У Баранi, што пад Оршай, да 2010 года запланавалi адкрыць фiлiял вiцебскага прыватнага прадпрыемства па вырабу фiрменнай бялiзны, а яшчэ мадэрнiзаваць знакамiтае прадпрыемства «Лёс», што спецыялiзуецца на радыёэлектронiцы. Менавiта ў Баранi ствараюцца ўчасткi па вырабу кабiн для колавых цягачоў, што робяць у Мiнску.
На Вiцебшчыне 40 пасёлкаў i гарадоў з колькасцю насельнiцтва меней за 50 тысяч чалавек пачынаюць ствараць новыя рабочыя месцы, развiваць турызм. Паводле слоў старшынi Вiцебскага аблвыканкама Уладзiмiра Андрэйчанкi, на працягу пяцiгодкi менавiта стварэнне i ўзмацненне вытворчасцi павiнна быць галоўным пры рэалiзацыi праграмы адраджэння такiх населеных пунктаў.
Да 2010 года ў малых гарадах i пасёлках Вiцебскай вобласцi запланавана стварыць каля 16 тысяч новых рабочых месцаў, а ўсяго — 82 тысячы. Афiцыйны ўзровень беспрацоўя будзе знiжаны да 1 працэнта. Кiраўнiцтва вобласцi ўпэўнена, што нашы грамадзяне, якiя працуюць далёка за межамi рэгiёна — у асноўным у Расii, павiнны быць задзейнiчаны на месцы. Калi будзе ў родным альбо суседнiм пасёлку праца, за якую плацяць дастойна, навошта кудысьцi ехаць? Дадайце сюды новае жыллё з усiмi выгодамi ды развiтую сацыяльную iнфраструктуру. Жыццё «ў правiнцыi» можа быць не горшым, чым у вялiкiх гарадах, дзе i iншых праблем шмат, а сродкаў i магчымасцяў для iх вырашэння часта не хапае.
Аляксандр ПУКШАНСКI
|