17 ліпеня ў 18:15 Аршанскі РАУС атрымаў паведмленне, што ў адным з пакояў спецінтэрната ў вёсцы Якаўлевічы Аршанскага раёна, дзе ўтрымліваюцца састарэлыя былыя зняволеныя, зачыніўся 52-гадовы раней неаднаразова судзімы за крадзяжы і хуліганства і пагражае прывесці ў дзеянне выбуховае прыстасаванне.
На месца здарэння, як паведамляе АІГС УУС Віцебскага аблвыканкама, тэрмінова выехалі начальнік Аршанскага РАУС са следча-аператыўнай групай, пракурор раёна і група размінавання. Відаць, сэрца старога "зэка” не вынесла выгляду столькіх "грамадзян начальнікаў”, і ў яго здарыўся сарэдчны прыступ. У выніку "тэрарыст” гаспіталізаваны ў аршнаскую гарадскую бальніцу №2, дзе знаходзіцца пад канвоем.
Была праведзеная эвакуацыя жыхароў і медперсанала спецінтэрната, а таксама насельніцтва з навакольных дамоў. Групай размінавання, пасля агляду пакоя, у тумбачцы знойдзена галаўная частка кумулятыўнай гранаты ад гранатамёта РПГ-7 (яна не ўтрымлвае выбуховага рэчыва) з прыматанымі да яе батарэйкамі. Цалкам верагодна, што частку гранаты "падрыўнік” знайшоў на тэротырыі спецінтэрната, які зараз месціцца ў памяшканнях былой ваеннай часткі.
Узбуджана крымінальная справа па 1-й частыцы 340 артыкула КК (Заведама падманнае паведамленне аб небяспецы), "тэрарыста” можа чакаць штраф або арышт да 6 месяцаў, або абмежаванне свабоды да 3 гадоў, або пазбаўленне волі да 5 гадоў, а таксама аплата расходаў па прыезду і працы спецгрупы. Па знаходцы прызначаная экспертыза.
Сяржук Серабро
|