Главная** PLEASE DESCRIBE THIS IMAGE ** Регистрация ** PLEASE DESCRIBE THIS IMAGE ** Вход

:: Сделать Стартовой Избранной :: Пятница, 22 Ноября 2024, 16:34

Меню сайта
  • Наша Орша

Мини чат


Опросы
На что вы готовы, чтобы пережить трудные времена?
Всего ответов: 2336

Герои сайта

Главная » 2007 » Июль » 7 » Iнвестыцыi ў iльняную кашулю

Iнвестыцыi ў iльняную кашулю

Сёлета сельгаспрадпрыемствы i льнозаводы Вiцебшчыны вырошчваюць айчынны шоўк на 27 тысячах гектараў. Кiраўнiцтва краiны адносiць гэту галiну ў лiк прыярытэтных у сiстэме аграпрамысловага комплексу. 

У адрозненне ад практыкi мiнулага стагоддзя цяпер звыш палавiны сыравiны льнозаводы вырошчваюць i атрымлiваюць самастойна. Безумоўным лiдэрам тут з’яўляецца Дубровенскi льнозавод, дзе высяваюць прыкладна паўтары тысячы гектараў даўгунцу. Сярод раёнаў па шматгадовай традыцыi больш за iншых вырошчваюць паўночнага шоўку Талачынскi (2280 га), Аршанскi (2295 га) i Дубровенскi (2300 га). 

Канкурэнт  для  бавоўны

Попыт на льняную вопратку, бялiзну, iншыя вырабы няспынна павышаецца ва ўсiм свеце. У гэтым сэнсе беларускi шоўк не мае канкурэнтаў па якасцi i экалагiчнай бяспецы льняных тканiн. Славуты Аршанскi льнокамбiнат да 30 працэнтаў iх адпраўляе ў Турцыю. А там жа бавоўны нямерана. Не грэбуюць у далёкiм замежжы натуральнай беларускай сыравiнай. Нават Паўночная Амерыка, краiны Сярэдняй Азii ўсё больш ахвотна купляюць тканiну з даўгунцу. 

З краiн былога СССР вiцебскi тэкстыль карыстаецца вялікім попытам у Казахстане i Узбекiстане. За апошнi час экспарт гэтай сыравiны туды павялiчыўся ў тры разы. 

Застаецца здзiўляцца, што самi беларусы часта спакушаюцца не надта якаснымi, хоць i таннымi вырабамi з кiтайскiх тканiн. Апошнiя лiтаральна захлiснулi "блышыныя рынкi”. Дзiўна неяк... 

Ён  любiць  паклон

У маi 1998 года ў Оршы правёў нараду па праблемах развiцця льнаводства Прэзiдэнт краiны. Своечасовыя меры дазволiлi вывесцi галiну з працяглага застою. 

Напомню, якраз перад развалам Савецкага Саюза на долю Беларусi прыпадала 12 % сусветнай вытворчасцi льновалакна. Затым настаў крызiс. Толькi з 1990-га па 1997 год плошчы пад iльном скарацiлiся ў два разы. Ураджайнасць упала да 3,6 цэнтнера з гектара. 

На Вiцебшчыне свайго роду запяваламi адраджэння сталi працаўнiкi Дубровенскага льнозавода. За сем гадоў дубровенцы здолелi падвоiць выхад iльносыравiны з кожнага гектара. У рэспублiканскiм аглядзе-конкурсе ААТ "Дубровенскi льнозавод” узнялося на другое i трэцяе месцы  па вынiках работы. У якасцi падарунка ад кiраўнiцтва краiны калектыў прадпрыемства атрымаў сучасную палiравальную машыну. Гэта дазволiла наладзiць самiм вытворчасць i рэалiзацыю высакаякаснага палiраванага шпагату, якi карыстаецца вялiкiм попытам у нашай краiне i за мяжой. 

Фактычна большасць iльнозаводаў давялося выводзiць з комы. Толькi тэхналагiчнае абсталяванне на прадпрыемствах было зношана больш як на 90 працэнтаў. Таму iнвестыцыi выдаткоўвалiся пераважна на замену тэхналагiчных лiнiй па выпрацоўцы валакна. Звыш 20 мiльярдаў рублёў пайшло на "ўзбраенне” механiзаваных атрадаў сучаснымi самаходнымi камбайнамi, абарочвальнiкамi i прэс-падборшчыкамi. 

Кiраўнiк дзяржавы i ўрад паставiлi перад Аршанскiм iльнокамбiнатам канкрэтную задачу: загрузiць тэкстыльны гiгант уласнай сыравiнай. Да стварэння новых сартоў беларускага шоўку, адпрацоўкі паскораных тэхналогiй падключылiся вучоныя БелНДI льну, заснаванага пад Оршай у 2001 годзе.

I лёд крануўся. У тым жа 2001 годзе краiна ў цэлым атрымала па 4,2 цэнтнера льновалакна з гектара. На долю Вiцебшчыны прыйшлося каля 40 працэнтаў пасеваў стратэгiчнай культуры. Праз два гады вытворчасць iльну ўзрасла ў два разы. Рэальна атрымалi 13,1 тысячы тон iльновалакна пры заданнi 12 тысяч тон. 

Гэта толькi пачатак выхаду галiны з крызiсу. Без дапамогi дзяржавы яго б не адбылося. На сродкi з рэспублiканскага i абласнога бюджэтаў iльнаводы стабiльна i ў дастатку сталi забяспечвацца мiнеральнымi ўдабрэннямi i пестыцыдамi. З розных крынiц фiнансавання вышуквалiся сродкi на будаўнiцтва спецыяльных складоў i льнотакоў. Толькi льнозаводы вобласцi выкарысталi на тэхнiчнае пераўзбраенне каля 2,5 мiльёна долараў ЗША. У адпаведнасцi з рэспублiканскай праграмай "Лён” насенныя станцыi атрымалi сучасныя машыны i абсталяванне для вырошчвання культуры высокiх рэпрадукцый. 

Мода  на  лён    доўгая

Лёзненскi льнозавод ужо ў 2005 годзе меў уласных 900 гектараў пад даўгунцом. У той час як усе сельгаспрадпрыемствы раёна вырошчваюць гэту культуру на 450 гектарах. Калектыў iльнозавода нiбы адчуў другое дыханне. Раней з-за недахопу сыравiны цэхi прадпрыемства прастойвалi трэць каляндарнага года. Цяпер жа канвеер спыняецца толькi на месяц. I то таму толькi, каб даць працуючым чарговыя адпачынкi, а ў цэхах правесцi рамонт тэхналагiчнага абсталявання. 

Пастаўскi льнозавод у межах рэспублi-канскай праграмы "Лён” атрымаў 12 трактароў, камплект неабходных машын i агрэгатаў. Уласную сыравiнную базу пашырылi да 700 гектараў. Актыўна ўзялiся за мадэрнi-зацыю вытворчасцi i ўкараненне новых тэхналогiй. На працягу года прадпрыемства перапрацоўвае ў сярэднiм 3,5 тысячы тон трасты. 

З адходаў у Паставах асвоiлі вытворчасць кастраплiты i кастрабрыкету, вацiну, вяроўкi i шпагату… 

Як бачым, хто шукае – той знаходзiць. У цэлым на развiццё льнянога комплексу беларускай поўначы выдаткавана каля 40 мiльярдаў рублёў. На такiя салiдныя iнвестыцыi вытворцы стратэгiчнай сыравiны набылi звыш тысячы адзiнак сучаснай тэхнiкi. У тым лiку звыш 200 трактароў, каля паўтары сотнi льнокамбайнаў, 178 рулонных прэс-падборшчыкаў, дзесяткi i сотнi апырскваль-нiкаў, сеялак, культыватараў, ільноварашылак i падборшчыкаў рулонаў – усё нават цяжка пералiчыць. 

...Лепельскi раённы Дом рамёстваў распрацаваў i ажыццяўляе унiкальны праект адраджэння нацыянальнага касцюма. Назва праекта — "Белая Русь”. Створана больш за 200 сцэнiчных касцюмаў з айчыннага шоўку. Яны прызначаюцца для фальклорных калектываў нашай краiны i беларускiх дыяспар у замежжы. Непаўторныя касцюмы з iльну лепельскi Дом рамёстваў ужо дэманстраваў у краiнах Балтыi, Германii, Галандыi, Венгрыi, Чэхii, на дзесятках выстаў  у розных краiнах свету. Абыякавых нiдзе не было. Праз блакiтнавокага прыгажуна iншаземцы iншымi вачыма i пачуццямi пазнаюць нашу краiну i яе таленавiты народ. На поўным сур’ёзе беларускi лён стаў паслом мiру i прыгажосцi ў блiзкiм i далёкiм замежжы. I з гэтага вынiкае, што мода на беларускi кужалёк развiваецца ў геаметрычнай прагрэсii!
 
Вiталiй ФЁДАРАЎ

Категория: Бизнес |
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Форма входа





Пользователи

Всего: 127685
Новых за месяц: 0
Новых за неделю: 0
Новых вчера: 0
Новых сегодня: 0



Категории
Бизнес
Бомонд
Здоровье, экология
Даты
Дожинки-2008
Культура
Новости этого сайта
Образование
Общество
Оршанский район
Пресс-служба горрайотдела МЧС по г. Орша
Пресс-служба оршанского ГОВД
Пресс-служба ИМНС РБ по г. Орша
Проиcшествия, криминал
Связь
Слухи
Спорт
Транспорт


Сегодня с нами
Сегодня с нами были:



Новые объявления




Случайное фото



При использовании материалов сайта указание авторов и ссылка на источник материала обязательна! Мнение администратора сайта может не совпадать с мнением авторов статей. За объявления несут ответственность рекламодатели. © 2006-2024
Яндекс.Метрика