Главная** PLEASE DESCRIBE THIS IMAGE ** Регистрация ** PLEASE DESCRIBE THIS IMAGE ** Вход

:: Сделать Стартовой Избранной :: Пятница, 22 Ноября 2024, 20:30

Меню сайта
  • Наша Орша

Мини чат


Опросы
На что вы готовы, чтобы пережить трудные времена?
Всего ответов: 2336

Герои сайта

Главная » 2007 » Август » 23 » Будынкi на Мiнскай... Барацьба пачынаецца?

Будынкi на Мiнскай... Барацьба пачынаецца?

– Калі ў вас ёсьць інвэстар, які заплаціць за кожны будынак 160 мільёнаў рублёў, мы іх з задавальненьнем захаваем, – заявіў намесьнік старшыні аршанскага гарвыканкаму Мікалай Саксонаў падчас сустрэчы з гарадзкімі актывістамі, што паўсталі на абарону архітэктурнай спадчыны. – Мы пяць разоў выстаўлялі гэтыя будынкі на аўкцыён, але ахвотных купіць не знайшлося. Так што будзе мяне мучыць сумленьне або не – гэта не істотна, бо грошай ад тых пакутаў не дабавіцца!

Мікалай Саксонаў ды загадчыца аддзелу культуры гарвыканкаму Ірына Мігаль былі дэлегаваныя ад гарвыканкаму, каб даць адказ аўтарам чатырох калектыўных лістоў, падпісаных нязгоднымі з афіцыйным вандалізмам гараджанамі. З вышэйшых інстанцыяў, у тым ліку з прэзыдэнцкай адміністрацыі, ніякага адказу мясцовыя абаронцы даўніны так і не атрымалі. Не прыйшоў на сустрэчу і старшыня гарвыканкаму Валер Шабадалаў. Таму асабіста да яго на прыём давялося запісвацца мясцоваму гісторыку і краязнаўцу Юрыю Копціку.

– У нас у Воршы як толькі бачыш крушню – значыць, гэта помнік архітэктуры! Паўразбураны стаіць будынак кляштару базыльянаў васемнаццатага  стагодзьдзя, зьнесеная большая частка пабудоў езуіцкага калегіуму... Але яны закінутыя даўно, а дамы па вуліцы Менскай усяго год пяць стаяць пустыя. Між іншым, яны знаходзяцца на балянсе гарадзкой камунальнай гаспадаркі, аднак пасьля таго, як узімку 2003-га году пад цяжарам сьнегу абваліліся драўляныя дахі, ніхто нават пальцам не паварушыў, каб іх адрамантаваць! Але ж нікому яны не заміналі да гэтага году, пакуль не распачалася падрыхтоўка да тых "Дажынак". Я наўпрост сказаў старшыні: "Вас, Валер Іванавіч, у Воршы запомняць не па квадратных мэтрах пліткі на ходніках, а па тым, што вы зьнішчылі, а што захавалі для нашчадкаў!" А ён мне кажа: "Не запалохвайце мяне!", для яго гэта не аргумэнт.

Абураныя абыякавасьцю ўладаў, мясцовыя актывісты вырашылі стварыць грамадзкі камітэт "Уратуем старую Воршу" і зьвярнуцца ад яго імя да ўсіх землякаў. На думку былой музэйнай супрацоўніцы Тацяны Варонінай, такім чынам можна паспрабаваць сабраць грошы на кансэрвацыю будынкаў:

– Гэта будзе ўжо не аўкцыён, а грамадзянская акцыя! Ураджэнцаў Воршы, у тым ліку заможных ды сьвядомых, па сьвеце шмат. Мы мяркуем, што яны адгукнуцца на наш зварот, інакш на  тых "Дажынках-2008" гасьцям будуць паказваць адно бэтонныя каробкі – накшталт новага аўтавакзалу, які цяпер будуюць якраз на месцы зьнесеный Чыгуначнай школы – помніка драўлянага дойлідзтва пачатку мінулага стагодзьдзя. Увогуле, Ворша ўсё губляе і губляе архітэктурныя помнікі, і глядзець на гэта балюча!

Даўней дамы №17 і №19 ўваходзілі ў пералік гістарычных аб’ектаў, якія ахоўваюцца дзяржавай, аднак некалькі гадоў таму зь невядомых прычынаў іх з гэтага сьпісу выключылі. Паводле зьвестак аршанскіх краязнаўцаў, сьпіс мясцовых помнікаў архітэктуры рэдагаваўся ў гарвыканкаме: чыноўнікі вырашалі, які аб’ект варты грашовых укладаньняў зь бюджэту, а які з часам можна беспакарана зьнесьці. Але наўрад ці хто зь іх чакаў, што на абарону забудовы вуліцы Менскай паўстане грамадзкасьць. Прычым людзі гатовыя ня толькі пісаць ды падпісваць лісты пратэсту – ініцыятыўная група "Уратуем старую Воршу" заявіла, што гатовая заклікаць аршанцаў да байкоту "Дажынак-2008", калі дзеля іх будзе зруйнаваная  гістарычная спадчына .

Алёна Штраль
Категория: Общество |
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Форма входа





Пользователи

Всего: 127685
Новых за месяц: 0
Новых за неделю: 0
Новых вчера: 0
Новых сегодня: 0



Категории
Бизнес
Бомонд
Здоровье, экология
Даты
Дожинки-2008
Культура
Новости этого сайта
Образование
Общество
Оршанский район
Пресс-служба горрайотдела МЧС по г. Орша
Пресс-служба оршанского ГОВД
Пресс-служба ИМНС РБ по г. Орша
Проиcшествия, криминал
Связь
Слухи
Спорт
Транспорт


Сегодня с нами
Сегодня с нами были:



Новые объявления




Случайное фото



При использовании материалов сайта указание авторов и ссылка на источник материала обязательна! Мнение администратора сайта может не совпадать с мнением авторов статей. За объявления несут ответственность рекламодатели. © 2006-2024
Яндекс.Метрика