Оршы працягваецца распачаты учора суд над вядомым беларускім мастаком Алесем Пушкіным і моладзевым актывістам з Мінску Аляксеем Янушэўскім, якіх спачатку абвінавачвалі ў абразе нацыянальнай сівмволікі. Затым сталі абвінавачваць у крадзяжы дзяржаўнага сцяга з Аршанскага РАУСа. Нагадаем: нехта з затрыманых падчас фэсту на Крапівенскім полі выкінуў з вакна пастарунку сцяг, які стаяў у так званым «чырвоным кутку». Урэшце ў гэтым прызнаўся А.Пушкін. Ён абвесціў галадоўку пратэсту, патьрабуючы адваката, а таксама весці судовае паседжанне па-беларуску. Свой учынак ён патлумачыў на судзе тым, што прыехаў на «культурніцкае мерапрыемства, а яму міліцыянты ўчынілі нейкі спектакль з размініраваннем снарадаў».

Сёння ў судзе быў абвешчаны перапынак: Пушкіну і Янушэўскаму шукаюць новае абвінавачанне. Суддзя заявіла, што правапарушэнне, за якое іх трэба судзіць, не адпавядае юрыдычнай фармулёўцы «дробны крадзёж». Паводле якога артыкулу будуць далей судзіць затрыманых, пакуль невядома. Дзве ночы мастак і мінскі актывіст ужо правялі ў ізалятары часовага ўтрымання. Суд павінен скончыцца сёння, бо заканадаўства дазваляе трымаць падазраваных пад вартай не больш за трое сутак.
 
12 верасня
10:00
 
Патрабаванні вядомага мастака Алеся Пушкіна, якога судзяць у Оршы за выкіданне з акна мясцовага РАУС дзяржаўнага сцяга, былі выкананыя. Пратаколы судовага паседжання вядуцца па-беларуску. Суддзя размаўляе з ім праз перакладчыка — настаўніцу беларускай мовы адной з аршанскіх школ. Вырак мастаку павінны вынесці сёння: напярэдадні суддзя вырашыла, што ягоны ўчынак не падпадае пад «дробны крадзеж».

Гэта адпавядае пазіцыі і самога А.Пушкіна, які сцвярджае, што не выкрадаў сцяг, а дэманстратыўна выкінуў яго з акна міліцыі на знак пратэсту супраць свайго затрымання на бардаўскім фестывалі «Аршанская бітва».

Мастак прызнаўся, што яго абражае тое, што з яго хочуць зрабіць дробнага злодзея. Між іншым, на судзе агучылі кошт сцяга — 9 тысяч 880 рублёў.

 
Яна Iльiна
Категория: Даты |
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Форма входа





Пользователи

Всего: 127685
Новых за месяц: 0
Новых за неделю: 0
Новых вчера: 0
Новых сегодня: 0



Категории
Бизнес
Бомонд
Здоровье, экология
Даты
Дожинки-2008
Культура
Новости этого сайта
Образование
Общество
Оршанский район
Пресс-служба горрайотдела МЧС по г. Орша
Пресс-служба оршанского ГОВД
Пресс-служба ИМНС РБ по г. Орша
Проиcшествия, криминал
Связь
Слухи
Спорт
Транспорт


Сегодня с нами
Сегодня с нами были:



Новые объявления




Случайное фото



При использовании материалов сайта указание авторов и ссылка на источник материала обязательна! Мнение администратора сайта может не совпадать с мнением авторов статей. За объявления несут ответственность рекламодатели. © 2006-2024
Яндекс.Метрика