ГлавнаяРегистрацияВход
базыляны -- sos! - Форум для оршанцев

:: Сделать Стартовой Избранной :: Суббота, 24 Июнь 2017, 10:43


[ Новые сообщения · Участники · Правила форума · Поиск · RSS ]
НОВОЕ НА САЙТЕ:

Последние новости



Новые комментарии


08 Август 2014
Конкурс на лучшую детскую фотографию
займ на киви срочно

07 Август 2014
Из славной истории города Орша
Где заказать изготовление факсимиле в Дмитрове?, Ч...

29 Июль 2014
Народные умельцы представили свои работы
Приму онлайн заказ на изготовление печатей любой с...

27 Июль 2014
Народные умельцы представили свои работы
Где заказать печать по оттиску в Новокузнецке?, Ча...




Новые фото




Новые статьи


23 Июнь 2017
Лендинг пейдж: основы поиска исполнительных лиц
21 Июнь 2017
Лучшая перевозка мебели по Киеву от компании «Meblevozka.kiev.ua»
20 Июнь 2017
Создание сайтов «под ключ» в компании Space – Site.


Новые объявления




Новое в дневнике









Новые файлы


27 Май 2010[Любимые рингтоны]
Имперский марш из к/ф "Звездные войны"
27 Май 2010[Любимые рингтоны]
Трус не играет в хокеей
25 Февраль 2010[Оршанский РЭП]
7ЭТАЖ (7FLOOR) "За гранью реальности" (single)
22 Февраль 2010[Оршанский РЭП]
7ЭТАЖ (7FLOOR) "На позитиве"
22 Февраль 2010[Оршанский РЭП]
7ЭТАЖ (7FLOOR) "Мы полны сил"




Страница 1 из 11
Форум для оршанцев » Наш город » Орша - жизнь города » базыляны -- sos! (ратуйма помнік!)
базыляны -- sos!
 
Дата: Среда, 11 Май 2011, 20:03 | Сообщение # 1
 
Новичок
Группа: Пользователи
Сообщений: 4
Награды:
загрузка наград ...
Репутация: 0
Статус: Offline
Шаноўны зямляк!
У нашым родным горадзе пад пагрозаю знішчэння апынуўся адзін з нешматлікіх помнікаў архітэктуры і гісторыі, якім пашчасціла перажыць войны і шчыраванне вандалаў – жылы будынак кляштара базылянаў, які размясціўся на беразе Аршыцы ў нейкіх сотнях метраў ад цэнтра горада.
Зараз добра вядома, якія страты панесла архітэктурная спадчына нашага горада – ад больш як тузіна цэркваў, касцёлаў і манастыроў засталіся лічаныя будынкі.
Як падае “Вікіпедыя”, былі страчаныя:
•Вуніяцкая царква Покрыва Прасв. Багародзіцы (1774)
•Касьцёл Найсв. Панны Марыі (трынітарыяў, XVII ст.)
•Касьцёл Св. Міхала Арханёла (езуітаў, XVII ст.)
•Касьцёл Св. Антонія (францішканаў, 1680)
•Кляштар бенедыктынак (XVII ст.)
•Кляштар марыявітак (XVIII ст.)
•Кляштар місіянераў (XVII—XVIII стст.)
•Манастыр Успення Прасв. Багародзіцы (1631)
•Сінагога
•Царква Св. Міхала Арханёла
•Царква Свв. апп. Пятра і Паўла
•Успенскі Куцеінскі манастыр (XVII ст.)
Пры рэканструкцыі Воршы напярэдадні фэсту «Дажынкі» (2004—2008) гарадскія ўлады, нягледзячы на пратэсты грамадзкасці, знішчылі шэраг помнікаў гісторыі і архітэктуры. Сярод іх дом №19 па вуліцы Менскай (уваходзіў у Дзяржаўны спіс гістарычна-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, помнік грамадзянскай архітэктуры апошняй чвэрці XVIII ст.), драўляны будынак XIX ст. (колішні Дом рамёстваў), афіцына езуіцкага кляштару - помнік архітэктуры XVII—XVIII стст., прывакзальны гатэль канца ХІХ ст., чыгуначная школа 1905 году пабудовы, частка жылога корпусу Куцеінскага манастыра (XVII—XVIII стст.).
У выніку выдатныя ўзоры еўрапейскай архітэктуры, якімі калісьці быў поўны наш горад, цяпер сталі для нас сапраўднай экзотыкай.Праз абыякавых прыхадняў і тутэйшых нядбайных гаспадароў мы цяпер навечна асуджаныя зайздросціць тым еўрапейскім гарадам, дзе вока мясцовых жыхароў і шматлікія гасцей дагэтуль радуе старая забудова.
Вось і цяпер, здаецца, нікога, ні гарадскія ўлады, якія перадалі будынак былога базылянскага кляштара праваслаўнай царкве, ні цяперашніх гаспадароў, падобна, не турбуе небяспека страціць адзін з апошніх архітэктурных помнікаў у горадзе.
Шаноўны зямляк!
Твайму роднаму гораду і аднаму з неад’емных элементаў ягонае гістарычнае спадчыны – будынку кляштара базылянаў -- патрэбная твая дапамога. Ніжэй змешчаны прыкладны тэкст ліста, які ты можаш раздрукаваць і накіраваць гарадскім уладам на адрас:
211030, г. Орша, вул. Астроўскага, 2 Прыёмная гарвыканкама

ЗВАРОТ
грамадзян Оршы да кіраўніцтва горада

Вось ужо 6 гадоў, як на вачах ва ўсяго горада гіне пад дажджамі і снегам помнік барока ХVIII стагоддзя нацыянальнага значэння - жылы корпус манастыра базылян. Пасля снежнай зімы 2003-2004 гг. дах гэтага будынка, які прасеў у некалькіх месцах, як быццам спецыяльна, замест таго, каб адрамантаваць, разабралі цалкам. Потым тагачасная Аршанская адміністрацыя перадала помнік, які працягваў разбурацца, Віцебскай епархіі Беларускай Праваслаўнай царквы. У цяперашні час Праваслаўная царква не можа ці не хоча ратаваць помнік нібыта з-за адсутнасці сродкаў, а гарадская пракуратура, нягледзячы на звароты грамадзян, не звяртае ўвагі на парушэнне Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны». ‘
Між тым комплекс будаваўся як грэка-каталіцкі манастыр ордэна базылян, і належаў грэка-каталіцкай царкве да яе гвалтоўнай ліквідацыі ў 1839 годзе. Таму сёння пытанне стаіць так: калі БПЦ не можа па-гаспадарску клапаціцца пра перададзеную ёй дзяржаўную маёмасць, то будынак былога манастыра павінны быць павяртаны яго гістарычнаму, а значыць, які мае на тое законнае права, уладальніку -- Беларускай Грэка-Каталіцкай царкве.
Просім кіраўніцтва горада самым уважлівым чынам разгледзець нашу прапанову і прыняць усе неабходныя захады для выратавання жылога корпуса кляштара базылян як неад'емнага і каштоўнага элемента гістарычнай і культурнай спадчыны нашага горада.

Сообщение отредактировал viktar - Среда, 11 Май 2011, 20:05
 
Форум для оршанцев » Наш город » Орша - жизнь города » базыляны -- sos! (ратуйма помнік!)
Страница 1 из 11
Поиск:

Доска Почета Форума

Распутин
Полное имя
: Алексей Александров
Место: : 1 место
Дата регистрации: 04 Февраль 2009
Группа: Завсегдатаи
Ранг: Легендарная личность
Репутация: 21
Активность

Постов на форуме:: 2266
Комментариев: 222
Новостей: 164
Фотографий: 0
Загрузил файлов: 0
DyBlIk@ToR
Полное имя
: Александр
Место: : 2 место
Дата регистрации: 15 Май 2007
Группа: Завсегдатаи
Ранг: Старожил
Репутация: 21
Активность

Постов на форуме:: 1852
Комментариев: 207
Новостей: 0
Фотографий: 11
Загрузил файлов: 0
Vermink@
Полное имя
: Ольга
Место: : 3 место
Дата регистрации: 30 Июнь 2007
Группа: Завсегдатаи
Ранг: Старожил
Репутация: 34
Активность

Постов на форуме:: 1796
Комментариев: 127
Новостей: 0
Фотографий: 10
Загрузил файлов: 0




При использовании материалов сайта указание авторов и ссылка на источник материала обязательна! Мнение администратора сайта может не совпадать с мнением авторов статей. За объявления несут ответственность рекламодатели. © 2006-2017
Яндекс.Метрика


При использовании материалов сайта указание авторов и ссылка на источник материала обязательна! Мнение администратора сайта может не совпадать с мнением авторов статей. За объявления несут ответственность рекламодатели. © 2006-2017
Яндекс.Метрика