У Аршанскім музеі У.Караткевіча праходзіць выстава абразоў. У свой час яны былі канфіскаваныя на мытнях Беларусі ў катрабандыстаў, а зараз пастаянна захоўваюцца ў Талачынскім краязнаўчым музеі. На выставе выстаўлена 15 абразоў, напісаных па дрэве.
У асноўным прыходзяць у музей старыя людзі. Яны доўга стаяць перад святымі. І кажуць, што абразы гэтыя намоленыя, бо стагоддзямі знаходзіліся ў веруючых людзей, пакуль не трапілі да кантрабандыстаў. Мастацтвазнаўцы датуюць іх ХІХ ст., а святары лічаць, што абразы створаныя значна раней. А на некаторых, як на "Выбраных святых” – сюжэт, які больш нідзе не сустракаўся. Экскурсантам таксама распавядаюць аб тым, наколькі складана ствараць абразы. Так, мастаку перад тым, як прыступіць да працы, трэба было захоўваць пост напрацягу 40 дзён, затым памыцца ў лазні, апрануць палатняную кашулю. Атрымаць блаславенне святара. І толькі тады тварыць.
Паводле газеты "Народнае слова”.
Яна Ільіна
|